10 гадоў таму ў радзільным аддзяленні Магілёўскай бальніцы № 1 маці нованароджаных магіляўчан былі ўрачыста ўручаны сертыфікаты 7-мільярднага жыхара Зямлі. З гэты час насельніцтва Магілёва “падрасло “ усяго толькі на 7 тысяч чалавек да 357404 (на 1.01.2021 г.).
На Зямлі насельніцтва вырасла за гэты час на 932 млн 580 тысяч чалавек па стану на 12:00 (час мінскі) 3 лістапада 2021 г. (паводле он-лайн лічыльніка).
З захаваннем сённяшніх тэмпаў прыросту, 8 міліярдны жыхар павінен нарадзіцца да пачатку лета 2022 года.
Марэк Федаровіч
фото: my-travel-diary.by