Галоўная » Вярхоўны суд перанёс дату апеляцыйнага разгляду справы чэрыкаўскіх забойцаў

Вярхоўны суд перанёс дату апеляцыйнага разгляду справы чэрыкаўскіх забойцаў

Дата апеляцыйнага разгляду крымінальнай справы братоў Іллі і Станіслава Косцевых, якім вынеслі смяротныя прысуды, перанесеная, інфармуе spring96.org.

Як паведаміў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, апеляцыйны разгляд Вярхоўным судом справы ў адносінах братоў Косцевых перанесены з 24 красавіка на 22 траўня.  Прычына удакладняецца. Пачатак судовага паседжання прызначаны на 9-30.

Нагадаем,  10 студзеня 2020 года калегія Магілёўскага абласнога суду прысудзіла двух жыхароў Чэрыкава — 21-гадовага Іллю і 19-гадовага Станіслава Косцевых — да смяротнага пакарання. Браты прызнаныя вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы.