Доктар Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы Марыя Ляпёшкіна была затрыманая 13 верасня, на волю яна не выйшла.
Прычыны затрымання дакладна невядомыя. Аднак у праўладным канале з’явілася паведамленне пра захоп ГУБАЗіКам чата «Медики с Народом Могилев».
Першапачаткова ў апісанні чату было сярод іншага напісана: «Нашы патрабаванні: спыніць катаванні, збіццё і забойствы мірных грамадзян», а таксама «Ніякай палітыкі». Пасля захопу чату сілавікі пакінулі паведамленне «Да хуткай сустрэчы з кожным».
Чат «Медики с Народом Могилев» не знаходзіцца ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў міністэрства інфармацыі.
Марыя Ляпёшкіна — сківічны хірург, у гэтым лютым яна прамільгнула ў сюжэце АНТ пра тое, што магілёўская бальніца атрымала новае абсталяванне, а лекары асвойваюць новыя методыкі.