Галоўная » З альма-матэр Лукашэнкі адлічылі двух студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах

З альма-матэр Лукашэнкі адлічылі двух студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах

Ранкам 12 кастрычніка ў МДУ імя А. Куляшова падпісаны загад аб адлічэнні студэнта 2-га курсу гістарычна-філалагічнага факультэту Сяргея Есауленкі. Такі ж самы загад сёння падрыхтаваны і для студэнта 4-га курсу аддзялення журналістыкі Міхася Борыса.

Фармальна прычынамі для адлічэння сталі дзве гадзіны пропуску фізкультуры ў Сяргея і незалік па фізкультуры ў Міхася.

Сяргей Есаўленка. Фота прадстаўлена рэдакцыі

 

Міхась Борыс. Фота прадстаўлена рэдакцыі

 

Але ж рэальная падстава – грамадска-палітычная актыўнасць маладых людзей. Сяргей завітаў на акцыю БРСМ з бел-чырвона-белым сцягам, а пасля зладзіў міні-пікет пад МДУ. Міхась браў удзел у акцыях пратэсту, за што суд арыштаваў яго і аштрафаваў, на падставе двух пратаколаў.

Пры гэтым Сяргею Есауленку адразу пасля адлічэння ўручылі позву ў ваенкамат – хлопца забіраюць у войска.

АА belsat.eu