Галоўная » Журналіст 6tv.by Алесь Сабалеўскі выйшаў на волю пасля трох сутак затрымання

Журналіст 6tv.by Алесь Сабалеўскі выйшаў на волю пасля трох сутак затрымання

Ленінскі райсуд Магілёва адправіў на дапрацоўку адміністрацыйную справу нашага журналіста Алеся Сабалеўскага, які дагэтуль трое сутак правёў у ізалятыра часовага ўтрымання, будучы адміністрацына затрыманым за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 13 верасня.

У той дзень Сабалеўскага затрымалі на Пушкінскім праспекце, дзе ён рабіў рэпартажы з “Маршу герояў”, і адвезлі ў Кастрычніцкі РАУС Магілёва. Пасля ён быў змешчаны ў ІЧУ, дзе знаходзіўся і падчас суда. Праўда, насуперак правілам, журналіста судзілі не ў Кастрычніцкім, а ў Ленінскім райсудзе горада. Судовы працэс праходзіў па відэасувязі.

Суддзе Таццяне Касцюк хапіла менш за 10 хвілін, каб зачытаць тое, у чым абвінавачвае Сабалеўскага міліцыя – у знаходжанні з 14 да 15 гадзін 13 верасня каля гандлёвага цэнтру “Атрыум”, дзе ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Журналіст цалкам адрынуў абвінавачванне і заявіў, што напісаннае ў пратаколе не адпавядае рэчаіснасці. Пасля гэтага суддзя Касцюк абвесціла, што накіроўвае матэрыялы справы затраманнага ў Кастрычніцкі РАУС на дапрацоўку.

Журналіста ж, як ён потым паведаміў, адвезлі у абласное ўпраўленне камітэта судовых экспертыз, дзе не толькі ўзялі адбіткі пальцаў, але і асобна перафатаграфавалі яго ў профіль і анфас. Пасля гэтага затрыманнага вызвалілі, бо сцякаў тэрмін трохсутачнага затрымання, якое дазваляецца да вынясення судовага вердыкту.

Паводле Сабалеўскага, ўсё, што з ім адбылося, гэта ціск і непрыхаваны пераслед за журналісцкую дзейнасць. Ён дзякуе ўсім, хто за яго хваляваўся.

Падрабязны расповяд, што адбывалася з журналістам Алесем Сабалеўскім гладзіце на відэа:

Уладзімір Лапцэвіч