Галоўная » Валадар Цурпанаў распавёў пра сваё стаўленне да распачатай у адносінах да яго крымінальнай справы (Відэа)

Валадар Цурпанаў распавёў пра сваё стаўленне да распачатай у адносінах да яго крымінальнай справы (Відэа)

Магілёўскі грамадскі актывіст і праваабаронца Валадар Цурпанаў праходзіць абвінавачаным па крымінальным злачынстве – абразе суддзі.

Гэта ўжо другі такі суд, які пройдзе ў Магілёве. Увосень па тым жа самым артыкуле быў пакараны двума гадамі абмежавання волі актывіст Станіслаў Паўлінковіч.

Напярэдадні запланаванага на 23 снежня 2020 года судовага пасяджэння карэспандэнт Уладзімір Лапцэвіч паразмаўляў з Валадаром Цурпанавым.