У пяціпавярховых сямідзесяцікватэрных дамах, якія будаваліся ў 1970-80х гг., устаноўка газавых воданагравальных прыбораў па праекце не была прадугледжана. Забясьпячэньне гарачай вадой было прадугледжана толькі ў праектах. І нават трубы пад гарачую ваду праклалі і ў глебе закапалі (!). А вада па іх ніколі не шла. І гэта ў двадцатым стагодзьдзі (1978 г.). А як было жыць у такіх абставінах? Адкажу проста: а каго гэта тады хвалявала??? Галоўным было – здаць аб’ект!
А паколькі без гарачай вады і ні туды, і ні сюды, пачалося ўсё з таго што першымі сталі ставіць газавыя воданагрвальныя прыборы работнікі райкама (а хто ім мог запярэчыць?). Безумоўна, ўсьлед за імі сталі прымяняць падобную практыку і астатнія жыльцы дамоў.
Доўгі час усё было нармалёва. Але недзе ў 2000-х ў некаторых раёнах нашай рэспублікі адбыліся выбухі газанагравальных прыбораў з трагічнымі зыходамі. Пасьля гэтых выпадкаў паўстала пытаньне аб абрэзцы газавых воданагравальных прыбораў і ў нас. Тым больш, што яны былі ўсталяваны “падпольна”.
Пытаньне аб эксплуатацыі газавых калонак у нашых дамах паўстала востра! І пры выдзяленьні грошай РБ Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцьця (ЕББР) некалькі год таму, нашы раённыя ўлады вырашілі забясьпечыць гарачай вадой мікрараён па вул. Ракасоўскага цэнтрлізавана. Галоўны інжынер ЖКГ на той момант горача абяцаў нам, што ваду тэмпературай пяцьдзесят градусаў дасьць заўжды!
Да нядаўняга часу ўсё было нармалёва. Добрай гарачай вадой жыльцы дамоў былі забясьпечаны. Былі калі-нікалі збоі ў сістэме дастаўцы гарачай вады, але гэтыя хібы па тэлефоне 115 вырашаліся аператыўна.
А вось зараз жыльцы ўсяго мікрараёна, а гэта чатыры сямідзесяцікватэрных будыніны (лічыце – цэлая вёска!), ня могуць прыняць ня тое што ванну, а нават душ. Цягам больш месяца вада падаецца ў кватэры, якой можна памыць хіба што посуд. І то іншым разам – толькі пры дапамозе спецсродкаў, бо тлуст ад посуду не адмываецца. Аб прыняцьці ванны з такой вадой і думкі ня можа быць! Бо пасьля такой працэдуры можна захварэць на на запаленьне лёгкіх! Тым больш – пажылым людзям. Душ прымаць таксама дыскамфортна: пакуль ваду льешь на грудзі, стыне сьпіна і наадварот! А пятага лістапада вада з крану шла ўвогуле халоднай. На кацельні былі нейкія непаладкі, як паведамілі па тэлефоне з дыспетчарскай.
Жыльцы тэлефануюць, падаюць заяўкі па неклькі разоў у дыспетчарскую (у тым ліку і я асабіста), скардзяцца, але кіраўніцтва ЖКГ ігнаруе нашы праблемы. Ім галоўнае – эканомія паліва (шчапы), якой награваюць ваду. Няўжо кіраўніцтва ЖКГ не разумее, што ЭКАНОМІЦЬ НА ЗДАРОЎІ ЛЮДЗЕЙ – ГЭТА ЗЬДЗЕК НАД ЛЮДЗЬМІ !!!
Мы плоцім грошы, і нам павінны выдаваць якасную прадукцыю! А па-іншаму – гэта ўжо называецца ашуканствам насельніцтва! Крадзяжом ў крупнай суме!!! Калі прадавачка ашуквае пакуніка, гэта ўжо цягне на крымінал! А тутацькі ашукваюць не адну сотню людзей!!! І дзе тое самае сумленьне ў кіраўніцтва жыльлёва-камунальнай гаспадарцы???
Атрымалася, як казаў вядомы палітык Віктар Чарнамырдзін: “Хацелі, як лепей, атрымалася, як заўжды”!
Мо прыйдзецца зноў падключаць газавыя воданагравальныя прыборы, каб ня быць у залежнасьці ад нейкага дзядзькі-чыноўніка з камунгаса.
Між іншым, лес з чэрыкаўшчыны вывозяць за дзень па некалькі машын з прыцэпамі. З Верамеяк яго вывозяць цэлымі цягнікамі. Больш за тое, гольле паляць прама ў лесе. А тут вырашылі эканоміць.
Такім чынам паўстае пытаньне, на якое павінен даць адказ ВЯЛІКІ ДЗЯДЗЬКА з камунгасу: “Калі ў кранах дамоў у мікрараёне па вуліцы Ракасоўскага будзе нармальнае гарачае водазапясьпячэньне??? А ня толькі для мыцьця посуду!!!”.
СЯМЁН ПАНІЗОЎЦАЎ. ЧЭРЫКАЎ 11 ЛІСТАПАДА 2019 г.