8 лістапада Вярхоўны суд ліквідаваў ГА “Таварыства беларускай смовы імя Францыска Скарыны”. Арганізацыя ліквідавана па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі. У ёй было каля 6 тысяч сябраў. Актывісты спадзяюцца аднавіць дзейнасць ТБМ пры першай магчымасці.
27 жніўня Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання ТБМ. Аднак паседжанне было перанесена на няпэўны час.
З прычыны ліквідацыі ТБМ кіраўніцтва арганізацыі звярнулася да сяброў арганізацыі. Тэкст звароту размясціла на сваёй старонцы ў Facebook старшыня ТБМ Алена Анісім.
У ім зазначаецца, што “прэтэнзіі Мінюста насілі фармальны характар”, аднак “рашэнне прынята, і яно не падлягае абскарджанню… дзейнасць Таварыства беларускай мовы юрыдычна была спынена”. “Тым не менш мы заклікаем вас не адмаўляцца ад высокіх мэт, якім служыла наша арганізацыя, — гаворыцца ў звароце. — Сустракайцеся, размаўляйце па-беларуску паміж сабой, дома, на працы, захоўвайце паміж сабой сяброўскія сувязі, заахвочвайце да выкарыстання беларускай мовы сваіх сяброў і калег”.
Актывісты спадзяюцца “аднавіць дзейнасць ТБМ пры першай магчымасці”. ТБМ – адна з найстарэйшых грамадскіх арганізацый, яна была заснавана ў 1989 годзе, яшчэ ў савецкія часы. Яе мэтай з’яўляецца падтрымка і развіццё беларускай мовы і культуры. ТБМ ліквідавалі з ініцыятывы Міністэрства юстыцыі.
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, скарочана ТБМ — добраахвотная масавая грамадская арганізацыя, у якой аб’ядналіся грамадзяне з мэтай культурна-асветніцкай дзейнасці ў галіне адраджэння беларускай мовы ў Беларусі і праз яе — усёй беларускай нацыянальнай культуры.