Чарговае ўшчыльненне, 8-ці павярховы чатырохкорпусны дом хочуць уціснуць у зоне адпачынку на ўзбярэжжы ракі Дубравенкі. Рашэнне прыняў гарвыканкам, але жыхары – пратэстуюць.
Каля 30 чалавек сабраліся ўвечар 29 кастрычніка, каб выразіць нязгоду супраць будоўлі шматпаверхавіка непасрэдна пад вокнамі іх дамоў.
На сустрэчу жыхары запрасілі і прадстаўніка забудоўшчыка – прадпрыемства «ЮрБудМаш».
Грамадскіх слуханняў па забудове не праводзілася, будаўніцтва запланаванае без уліку меркаваньняў жыхароў . Жыхары пра новы дом даведаліся выпадкова, прачытаўшы пра будаўніцтва на сайце гарвыканкаму.
– Замест звычайных 30-і дзён, на накіраваньне заўваг і азнаямленне з дакумантамі, адвялі ўсяго 10 дзён – кажа адзін з пратэстоўцаў – адразу бачна што ўсё хацелі зрабіць «уціхую».
На прэтензіі пратыстоўцаў прадстаўнік забудоўшчыка парыраваў, што ён прайшоў шэраг узгадненняў і ўсе дакуманты ў яго ў парадку. У якасьці кампенсацыі забудоўшчык прапанаваў пабудаваць дзяцячую пляцоўку.
Па словах пратэстоўцаў праблема з будаўніцтва ўзнікла па шэрагу прычын:
Па першае гэта адлегласць новага дома ад ужо існуючых, якая складае 23 метра ад аднаго і 42 метра ад двух іншых. Што на думку пратэстоўцаў пазбавіць іх ад сонечнага сьвятла, бо новы дом будзе размяшчацца з сонечнага боку.
Па другое будынак узводзіцца ў зоне адпачынку на набярэжнай ракі Дубравенкі на адлегласьці 92 метраў і трабляе ў водаахоўную зону, што можа прывесці да экалагічных наступстваў.
Па трэццяе гэта непакой за захаваньне нармальнага стану навакольных дамоў, бо пры ўзвядзенні «свечкі» (шматпавярховік насупраць гатэлю «Магілёў») адзін з дамоў атрымаў шчыліну. Гэтым жа разам будаўніцтва дома будзе ажыццяўляцца непасрэднай блізкасці ад існуючага дома, што выклікае трывогу ў жыхароў.
Так сама, акрэслілі пратэстоўцы, выдзеленая пляцоўка шматгод выкарыстоўваецца як зона адпачынку і спартовая пляцоўка, іншай пляцоўкі ў раёне попрасту няма.
На момант сходу жыхары ўжо накіравалі каля сотні подпісаў у Гарвыканкам з патрабаваннем правесьці шырокія грамадскія слуханні па будоўлі.
– Мы будзем змагацца да апошняга, бо хтосьці хоча зарабіць грошы на нашым здароўі і жыццёвай прасторы – зазначыла адна з жыхароў.
Якуб Ясінскі.