Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 13 чэрвеня ў свеце зарэгістравана 7 739 944 (+142 603) выпадкі каранавіруса, памерлі 428,337 (+4493) чалавек. Па графіках бачная сталая дынаміка росту новых выяўленых выпадкаў.
Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавана 2,602 млн выпадкаў каранавіруса, а памерлі 116 825 чалавек, з іх 791 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавана 829,9 тысячы выпадкаў каранавіруса, 843 чалавекі памерла ўчора. У Расіі каранавірус выяўлены ў 511,4 тысячы чалавек, 183 памерлі ўчора.
Крыніца: “Наша ніва”