Галоўная » Увага да шклоўскай Агафіі Сідаравай, якая прадсказвала, у які бок ісці – пашыраецца

Увага да шклоўскай Агафіі Сідаравай, якая прадсказвала, у які бок ісці – пашыраецца

“Магілёўскі рэгіён”  у мінулым годзе паведамляў, што  вось ужо два стагоддзі шклоўскія вернікі кожны год 14 чэрвеня ўспамінаюць прадказальніцу Агафію Сідараву. Як і раней, людзі распавядаюць шмат прыкладаў аб тым, што дзякуючы шчырай малітвы да Агафіі можна атрымаць дапамогу.

І калі раней Агафію Сідараву ўспаміналі на літургіі ў храме і на памінальнай паніхідзе каля яе магілы ў асноўным мясцовыя жыхары, то зараз на памінальных мерапрыемствах можна сустрэць і жыхароў з іншых куткоў Беларусі.

На пытанні карэспандэнта “МР” адказала ўдзельніца памінальнальных мерапрыемстваў на ўспамін Агафіі Сідаравай жыхарка горада Смілавічы Мінскай вобласці па імені Людміла. Жанчына мэтанакірована прыехала ў Шклоў каб асабіста прысутнічаць на мерапрыемствах.

  • Карэспандэнт: Як Вы даведаліся пра мерапрыемствы ў Шклове, звязаныя з постацью Агафіяй Сідаравай? Якія на Вас зрабіў уражанні непасрэдна горад Шклоў і яго жыхыры?
  • Людміла: Я вельмі люблю падарожнічаць. Бываю не толькі ў Беларусі, але і за межамі. Заўсёды знаходжу час, каб наведаць храм, святыя мясціны. Разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі пабывалі ў Палыкавічах на Магілеўшчыне, акуналіся ў купель. У інтэрнэце даведалася пра Агафію Сідараву, пра яе цяжкі лёс. Па запрашэнні сяброў вырашыла наведаць Спаса-Прэабражэнскую царкву, якую пабудавала Агафія. Пабыла на літургіі, потым на паніхідзе, якая адбывалася ля магілы Агафіі Сідаравай. Разам з усімі вернікамі малілася за Агафію і прасіла дапамогі сваім родным і блізкім людзям. Спадзяюся, што яна нам дапаможа, як і раней усім дапамагала. Калі знаходзішся ў такіх мясцінах, то пачуцце гонару ахоплівае цябе. Здаецца, ты апыняешся ў тым часе, калі жыла Агафія і адчуваеш яе прысутнасць побач. Мне вельмі падабаецца горад Шклоў сваей кампактнасцю, утульнасцю, чысціней. З задавальненнем пазнаёмілася з цікавымі мясцінамі горада. Хочацца адзначыць цеплыню і добразычлівасць шклаўчан. Есць задума прывезці сюды на экскурсію сваіх знаёмых

Удзельнікі памінальных мерапрыемстваў, у сваю чаргу, таксама распавядалі, што вядомасць шклоўскай прадсказальніцы сапраўды пашыраецца. Больш таго, ў адным з музеяў горада Масквы апошнім часам знойдзен партрэт Агафіі Сідаравай. Атрымаўшы шматлікія траўмы, жанчына, у асноўным, магла толькі ляжаць. Фотакопія партрэта Агафіі зараз захоўваецца ў шклоўскай Спаса-Праабражэнскай царкве.

Агульная думка, якая ў гэты дзень гучала і напэўна аб’ядноўвала ўсіх удзельнікаў мерапрыемства была наступная: “Недалёк той час, калі імя Агафіі будзе прылічана да ліку святых”.

 

Алесь Грудзіна