Галоўная » З бабруйскай інфекцыйнай лякарні збег пацыент

З бабруйскай інфекцыйнай лякарні збег пацыент

Адзін з пацыентаў Бабруйскай цэнтральнай клінікі ўцёк з інфекцыйнага аддзялення, піша “Вечерний Бобруйск”. 

33-гадовага жыхара адной з вёсак Гарбацэвіцкага сельсавета Бабруйскага раён шпіталізавлі, каб праверыць у яго наяўнасць каранавіруснай інфекцыі. Мужчына самавольна сышоў з лякарні.

Для яго пошукаў задзейнічалі міліцыю. Уцекача вярнулі ў клініку 6 красавіка каля 12-й гадзіны дня.

У сельскім ФАПе журналістам пацвердзілі, што мужчыну забрала хуткая. Аднак падкрэслілі, што вынікі абследавання мужчыны яшчэ не вядомыя.

У Магілёўскай вобласці на 6 красавіка зафіксавана 16 выпадкаў заражэння каранавірусам. Пацыентаў размяшчаюць у Магілёўскай інфекцыйнай лякарні і Бабруйскай цэнтральнай лякарні.