Галоўная » Палітыка і грамадства » Page 275

Михаил Андросенко стал прокурором Круглянского района, Александр Тарасюк – Горецкого

С 11 июня на должность прокурора Круглянского района назначен Михаил Иванович Андросенко. Его предшественник А.Н. … чытаць далей

В Могилеве появилась аллея «по пятьсот»

На пешеходной улице Могилева установили огромные горшки для цветов. Каждый горшок символизирует главную мечту белоруса – зарплату «по пятьсот», так как стоит $ 555.

Аллея горшков на улице Ленинская

Администрация города украшает исторический центр накануне V Форума регионов, который состоится осенью при участии Александра Лукашенко и Владимира Путина.

Скриншот с российского сайта с горшком и ценой

«Как сделать озеленение максимально дорогим, дороже чем в пустыне? Надо влупить огромные вазоны на пешеходной улице и посадить туда три цветочка!» – первые отзывы в социальных сетях.

Скриншот из комментариев в соцсетях

Больше всего людей удивила высота горшков – 121 см, и то, какими плотными рядами они стоят. Как впоследствии выяснилось, в горшки посадили не только цветы – петунии, а также туи.

Хотя об этом нигде не было сказано, но люди сами нашли сайт российского производителя этих горшков и оттуда узнали об их стоимости (35 000 российских рублей или $ 555).

Фото с телеграм-канала t.me/l_o_s_q_u_e

Крыніца: belsat.eu

Каб дабудаваць трыумфальную арку ў Магілёве, грошы будуць утрымліваць з заробкаў

Пабудаваць трыумфальную арку на ўездзе ў Магілёў у 2017 годзе прапанавалі мясцовыя ўлады: яна павінна была стаць падарункам на 750-годдзе горада.

Арка ў праекце

Амаль адразу было прапанавана, каб падарунак фінансаваўся народам: у банку адкрыліспецыяльны рахунак па зборы сродкаў. Агулам атрымалася сабраць 104,7 тысяч рублёў, ахвяраванняў гараджан (але патрэбна было каля 750 тысяч даляраў).

Але існуючых грошай не хапіла, будаўніцтва замарозілі і падарунак у выглядзе гатовай аркі горад на свой юбілей не атрымаў.

Сёння ж для завяршэння працы абраны новы арыенцір: пяты форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што пройдзе ў Магілёве ў верасні. Наведаць яго нібыта збіраюцца кіраўнікі абедзвюх краін.

Каб паспець у новы тэрмін, у Магілёве аб’явілі новы збор сродкаў. Пра гэта распавёў на сваёй старонцы ў фэйсбуку Дзяніс Васількоў.

Фота са старонкі Дзяніса Васількова ў фэйсбуку

«Апошнія месяцы арка стала трыумфам беднасці, правалаў і пасмешышча. І гэта вельмі сумна, сябры. Асабліва ў святле апошніх навін, калі просяць дапамагчы ў будаўніцтве не самых багатых людзей горада, а звычайных працаўнікоў. І не просяць, а збіраюцца ўтрымаць грошы з заробкаў. Чаго чакаць ад гараджан у такім выпадку? Ды плявацца ўсе будуць на гэтую арку. Гідка! Удвая брыдка тое, што мы ўсе разаб’ёмся ў блін для прыезджых гасцей, якія нават пра гэта не прасілі. Яны нават не згадаюць гэты горад. Гэтая правінцыйнасць і жаданне зрабіць глянец па загадзе — ад яе ванітуе. Памятаць жа пра Магілёў будуць у кантэксце: «А, гэта той правінцыйны горад, дзе не маглі дабудаваць трыумфальную арку», — абураецца Дзяніс.

Сённяшні выгляд аркі. Фота са старонкі Дзяніса Васількова ў фэйсбуку

Мясцовыя жыхары таксама не ў захапленні ад таго, што адбываецца. Яшчэ да пачатку будаўніцтва грамадскія актывісты крытыкавалі праект і прапаноўвалі выдаткаваць грошы на іншыя, больш карысныя для горада рэчы: напрыклад, на ачыстку Святога возера. Сёння ж людзі ўвогуле абураныя сітуацыяй.

«Будаўніцтва аркі спынілася. Як я разумею, не хапае грошай на дарагое аздабленне. Для мяне тыя, хто будуе аркі сёння, ментальна засталіся жыць у ХІХ стагоддзі. Да 750-годдзя адкрыць арку яшчэ было больш-менш лагічна: усе былі на эмацыйным уздыме, усё ж такое свята толькі раз на 750 год здараецца. Калі б у мяне папрасілі грошы на яе далейшае будаўніцтва, я б не даў, бо арка не адпавядае ні маім эстэтычным каштоўнасцям, ні маёй палітыкі размежавання сродкаў. Мінулы мэр увайшоў у гісторыю горада тым, што адбудаваў магілёўскую ратушу. Сённяшняе кіраўніцтва запомніцца безгустоўнымі львамі, якіх пхаюць паўсюль, і вось гэтай аркай. На жаль, не пашанцавала Магілёву з людзьмі ва ўладзе, які б мелі мастацкі густ, у іх сваё разуменне прыгажосці: ім хочацца трыумфу. У той жа момант гэтыя людзі дазваляюць разбураць старыя дамы: на днях у горадзе знеслі будынак 20 стагоддзя на Ленінскай, 59», — распавёў «НН» мясцовы жыхар Дзмітрый Дзмітрыеў.

На погляд гісторыкаў, у сённяшняй арцы для Магілёва няма ніякага сэнсу, адно «марнаванне грошай».

«У Магілёва ўжо была свая магчымасць мець сваю трыумфальную арку на манер парыжскай. Але гэтай магчымасці мы пазбавіліся, калі тую браму зруйнавалі напрыканцы 1920-х гадоў, каб яна не перашкаджала руху», — лічыць гісторык Алег Лісоўскі.

Будуючы недарэчную танную копію на ўскрайку горада, мы не здабываем магчымасць мець гарадскую адметнасць. Падобныя новабудоўлі на фоне страчанай аўтэнтычнай архітэктуры выглядаюць як здзек. Гэта як скрасці ў чалавека дарагую машыну, а замест яе пакінуць ровар, каб неяк кампенсаваць гаспадару страту. Чыноўнікі хацелі напусціць залатога пылу ў вочы, але золата ім не хапіла», — каментуе спадар Лісоўскі.

Кацярына Карпіцкая

Крыніца: “Наша ніва”

Галоўная гарадская газета “Веснік Магілёва” змяніла рэдактара

Былы галоўрэд шклоўскай раённай газеты ўзначаліў  выданне, якое падпарадкоўваецца гарвыканкаму.

Павел Савельеў, vk.com/pavelone

Пра прызначэнні на дзяржпасаду у Беларусі прынята казаць гучна, асабліва, калі справа тычыцца СМІ. Але гэта не пра «Веснік Магілёва». У газеце ўжо шэсць дзён усім запраўляе малады Павел Савельеў замест Васіля Навічонка, што кіраваў СМІ каля 15 год.

Пра гэта чытачы змаглі даведацца ў новым нумары выдання, якое выйшла 13 чэрвеня. У сваёй калонцы Савельеў паведаміў, што “ўсе лепшыя традыцыі, якія былі закладзены калектывам, застануцца”.

З новенькага галоўрэд паабяцаў фотарэпартажы з цэхаў заводаў, а таксама тэматычныя старонкі «арганізацый, фірмаў, кампаній, работнікі якіх раскажуць пра свае працоўных буднях і святах».

Варта сказаць, што ў першым друкаваным выступе Савельева няма ні слова пра папярэдняга рэдактара Васіля Навічонка, які аддаў выданню значную частку жыцця.

Таксама няма ніякай інфармацыі аб змене рэдактара ні на сайце газеты, ні ў іншых адкрытых крыніцах.

Пры гэтым у траўні гэтага года «Веснік» апублікаваў інтэрв’ю з Навічонкам з кнігі “Прафесія журналіст”. У ім былы галоўны рэдактар заявіў, што “Веснік Магілёва» на цэлых 15 гадоў стаў маім творчым домам, і я ўдзячны калегам за плённую сумесную працу, за якую ні ім, ні мне не сорамна. Жыццё і час ставяць перад прэсай новыя задачы, але іх прыйдзецца ўжо вырашаць маладым”.

Новы галоўны рэдактар «Весніка» Павел Савельеў каля пяці гадоў кіраваў шклоўскай газетай «Ударны фронт». За гэты час газета значна развіла сваю прысутнасць у сетцы, атрымала новы сайт, а таксама якасную, у параўнанні з іншымі “раёнкамі”, вёрстку.

Акрамя таго, Савельеў з’яўляецца дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў, а таксама уладальнікам звання “Чалавек года” Магілёўскага аблвыканкама.

Ігар Лазоўскі

Крыніца: mspring.online

 

19 чэрвеня – семінар-практыкум «Як эфектыўна адстойваць правы грамадзян» ў Магілёве

Эксперт з Украіны Таццяна Кавальчук падзеліцца вопытам, як прымусіць мясцовыяўлады ісці на дыялог. У Магілёве няма губернатара і мэра – ёсць толькі старшыні аблвыканкама і гарвыканкама. Гаспадароў … чытаць далей

Представлен проект убранства Могилева к предстоящему Форуму регионов

Состоялась презентация убранства Могилева к предстоящему Форуму регионов Беларуси и России, который пройдет осенью. Предложения … чытаць далей

У гістарычным цэнтры Магілёва зьнесьлі паваенны дом. Горад рыхтуюць да форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі

У цэнтры Магілёва на пешаходнай Ленінскай вуліцы ўпершыню за два дзясяткі гадоў пабурылі стары будынак. Двухпавярховы дом узьвялі ў 1952 годзе. Вулічны фасад быў выштукаваны ляпнінай з савецкай атрыбутыкай.

Адзін з будаўнікоў кажа, што будынак увесь у скразных трэшчынах і мог разваліцца.

Трэшчына на сьцяне. Будаўнікі кажуць, што яна скразная

Знос выклікаў цікавасьць мінакоў, але за пылам мала было відаць.

Пешаходная вуліца ў пыле

Дом № 59 ня меў ахоўнага статусу, але месьціўся на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Гістарычны цэнтар гораду Магілёва». Краязнаўца Леанід Платоненка лічыць, што дому можна было знайсьці ўжытак, прыстасаваць да патрэбаў гораду.

«Тое ж, што яго пабурылі, — гэта дужа кепска. Дагэтуль бурылі старыя дамы на пэрыфэрыі гістарычнага цэнтру гораду, але самога цэнтру не чапалі».

Такім быў дом да зносу

Сёлета на месцы зьнесенага дома зьбіраюцца паставіць вулічныя спартовыя трэнажоры.

Магілёў рыхтуюць да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расеі, які пройдзе пры канцы верасьня. На яго Лукашэнка запрасіў кіраўніка расейскай дзяржавы Ўладзіміра Пуціна.

Жыхары зьнесенага дома абвяшчалі галадоўку

59-ы дом на Ленінскай прызналі аварыйным у 2014 годзе. Жыхароў праз суд перасялілі ў пакоі інтэрнату будаўнічага трэсту № 12. Аднак людзі разьлічвалі на кватэры, і пяцёра жыльцоў пасьля бясплённай перапіскі з чыноўнікамі абвясьцілі галадоўку. Доўжылася яна з 18 да 22 траўня 2015 году. У выніку галадоўнікі засталіся ў інтэрнатах, але зь імі заключылі бестэрміновыя дамовы на выкарыстаньне жытла.

Фота: Радыё Свабода

АБ

Крыніца: Радыё Свабода

Новые учебные специальности предложили абитуриентам вузы Могилевский области (видео)

Новые учебные специальности предложили абитуриентам вузы Могилевский области. Упор сделан на актуальные современные направления. 

Например, абитуриентам предлагают хорошо знакомы специальности и новые направления образования, актуальные времени. Например – мехатроника и робототехника.

Роботы способны заменить работу нескольких человек, а то и целого цеха. Однако прежде, чем роботы попадут в производственный процесс, для роботов нужно написать программу. В том числе этому и учат в Белорусско-Российском университете.

Специальность «мехатроника и робототехника» существует уже год. Первый курс закончили 16 человек. Столько же в вузы планируют набрать и в этом году. В образование инвестировали более 350 тыс. евро. Помог, в том числе, и российский бюджет. Спрос на новую специальность есть, как и есть причины такого спроса.

Новые направления появляются во второй ступени высшего образования. Например, в этом году в Могилевском государственном университете им. Кулешова в магистратуре на углубленном уровне будут готовить руководителей в сферах образовательного менеджмента.

Всего же в эту вступительную кампанию вузы Могилевской области приглашают абитуриентов на учебу по 74 специальностям.

Крыніца: tvrmogilev.by