Сярод іх былі і выхадцы з Магілёўшчыны.
Ў акцыі ў падтрымку Беларусі пад назовам “Car rally in solidarity with Belarus” узялі актыўны ўдзел нашыя былыя суайчыннікі і іх сябры са штатаў Вашынгтон і Арэгон. На 23 аўтамабілях больш за сотню чалавек праехалі каля 100 міляў, каб сустрэцца на самым вялікім пляжы ў сьвеце – Long Beach, WA.
Машыны былі ўпрыгожаныя беларускімі нацыянальнымі сцягамі, якія прадстаўнікі дыяпары вырабілі сваімі рукамі. Пры канцы аўтапрабегу салідарныя з Беларуссю зладзілі пікнік пад час якога абмеркавалі планы беларускай дыяспары ў ЗША і спосабы дапамогі суайчыннікам, якія змагаюцца за дэмакратычную будучыню.
Акцыя была падтрыманая беларуска-амерыканскай фундацыяй, што месціцца ў Сіэтле. Узгадвалі на Лонг Біч і далёкі Магілёў. Колішні жыхар Горак, а цяпер сапраўдны амерыканец Viatcheslav Laban нават запісаў адмысловы відэазварот да суайчыннікаў:
Фота: Viatcheslav Laban
Аляксандр Весялоўскі