Дзейнасць будзе скіраваная на нефармальную адукацыю моладзі з Бабруйску, Мазыра і Маладэчна. Назоў кажа сам за сябе – “RegiON” расшыфроўваецца, як “уключы рэгіёны”
Праект мае на мэце развіццё рэгіянальнага актывізму. Каб моладзь не толькі ўдзельнічала ў розных імпрэзах, але і магла сама рыхтаваць мерапрыемствы самастойна. У арсенале будуць усё тыя ж фарматы “жывой бібліятэкі”, дзе людзі, нібы кнігі, самі распавядаюць пра свой досвед. А таксама LARP, сацыяльныя гульні, Форум-тэатры і шмат якія іншыя новыя тэхналогіі нефармальнай адукацыі.
Таксама Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” у межах рэалізацыі “RegiON-a” рыхтуе да публікацыі шэраг артыкулаў пра рэгіянальных актывістаў і сваіх герояў “жывых кнігаў” з розных куткоў краіны, каб зрабіць іх і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца, больш бачнымі.
У Бабруйску (найбольшым горадзе праекта) лакальным доўгатэрміновым патрнёрам стала пляцоўка тайм-клуба “1387”. Жывыя Бібліяэкі ў гэтым горадзе з’явіліся ў прынцыпе дзякуючы Наталлі Халанскай, кіраўніцы тайм-клубу – антыкавярні. Падтрымку ўсім ініцыятывам аказвае Міжнародная некамерцыйная арганізацыя Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
У Мазыры да ініцыятывы далучаная партнёрская творчая пляцоўка “Першы крок” (былое “навуковае кафэ”), а у Маладэчна грамадскае аб’яднанне Next Stop – New Life.
Больш інфармацыі пра запланаваныя ў новым сезоне мерапрыемствы можна будзе даведацца на адмыслова створаным сайце https://humanlibrary.by/
Аляксандр Уселюбскі