Галоўная » Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. ОНЛАЙН

Урачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. ОНЛАЙН

22 лістапада ў Вільні адбываецца перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. Belsat.eu ладзіць наўпроставую трансляцыю з Вільні.

 

У эфіры «Белсату» пакажуць цырымонію грамадскага развітання і ўрачыстую працэсію на могілкі Росы, дзе парэшткі паўстанцаў і Кастуся Каліноўскага знойдуць спачын у капліцы. Апроч гэтага, журналісты ў адмыслова пабудаванай мабільнай студыі паразмаўляюць з гісторыкамі, актывістамі, палітыкамі ды іншымі беларусамі, якія прыехалі на ўшанаванне паўстанцаў.