Свет пабачыла выданне – збор беларускіх буквароў ад старажытнасці да нашых дзён. Пра гэту падзею на сваёй старонцы ў Фейсбуку паведаміў аўтар кнігі, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша.
Выданне “Беларускі буквар” уяўляе сабой гісторыю айчынных падручнікаў для пачатковага навучання. Вялікая доля помнікаў зусім невядомая нават даследчыкам, а іх ілюстрацыі публікуюцца ўпершыню.
“Каб сабраць звесткі пра беларускія буквары, давялося аб’ехаць шмат краін, працаваць у дзясятках бібліятэк, музеяў, архіваў, шукаць у прыватных зборах і калекцыях, бо даўнія (ды і адносна сучасныя) беларускія падручнікі выключна слаба захаваліся ў самой Беларусі (што там, амаль не захаваліся).
Па факце былі выкарыстаны ілюстрацыі з 78 дзяржаўных і прыватных калекцый у Беларусі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Ірландыі, Італіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Славеніі, Украіны, Францыі, Чэхіі і Швецыі”, – адзначае Алесь Суша.
Трэба нагадаць, што першы ў свеце «Буквар» выдадзены ў 1618 г. у Вялікеім княстве Літоўскім, у друкарні г. Еўе, а другі ў свеце “Буквар” выдаў у 1631 г. знакаміты магілёўскі друкар Спірыдон Собаль.