Адміністрацыя паліклінікі ў Чавусах забараніла ўваход для пацыентаў з падвышанай тэмпературай цела. Фотадоказ з’явіўся ў пабліку «Чаусы Online».
Кіраўніцтва паліклінікі забараняе ўваход усім з тэмпературай вышэйшай за 36.6 °C.
Мясцовыя жыхары цвердзяць, што людзей з тэмпературай прымаюць побач з дзіцячым аддзяленнем.