18 чэрвеня ў Мінску быў затрыманы патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Віктар Бабарыка. З ім затрымалі і яго сына Эдуарда, які кіруе перадвыбарчым штабам. Высветлілася, што яны знаходзяцца ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК. Адвакатаў у будынак не пускаюць, спасылаюцца на нейкія “вучэнні”.
“Да сённяшняга дня яму [Віктару Бабарыку] не выстаўляліся нейкія падазрэнні, а тым больш абвінавачанні, — кажа адвакат Дзмітрый Лаеўскі. — У органы фінансавых расследаванняў і ў іншыя праваахоўныя органы ён не выклікаўся… Прычыны, па якіх ён быў затрыманы, нам невядомы”.
Высветлілася, што аператыўнікі спынілі аўтамабіль, пасля чаго затрымалі Бабарыку і яго сына.
Адвакат падкрэслівае: палітык затрыманы, паколькі яго не выклікалі позвай, а спынілі аўтамабіль і прымусова даставілі ў ДФР.
Тым часам sputnik.by паведамляе пра ператрус, які праходзіць у доме Віктара Бабарыкі пад Мінскам.
18 чэрвеня штаб палітыка паведаміў, што ўжо сабрана 425 тысяч за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. 150 тысяч подпісаў ужо было здадзена.
Крыніца: Еўрарадыё