Галоўная » Украінскі “Правы сектар” гатовы дапамагаць Лукашэнку ў выпадку скасавання “Саюзнай дамовы”

Украінскі “Правы сектар” гатовы дапамагаць Лукашэнку ў выпадку скасавання “Саюзнай дамовы”

На сайце украінскай арганізацыі “Правы сектар” з’явілася заява ў якой арганізацыя заклікала А.Лукашэнка скасаваць “Саюзную дамову” 1996 года паміж Беларуссю і Расіей. А ў выпадку расійской агресіі паабяцала аказаць ваенную добраахвотніцкую падтрымку.

 

 

Правосектараўцы гатовыя аказаць дапамогу Аляксандру Лукашэнку

 

Аналітычная заява Кіраўніцтва НВР “Правы сектар” аб пагрозлівых перспектываў у адносінах Беларусі і РФ

Трактаваць зменлівыя паводзіны Рэспублікі Беларусь да Расійскай Федэрацыі за апошнія гады складана. Пагрозы Аляксандра Лукашэнкі Маскве пра “страты адзінага саюзніка” і рэгулярныя сяброўскія сустрэчы чыноўнікаў абедзвюх краін робяць працяг адносін непрадбачлівымі. Аднак выклікае адназначный неспакой актуалізацыя Саюзнай дамовы 1999 года, якая мела запусціць будаўніцтва “Саюзнай дзяржавы”, але да нядаўняга часу лічылася мёртванароджанай. Іншымі словамі, паўстала пытанне страты Беларуссю дзяржаўнасці і ўзмацнення неасавецкай арды.

А.Лукашэнка далёка не беларускі нацыяналіст. Гэта выхадзец з класа чырвоных дырэктараў. Гэта азначае яго матывацыя не ў адданасці сваёй нацыі, а ў ідэалах “партыйнай дысцыпліны”. Лукашэнка ўзяўся за кіраванне структурай (рэспублікай) – Лукашэнка любой цаной выканае функцыю.

Такім чынам, суб’ектнасць Беларусі для яго мае значэнне. Гэта з аднаго боку, калі казаць пра сутнасць яго палітыкі. З іншага – кіраўнік Беларусі падвяргаецца нахабнаму шантажу, што мы бачым па заявах пуцінскіх чыноўнікаў і месседжах расійскіх дзяржаўных СМІ. Прадметамі шантажу з’яўляецца эканоміка і бяспека рэспублікі. Значным аргументам з’яўляецца адсутнасць іншых блізкіх саюзнікаў у Лукашэнкі. І аргумент пакуль спрацоўвае …

Перад А. Лукашэнкай стаіць выбар: шлях да страты дзяржаўнасці або шлях рашучага супраціву, які пачнецца па скасавання Саюзнай дамовы раз і назаўжды. Манеўраваць доўга не атрымаецца.

 

У выпадку скасавання Саюзнай дамовы беларускім бокам Кіраўніцтва НВР “Правы сектар” абяцае:

1.  Падтрымаць Аляксандра Лукашэнку ў канфлікце з Крамлём, усімі даступнымі метадамі лабіраваць ва Украіне і на міжнароднай арэне падтрымку Беларусі

2.  Пры неабходнасці, аказаць ваенную добраахвотніцкую падтрымку.

Як беларусы падтрымалі ўкраінцаў ў нацыянальна-вызваленчай вайне ў Данбасе, так і НВР “Правы сектар” лічыць сваім абавязкам дапамагчы беларускай нацыі ў яе гістарычным імкненні да незалежнасці.

 

Жыве Беларусь!

Кіраўніцтва Нацыянальна-вызвольнага руху “Правы сектар”. 15.01.2019

 

Пераклад с украінскай 6tv.by