З 2 траўня да 1 чэрвеня ў Беларусі будзе праходзіць рэгістрацыя на ЦТ.
Фота – bobruisk.ruЯкія дакументы трэба мець, каб зарэгістравацца?
Калі вам споўнілася 18 гадоў і вы грамадзянін Беларусі, то пры сабе трэба мець пашпарт або даведку, якая ведаецца ў выпадку страты (крадзяжу) пашпарта.
Калі вы не маеце беларускага грамадзянства, то від на жыхарства ці пасведчанне бежанца.
Дадатковую інфармацыю аб рэгістрацыі іншаземцаў на ЦТ-2018 можна знайсці ТУТ.
У выпадку адсутнасці магчымасці самастойна прайсці рэгістрацыю на ЦТ(хвароба, удзел у спаборніцтвах, конкурсе… і вы можаце дакументальна пацвердзіць гэты факт) дакументы няпоўнагадовых абітурыентаў падаюць іхныя законныя прадстаўнікі (павінны мець пры сабе пашпарт, дакумент, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка, а таксама натарыяльна завераную копію дакументу, які сведчыць асобу абітурыента).
Абітурыента таксама можа зарэгістраваць асоба, якая дзейнічае на падставе натарыяльна заверанай даверанасці (дадатковы пакет дакументаў будзе такі ж, як і ў выпадку рэгістрацыі абітурыента законнымі прадстаўнікамі).
Абітурыент або законны прадстаўнік (асоба, якая дзейнічае на падставе натарыяльна заверанай даверанасці) пасля падачы заявы аб рэгістрацыі на ЦТ атрымае нумар рахунку, каб аплаціць прыём і афармленне дакументаў.
Падрабязную інструкцыю аплаты праз сістэму АРІП можна знайсці ТУТ.
Кошт за адзін прадмет – Br 2,45.
Бясплатная рэгістрацыя на ЦТ магчымая для абітурыентаў, якія маюць дакументы, што пацвярджаюць права на льготы.
Графік ЦТ, зроблены сервісам «Адукар»
Пункты рэгістрацыі для ўдзелу ў ЦТ-2018 шукайце ТУТ.
Калі Вы ажыццяўляеце плацеж у банкаўскай касе, калі ласка, паведаміце касіру аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму АРІП.
У выпадку аплаты наяўнымі грашовымі сродкамі банк можа ўзяць з вас камісію.
Каб завяршыць працэс рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні, вам НЕАБХОДНА забраць у пункце рэгістрацыі пропуск на ЦТ (трэба мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу).