Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД са спасылкай на Міждзяржаўны фонд гуманітарнага супрацоўніцтва краін Садружнасці.
Яго тэма – “Адукацыйная прастора Садружнасці Незалежных Дзяржаў – стратэгічны рэсурс яе ўстойлівага развіцця”.
Настаўнікі і работнікі адукацыі з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Узбекістана абмяркуюць пытанні развіцця сістэм адукацыі дзяржаў СНД. Запланавана правядзенне пленарных пасяджэнняў, тэматычных сесій, панэльных дыскусій і круглых сталоў, на якіх дэлегаты з’езда пагавораць аб прынцыпах узаемадзеяння ў справе павышэння якасці школьнай адукацыі, аб развіцці акадэмічнай мабільнасці, падзеляцца распрацоўкамі ў галіне інавацыйных адукацыйных тэхналогій.
На з’ездзе пройдзе І Міжнародны фестываль педагагічнага майстэрства. Па яго выніках будуць уручаны дыпломы ў трох намінацыях: “Настаўнік”, “Выхавальнік”, “Псіхолаг/сацыяльны педагог”. Яшчэ адно ўзнагароджанне, якое адбудзецца ў рамках з’езда, – уручэнне нагруднага знака “Выдатнік адукацыі Садружнасці Незалежных Дзяржаў”. Яго атрымаюць найлепшыя настаўнікі і работнікі адукацыі дзяржаў СНД. Завяршальным этапам работы з’езда стане прыняцце рэзалюцыі, дзе будуць адлюстраваны сферы і метады ўзаемадзеяння, вызначана стратэгія і перспектыўныя інструменты развіцця адукацыі на тэрыторыі СНД.
Арганізатары мерапрыемства – Міністэрства адукацыі і навукі Таджыкістана пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў Садружнасці.
На мінулым з’ездзе (2018 г.) ў Бішкеку (Кіргізстан) раёны Магілёўскай вобласці прадстаўляў (усяго было 450 удзельнікаў з СНД) настаўнік са Слаўгарада Вячаслаў Фёдараў.
Марэк Федаровіч