Эксперты Белыничского межрайонного отдела Государственного комитета судебных экспертиз помогли доказать вину браконьеров, причинивших ущерб окружающей … чытаць далей
В этом году Могилевщина переняла эстафету проведения национального праздника – Дня белорусской письменности. Главной площадкой всех мероприятий стал город белых ночей – Белыничи, родина знаменитого художника В.К. Бялыницкого-Бирули, сообщает ТРК «Могилев».
В подготовке к республиканскому празднику райцентр не просто хорошеет, он становятся более комфортными и удобными для жизни.
То, что происходит с так называемыми “президентскими выборами” на Могилевщине, иначе как цирком назвать сложно.
Вроде бы все, пора чиновникам успокоиться, – основные оппоненты действующей власти, кто в тюрьме, кто туда готовится попасть в скором времени. Кажется, ну что за соперники остались у нашего неизменного руководителя государства, – скромная домохозяйка и специально подобранные кандидаты-спойлеры. Так что, казалось бы, его верным соратникам можно расслаблено ожидать уверенной “победы” в 80% с гаком мудрого 65-летнего дедушки над своими молодыми конкурентами.
Тем более, что, по неизвестно откуда взявшимся данным, рейтинг у Александра Григорьевича прямо-таки зашкаливает. Во всяком случае, так уверяют его верные аналитики.
Уважаемые читатели, подозреваю, что все те же соратники, в этот самый рейтинг, сами ни капельки не верят. Вернее, чудесно понимают, что близкий к 80% у Александра Григорьевича отрицательный рейтинг, потому что наш неизменный руководитель за 26 лет своего правления большинству граждан надоел хуже горькой редьки.
Иначе как объяснить, что могилевские чиновники с утра до вечера усиленно “галёкают” по самым забитым регионам Могилевшины, встречаясь с трудовыми коллективами, и проста согнанными гражданами из числа бюджетников, с рассказами о процветании нашей стабильной Беларуси под мудрым руководством Александра Григорьевича. Ну и одновременно хая, на чем свет стоит, всех его оппонентов.
“Магілёўскі рэгіён” уже рассказывал о начале всей этой непонятной “валтузні”, которая активизировалась после визита Александра Лукашенко в Могилев 6 июня этого года. Сейчас весь этот чиновничий «предвыборный шал» усилился неимоверно. Административный ресурс используется по полной программе, к неприкрытой агитации за действующего президента присоединился председатель Могилевского облисполкома Леонид Заяц, его заместители, председатели райисполкомов и масса чиновников более мелкого уровня.
Районные газеты сейчас просто невозможно читать, – практически в каждом номере Александр Григорьевич, его мудрые высказывания, а также «личное мнение о предстоящих выборах «Мы выбираем Беларусь»». Ну и, периодически, ведро помоев на тех, кто осмелился где-то там, непонятно где, упомянуть о необходимости перемен.
По райцентрам Могилевщины заколесили концерты «За Беларусь», во время которых «спасибо товарищу Сталину (простите, перепутал, Александру Григорьевичу) за мир и стабильность», и призыв сделать «правильный выбор» звучит постоянно. Вообще, у меня складывается впечатление, что у нас в Могилевской области восхваления действующему президенту скоро зазвучат их каждого утюга и чайника.
Ну а в это время кандидаты-супостаты, которым отвалили аж целых три недели на агитацию, заметны только где-нибудь в интернете. Там и удалось увидеть объявление, что первый предвыборный пикет Светланы Тихановской состоится в Могилеве на площадке возле ледового дворца (ул.Гагарина, 1), 18 июля с 15 до 19:00. «Магілёўскі рэгіён” планирует организовать стрим с этого мероприятия, самим интересно, как могилевчане отреагируют на пикет альтернативного претендента далеко от центра города.
Как креативно в Могилевской области подошли к определению мест для предвыборной агитации на президентских выборах 2020 года, мы уже рассказывали. «Магілёўскі рэгіён» также уже писал о том, что на Могилевщине ни одному злобному представителю от оппозиции или “толстых буржуев” и прочих «кандидатов надежды», так и не удалось пробиться в дружные ряды членов избирательных комиссий всех уровней. Голоса считать будут достойные, проверенные люди, все, как на подбор, сторонники “стабильности и порядка”. Поэтому мне, как стороннему и не предвзятому наблюдателю (поверьте, не принимаю никакого участия в этой избирательной кампании) абсолютно непонятно, чего так всполошились наши могилевские чиновники.
Вроде бы все «тип-топ», голоса подсчитают, как надо, рейтинг у Григорьевича «выше крыши», чего же волноваться?
Выскажу своё личное мнение. Уважаемые читатели, наши любимые чиновники прекрасно знают, какой на самом деле рейтинг у действующего президента. Вот и переполошились, ведь насиженное место у «кормушки» (если что, это не я сказал, а как раз А. Г. Лукашенко) никому из них терять не хочется. Поэтому и перестраховываются.
Не можа быць усё дрэнна! Не павінна так быць! Шукаем станоўчыя моманты ў надыходзячым Дні беларускага пісьменства.
Так бывае – знеслі бібліятэку напярэдадні свята і забыліся пабудаваць новую. Што зробіш – тут можна ўсё зваліць на прагрэс: навошта складзіраваць гэтыя тоны паперы? Усю бібліятэку можна зараз на і флэшках захоўваць.
Іншая справа Горгаз! Як без яго можна абыйсціся ў справе пісьменства? Напярэдадні Свята стары будынак быў знесены імгненна – і тут жа пабудаваны новы. Нездарма ўстанову ўзначальвае былы старшыня райвыканкама. Супрацоўнікі газавай службы з павагай распавядаюць пра свайго кіраўніка – сапраўдны пісьменнік!
Ці, напрыклад лесхоз! Блішчыць і ззяе пасля грунтоўнага рамонту! Тут усё таксама лагічна і зразумела – хто ж яшчэ нарыхтуе драўніны для вырабу паперы, на якой будуць напісаныя шэдэўры нашага часу! Хаця нестыкоўка ёсць – мы забыліся на тое, што ў сферы сучаснага пісьменства адмянілі бібліятэкі (гл. артыкул “Падарункі” да Дня пісьменства ў Бялынічах” , нагадаем – цяпер уся літаратура на флэшках).
Помнік галоўнаму літаратару краіны, якой не існуе ўжо тры дзясяткі гадоў. Літаратар цяпер апынуўся праз дарогу ад свайго былога месца, відаць спрабуючы супраціўляцца: “Не той дарогай, ідзёце, таварышы!”
Спіс аб’ектаў можна працягваць бясконца – тратуары, плошчы, помнік Леніну ды шмат якога іншага будаўніцтва. Але ж хтосьці спытаецца (не выключаецца, што нават госці з далёкіх краёў): “А што, уласна кажучы ў вас робіцца для ўшанавання пісменства?” І адказныя супрацоўнікі, нібыта толькі і чакаючы гэтага пытання, адразу ж выпаляць: “А вось, калі ласка – новы будынак музея Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі!”
Госці з далёкіх краёў тут жа кінуцца “гугліць” пачутае. І “Гугл” не прымусіць доўга чакаць: “Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі”.
Далей шаноўныя госці пачнуць шукаць інфармацыю ці то пра першадрукара, ці то пра пісьменніка альбо паэта – Бялыніцкага-Бірулю. І… нажаль, не знойдуць.
Шаноўны Вітольд Каэтанавіч самотна разважае на тэму “Як так атрымалася, што я раптам стаў літаратарам?”
Не трэба выстаўляць дарагіх гасцей за недасведчаных і неадукаваных – яны знойдуць шмат чаго іншага: і пра знакамітага бялынічаніна Ігара Шклярэўскага, які атрымаўшы ў Маскве Дзяржаўную прэмію СССР за сваю кнігу, у хуткім часе пасля Чарнобыльскай катастрофы высаджваў на гэтыя грошы лясы ў роднай Магілёўскай обласці; і пра Вячаслава Казакевіча, былога прафесара японскіх гуманітарных універсітэтаў, выдатнага паэта і глыбокага пісьменніка, у чыёй творчасці заўсёды прысутнічалі мастацкія вобразы, звязаныя з Бялынічамі.
Калі ласка, жывыя класікі рускай і беларускай літаратуры. Ды не надта заўважаныя мясцовымі “пісьменнымі” спецыялістамі. Можа быць, таму што жывуць тыя класікі далёка – адзін у Маскве, другі ў Токіа? А тут трэба было б пашукаць штосьці папрасцей за недасяжныя пікі высокай літаратуры ды каго-небудзь з аўтараў бліжэй па адлегласці? Зразумела, тут жа падтрымаць новыя імёны!
І раптам – як па заказу! Калі ласачка! Рыхтуецца новая кніга для дзяцей! Ды непасрэдна бялыніцкага аўтара. Выдатны падарунак для выхавальнікаў дзіцячых садкоў, для настаўнікаў малодшых класаў, для бацькоў і дзетак – больш за 80 старонак загадак, лічылак, казак, баек, апавяданняў, вершаў! І папярэдняя прэзентацыя нават прайшла – яшчэ напачатку года, у залі кінатэатра, з удзелам вучняў СШ №1 і СШ №2.
Апошняя дзіцячая кніга бялыніцкага аўтара (Янка Шарахоўскі, «Сердалікавая бухта», 1955) выходзіла ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. А раней і ўвогуле няма звестак пра выданні для дзяцей. Такім чынам атрымліваецца – не толькі раз на сто гадоў, а дзве дзіцячыя кніжкі на ўсю тысячу гадоў пісьменства на Беларусі выдалі бялынічане.
Здаецца, іншыя “адказныя за пісьменства” кінуліся б у абдымкі – маўляў, давай – дапаможам! Падтрымаем! Аднак, нажаль, – не ў нашым выпадку.
Афіцыйны адказ на калектыўную просьбу падтрымаць выданне кнігі для дзяцей.
P. S. Трэба аддаць належнае – кніжка ўсё ж вышла, але дзякуючы зусім іншым людзям. І стала САПРАЎДНЫМ падарункам да СВЯТА ПІСЬМЕНСТВА ў Бялынічах.
Усё ўзрастаючыя з кожным годам негатыўныя працэсы ў эканоміцы Беларусі, асабліва ў сельскай гаспадарцы, беларускія ўлады імкнуцца зарэтушыраваць самымі рознымі спосабамі. Найбольш шырока для гэтага выкарыстоўваюцца разнастайныя дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі. Лідэрства сярод рэгіёнаў краіны, ў гэтым плане, трымае Магілёўшчына.
Асаблівае гучанне аб чарговых “поспехах” у сельскай гаспадарцы набыла інфармацыя яшчэ ў звязку з Купальскімі мерапрыемствамі 11-12 ліпеня 2020 г. у Александрыі на Шклоўшчыне, дзе мясцовыя чыноўнікі ўганаравалі найлепшыя сельгаспрадпрыемствы і перадавікоў сяла Магілёўскай вобласці.
Але найбольшы выхлап, чамусці, атрымалі рэпартажы абласнога тэлебачання і публікацыі на старонках абласных СМІ аб “поспехах” буйнейшага ў вобласці ААТ “Новая Друць”, Бялыніцкага раёна.
“Магілёўскі рэгіён”, іншыя недзяржаўныя СМІ ўжо звярталі раней увагу на негатыўныя працэсы, што адбываюцца ў буйнейшай гаспадарцы вобласці, аб’яднаўшай шэсць былых гаспадарак Бялыніччыны і займаючай каля паловы тэрыторыі раёна.
Гэта была інфармацыя аб прастойваючых вытворчых аб’ектах гаспадаркі, аб незасееных палях, аб нізкіх надоях малака ад каровы ( на ўзроўні добрай казы), аб іншым негатыве, што адбываецца ў сельгаспрадпрыемстве, у першую чаргу, па прычыне нездавальняючага падбору кіруючых кадраў як ААТ “Новая Друць”, так і Бялыніцкага раёна.
І раптам, зараз, у сярэдзіне лета 2020 г. журналісты дзяржаўных СМІ разам з дырэктарам гаспадаркі спрабуюць распавядаць чытачам і гледачам аб поспехах прадпрыемства ў надоях малака, аб добрых перспектывах на ураджай зернявых культур, бульбы, кукурузы на корм жывёле.
Складваецца ўражанне, што гэтыя гора-журналісты, рыхтуючы свае матэрыяла аб гаспадарцы, нават не ўдасужыліся пабываць там.
А калі б пабылі, то пабачылі б і прастойваючыя вытворчыя аб’екты (цэх па разліву вады, жывелагадоўчы комплекс БРЖ у в. Падзевічы і інш.), і незасееныя палі, і палі з адсутнасцю перспектывы на добры ўраджай кукурузы, і іншы негатыў.
Журналістам дзяржаўных СМІ не патрэбна будзе ехаць далёка ад цэнтральнай сядзібы гаспадаркі – аграгарадка Цяхцін, каб пабачыць увачавідкі шматлікія факты безгасападарчасці.
Роўна год таму назад “Магілёўскі рэгіён” распавядаў аб безгаспадарчасці, аб незасееных палях, аб забруджванні гноем тэрыторый побач з фальваркам Крынкі ў ваколіцах Цяхціна.
У гэтых мясцінах у 1872 годзе нарадзіўся і правеў сваё дзяцінства наш знакаміты зямляк, народны мастак Беларусі, народны мастак Расіі, ганаровы акадэмік Акадэміі навук БССР, член Акадэміі навук СССР Вітольд Каэтанавіч Бялыніцкі-Біруля.
За год пасля публікацыі матэрыяла аб безгаспадарчасці на палях ААТ “Новая Друць” побач з фальваркам Крынкі сітуацыя не змянілася да лепшага, а стала яшчэ больш горшай. Поле, куды некалькі год з фермы в.Цяхцін вывозіцца гноевая жыжа, так і засталося не засееным і зарасло бур’янам у рост чалавека. А ўгнаенні ў час дажджу, як і раней працягваюць сцякаць у ручай, які ўпадае ў раку Друць, чаго не жадаюць заўважаць мясцовыя эколагі. Нават дайшло да таго, што гной пачалі выгружаць прама ў ручаіну.
Кіраўніцтва гаспадаркі, мясцовая выканаўчая ўлада не задумваюцца, што гэтыя мясціны будуць з’яўляцца адным з аб’ектаў для наведванняў гасьцямі і ўдзельнікамі мерапрыемстваў у звязку з правядзеннем на пачатку верасня 2020 г. у Бялынічах Дня беларускага пісьменства.
Вось тады госці пабачуць сапраўдны стан гаспадаркі, чакаемы ўраджай кукурузы на корм жывёлы, нарыхтоўку кармоў для жывёлы на стойлавы перыяд, а не фантазіі журналістаў некаторых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.
Напачатку верасня ў Бялынічах будзе адзначацца вялікае свята дзяржаўнага ўзроўню – Дзень беларускага пісьменства. Як рыхтуецца горад, якія падзеі адбываюцца і галоўнае – чым займаюцца людзі?
Першае, што зрабілі ў Бялынічах , гэта ЗНЕСЛІ БІБЛІЯТЭКУ. Кажуць, што ёсць традыцыя – нібыта кожны горад, у якім праводзіцца Свята пісьменства, павінен атрымаць свой падарунак. Напрыклад, у Рагачове да такога свята з’явілася першая дзяржаўная кнігарня, Копыль атрымаў у падарунак дзіцячую бібліятэку, у Слоніму адкрылі помнік Льву Сапегу.
Спачатку бялыніцкія рамантыкі-інтэлектуалы ўзрадаваліся, і нават пачалі ўпэўніваць землякоў: раз бібліятэку знеслі за год да правядзення Свята пісьменства – значыць быць новаму будынку! Дарэчы, на старым будынку бібліятэкі знаходзілася і шыльда ў гонар надання мястэчку Магдэбургскага права, якое было атрымана з лёгкай рукі таго ж Льва Сапегі (у свой час ён быў уладальнікам Бялынічаў).
Але прайшлі месяцы і высветлілася, што ўстанову культуры, якая перш за ўсё мае дачыненне і да пісьменства, і да гісторыі горада – знеслі канчаткова і назаўсёды. Каб зрабіць на яе месцы… танцпляцоўку – кшталту, для гасцей, якія прыедуць ацаніць узровень (ці то пісьменства, ці то непісменнасці?) горада.
Такі выраз ёсць у мясцовых спецыялістаў – “абрэзаць і заварыць”. У дачыненні да ўстановаў адукацыі для бялынічанаў гэта не першы досвед – не так даўно быў закрыты прафтэхліцэй. У яго памяшканнях зараз будуецца гандлёвы цэнтр. Выдатная замена, як думаеце? Хтосьці скажа – ну, пры чым тут ліцэй? Але ж, хоць хтосьці іншы ўзгадае, што ўсё гэта разам – паказальнік стаўлення да культуры, адукацыі ды гісторыі горада.
Вось, у апошнім, – гістарычным кантэксце, можна ўзгадаць і яшчэ адзін момант. Літаральна за бібліятэкай знаходзіліся рэшткі вялікай царквы ХІХ ст., якую зруйнавалі ў першай палове 1960-х. Рэшткі гэтыя таксама апынуліся ў межах танцпляцоўкі для ганаровых гасцей. “Ды што ж гэта такое? – па будаўнічаму прама выказваліся пэўныя спецыялісты. – На кожным кроку то бібліятэка, то царква, то яшчэ што! Немагчыма наладзіць бізнес!”
І вось тут, нават, не толькі інтэлектуалы надоўга змоўклі. На маўклівыя пытанні большасці адэкватных жыхароў мястэчка “Навошта да Дня пісьменства зносіць бібліятэку?” і “Чаму на месцы царквы і царкоўных могілак будуюць танцпляцоўку?” нарэшце быў дадзены адказ: “Мы тут увогуле не вінаватыя – гэта ўсё бізнес!”
А як жа яшчэ мы атрымаем свае падарункі да Свята пісьменства?”