З 25 мая па 5 чэрвеня ў нашай краіне праходзіць традыцыйная акцыя “Увага – дзеці!” па папярэджанні дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў час летніх канікул.
Падчас яе правядзення вадзіцелі аўтатранспарту павінны ў светлы час сутак рухацца толькі з уключаным бліжнім святлом.
За невыкананне гэтага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х базавых велічынь.