Праваслаўныя адзначаюць Вялікдзень.
Вялікдзень — гэта свята, устаноўленае ў памяць пра ўваскрасенне Хрыста. Гэта свята надзеі на несмяротнасць дабра і добрых людзей.
Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты адзначылі Вялікдзень 1 красавіка.
Праваслаўныя сёлета адзначаюць Вялікдзень 8 красавіка.
На Вялікдзень і на велікодным тыдні людзі вітаюцца адзін з адным, кажучы: «Хрыстос уваскрос!». І адказваюць: «Сапраўды ўваскрос!»
Віншуем чытачоў “Магілёўскага рэгіёна” з светлым святам Вялікдня.
Хрыстос уваскрос!