Па стане на 10 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 51 066 выпадкаў заражэння COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. Гэта на 801 выпадак больш, чым суткі таму.
Памерлі 288 пацыентаў з каранавірусам (+6).
Вылечыліся і былі выпісаныя 25 667 чалавек (+1155).
За ўвесь перыяд пандэміі было праведзена 659 565 тэстаў (+15 405).