Раней жыхары Ялізава скардзіліся на якасць дарогі, якая вядзе з пасёлка ў вёску Шэйпічы. Большая частка шляху была адрамантавана, але заставаўся недароблены кавалак, што стварала пэўныя нязручнасці аўтамабілістам і пешаходам.
І зараз наша чытачка Валянціна Бурак з радасцю паведаміла, што дарога адрамантавана цалкам, абапал зроблена падсыпка. За якасную работу жыхары двух населеных пунктаў вельмі ўдзячны ДРБУ № 199 на чале з Алегам Лук’яненкам. І з задавальненнем адзначаюць, што вёска Шэйпічы жыве актыўным жыццём, моладзь купляе дамы, прыязджае шмат дачнікаў. А гэта значыць, што перспектывы ў населенага пункта ёсць.