Галоўная » Жыхарку Бабруйска асудзілі за абразу міліцыянтаў

Жыхарку Бабруйска асудзілі за абразу міліцыянтаў

Ірыну Барздову абвінавачвалі ў тым, што ў кастрычніку мінулага года ў адным з тэлеграм-каналаў яна нібыта эмацыйна выказалася пад запісам пра двух знаёмых міліцыянтаў. Праз некалькі дзён да жанчыны прыйшлі з ператрусам і паведамілі, што супраць яе распачалі крымінальную справу.

Суддзя Галкоўскі асудзіў жанчыну на адзін год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу. Апроч гэтага, Ірына павінна аплаціць кампенсацыю маральнай шкоды — па 800 рублёў кожнаму міліцыянту.

Крыніца: MAY DAY