Магілёўскага актывіста і палітычнага зняволенага Валадара Цурпанава змясцілі ў СІЗА турмы №.4
MAYDAY паведамляе, што яго возяць з Магілёва ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым, дзё ен адбываў “хімію”.
Цурпанаву ставяць у віну арт. 415 КК РБ (Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі), якое было на яго заведзена.
Сам ён на сваёй старонцы ў Facebook сцвярджаў, што справа заведзеная ў дачыненні да яго за тое, што ён згаджаўся працаваць толькі пры выкананні яго працоўных правоў пры адбыцці “хіміі” – патрабаваў заробак, які адпавядае мінімальнаму памеру, гарантаваным дзяржавай.
Па гэтым артыкуле актывісту пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі.
Уладзімір Іванавіч Цурпанаў – актывіст і праваабаронца з Магілёва.
У ходзе судовага працэсу па адміністрацыйнай справе ў верасні 2020 года Цурпанаў дазволіў сабе неадназначнае выказванне ў адрас суддзі суда Ленінскага раёна Вікторыі Паляковай, а 14 кастрычніка ў падобных умовах – у адрас суддзі Кастрычніцкага раёна Вольгі Краўчанка. За гэта ў дачыненні да актывіста завялі дзве крымінальныя справы.
24 снежня ў судзе ў судзе Магілёўскага раёна вынесены прысуд у дачыненні да актывіста і праваабаронцы Валадара Цурпанава, які абвінавачваўся адразу па двух эпізодах абразы суддзяў паводле артыкула 391 Крымінальнага кодэксу (абраза суддзі).
Суддзя Халадцоў пастанавіў пакараць Цурпанава 3 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).
Напачатку лютага актывіста накіравалі адбываць “хімію” ў выпраўленчую ўстанову №46 у Круглым.
Валадар Цурпанаў праваабарончай супольнасцю быў прызнаны палітвязнем.
Крыніца: spring96.org