Хоцімск, невялікае мястэчка на мяжы з Расеяй, аддаленае ад буйных гарадоў і ад гарадской мітусні. Вялікія тэатры абыходзяць маленькія раёны, але сэрцы жыхароў Хоцімска, як і ўсіх людзей ва ўсім свеце імкнуцца да цуда ды прыгажосці. І тады на дапамогу ім падыходзяць хай невялікія, аднак вельмі цікавыя народныя тэатры.
27 сакавіка, у дзень тэатра, у Хоцімску адбылася прэм’ера спектаклю «Сюрпрыз, або новая казка дамавіка», па пʼеса меснага драматурга Аляксандра Александрына, гэты спектакль стаў працягам гісторыі «Спрэчка, або казка дамавіка», якая стала адной з любімых пастановак, для частых гасцей Хоцімскага тэатрa.
Мне здаецца, што людзі пазнавалі сябе глядзячы на герояў спектаклю. Адразу было бачна, якая карпатлівая праца была праведзена рэжысёрам Таццянай Паседзька. Артысты ўкладалі сваю душу, каб паказаць з’явы нашага жыцця ў іх рэальным успрыманні, але сярод гледачоў, як паскардзіўся мой бацька – акцёр народнага тэатра, ня было ні воднага прадстаўніка ўлады і іх намеснікаў, што гаворыць аб іх культурным развіцці.
Данііл Каранкевіч. Фота аўтара