Галоўная » Зняволенага журналіста “Першага Рэгіёна” Сяргея Гардзіевіча этапавалі ў калонію ў Шклоў

Зняволенага журналіста “Першага Рэгіёна” Сяргея Гардзіевіча этапавалі ў калонію ў Шклоў

Дасылаць лісты журналісту па пошце можна на адрас: 213004, вул. 1-я Завадская, 8, ІК-17, г. Шклоў, Магілёўская вобласць, Гардзіевічу Сяргею Андрэевічу.

2 жніўня Сяргей Гардзіевіч быў асуджаны судом Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса (188, 368 і 369) — за абразу Аляксандра Лукашэнкі, за абразу супрацоўніка міліцыі і за паклёп у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. Гаворка ідзе пра каментары ў сацыяльных сетках.

Журналіст у судзе сваю віну не прызнаў. Праваабарончыя арганізацыі прызналі Сяргея Гардзіевіча палітычным вязнем.

bajby