Галоўная » Хоцімск: Ніхто не забыты, нішто не забыта

Хоцімск: Ніхто не забыты, нішто не забыта

Роўна 30 гадоў таму, апошнія савецкія жаўнеры пакінулі куток зямлі, назва якому – Афганістан. Падчас гэтай вайны страцілі сваё жыццё на чужыне 15 тысяч савецкіх грамадзян, з іх каля 800 беларусаў, яшчэ больш нашых суайчыннікаў былі паранены і засталіся інвалідамі. Можна доўга спрачацца аб тым, каму была патрэбна гэтая вайна, але мы павіны памяць аб тых, хто пакінуў жыце на далёкай афганскай зямлі і змог вярнуцца да дому толькі ў цынкавай труне…

 

14 лютага ў Хоцімску, каля помніка войнам-інтэрнацыяналістам, прайшоў мітынг, прысвечаны 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. У мітынгу прынялі ўдзел: ветэраны-афганцы прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі Хоцімска, грамадскай арганізацыі «БРСМ». Сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» сярэдняй школы №2 Фядотава Зарына звярнулася да грамадзян з зваротам. Не абышлося без неабыякывах людзей, якія прыйшлі ўшанаваць памяць тых, хто загінуў далёка ад сваёй Радзiмы.

Падчас мітынгу к помніку былі ўскладзены кветкі. З зваротам выступіў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Хучаў. У звароце ён заклікаў памятаць і шанаваць памяць загінулых у гэтай нялёгкай вайне. Старшыня Хоцімскага раённага Савета ветэранаў вайны і працы Мікалай Тамашоў казаў, што подзвіг жаўнераў, якія пакінулі жыццё на чужой зямлі, ніколі не будзе забыты і выкінуты з гісторыі краіны.

Таксама з з зваротамі выступілі начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Клімавіцкага і Хоцімскага раёна маёр Мельнікаў Сяргей Яўгенавіч, і старшыня Хоцімскай раённай арганізацыі Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Глухаў Ігар Уладзіміравіч.

Пасля мітынгу ў раённым краязнаўчым музеі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання, прысвечаная Дню война-інтэрнацыяналіста. На ёй з музычнымі нумарамі выступілі прадстаўнікі раённага адзела культуры Хоцімскага райвыканкама. Далей, па сканчэнні хвіліны маўчання, юбілейным медалём «30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана», былі ўзнагароджаны ўдзельнікі вайны ў Афганістане. На жаль, не ўсе змаглі прысутнічаць, і некалькі медалёў былі ўручаны пасмертна, сваякам загінулых герояў.

Фота: hotimsk.by

Данііл Каранкевіч