На сайце дзяржзакупак з’явілася заяўка Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці на закупку мужчынскіх наручных гадзін з гравіроўкай. Гадзіннікі патрэбныя тэрмінова — да 15 красавіка. Пры тым, што заяўка была размешчана напярэдадні, 5 красавіка.
Заказчык хоча дзве пары гадзіннікаў з раменчыкам са скуры, і яшчэ — тры з металічным бранзалетам. Усе гадзінннікі павінны быць механічнымі і воданепранікальнымі. Корпус павінен быць з нержавеючай сталі, а шкло — з антыблікавым сапфіравым пакрыццём. Пастаўшчык таксама павінен забяспечыць нанясенне на гадзіннік гравіроўкі — надпіса “За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў”.
Агульны кошт лота, як пазначана ў заяўцы, 3375 рублёў. Крыніца фінансавання — бюджэтныя сродкі.
Крыніца: Еўрарадыё