Галоўная » За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 947 новых выпадкаў COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 947 новых выпадкаў COVID-19

Па стане на 14 мая ў Беларусі зарэгістравана 26 772 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. За апошнія суткі іх лік павялічыўся на 947 чалавек.

Памёр 151 пацыент, у якога выявілі каранавірус (+5), паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Вылечыліся і былі выпісаныя 8168 чалавек (+475).

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі было праведзена 308 156 тэстаў на COVID-19 (+11 776).