Галоўная » За ідэалогію ў Магілёве будзе адказваць новы чалавек

За ідэалогію ў Магілёве будзе адказваць новы чалавек

Кіраўніком аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама стала Ірына Бацішчава.

Інфармацыю пра новую начальніцу ўжо ўнеслі на афіцыйны сайт Магілёўскага гарвыканкама. Сярод асноўных задач, за якія будзе адказваць Ірына Бацішчава – ажыццяўленне і рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў вобласці ідэалогіі, фармаванне патрыятычных настрояў у грамадстве, ідэалагічнае забяспячэнне дзяржаўных палітычных кампаній і шмат іншага.

Апроч гэтага, аддзел, які ўзначаліла Бацішчава, з’яўляецца фактычным гаспадаром гарадской газеты «Веснік Магілёва».

Да Бацішчавай за ідэалогію і справы моладзі ў горадзе адказвала Іна Караткевіч.

На сёння чыноўніцы 43 гады. Вядома, што новя кіраўніца вучылася ў СШ №19 г. Магілёва, пасля чаго скончыла педагагічны факультэт МДУ ім. А. А. Куляшова. Да падвышэння працавала намеснікам начальніка аддзела па ідэалогіі і справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.

Пакуль складана нешта сказаць пра новую начальніцу, аднак людзі, якія мелі некалі кантакт з Ірынай Бацішчавай, адзначаюць яе гатовасць слухаць і весці дыялог, а таксама уменне дамаўляцца.

Апроч гэтага, варта сказаць пра адкрытасць Бацішчавай – у чыноўніцы ёсць свая старонка «УКантакце», на якой тая выкладвае фатаграфіі са свайго жыцця і дзеліцца назіраннямі.

Алесь Святліцкі

Крыніца: mspring.online