Мсціслаўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 80-гадовага мясцовага жыхара. Мужчыну падазраюць у забойстве заведама састарэлай жонкі, паведамляе sk.gov.by.
Фота: sk.gov.byТрагедыя адбылася ўвечары 18 лютага. Мужчына і яго 82-гадовая жонка пасварыліся з-за рэўнасці. Падчас сваркі п’яны пенсіянер збіў жанчыну рукамі і палкай. Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння.
Мужчына затрыманы.