Гарадской дыялог «Час унутранага турызму. Плюсы і мінусы для Магілёва і магілёўцаў» адбудзецца сёння 19 кастрычніка ў 19:00 у тайм-кафэ “Неба” па адрасе: вул. Ветраная (Ленінская), 7, 3 паверх.
Сябры магілёўскага Цэнтра гарадскіх ініцыятыў запрашаюць абмеркаваць праблемы ўнутранага турызма разам са спецыялістамі сферы турызму, краязнаўства, культуры, маркетынгу, гарадскога развіцця падчас “Гарадскога дыялогу”.
Асноўныя пытанні дыялогу:
Ці можа ўнутраны турызм стаць годнай альтэрнатывай замежным ваяжам, калі пра падарожжа ў далёкія краіны цяпер можна толькі марыць?
Якія магчымасці для адпачынку і турызму даступныя магілёўцам?
Ці можа Магілёў стаць больш прывабным для турыстаў-суайчыннікаў?
Ці ёсць у гэтым шанец для мясцовай эканомікі?
Да ўдзелу ў дыялогу запрашаюцца ўсе жадаючыя! Але арганізатары заклікаюць памятаць пра эпідэмічную сітуацыю, выкарыстоўваць маскі, трымацца дыстанцыі.