Галоўная » Раёны » Page 739

Шклоў: прэзідэнцкі тыдзень (фота)

Кожную вясну Прэзідэнта цягне на малую радзіму

У Дабрэйку едзе Прэзідэнт

25 сакавіка Прэзідэнт А.Лукашэнка на самай справе наведаў аграгарадок Дабрэйку – цэнтральную сялібу філіала СП“Газавік-Сіпакова” РУП «Магілёўаблгаз» Шклоўскага раёна.

Трэба сказаць, што паважаны Аляксандр Рыгоравіч ніколі не быў задаволены справамі Магілёўскай вобласці. Нядаўна, нават, абвясціў вымову старшыні аблвыканкама У.Даманеўскаму за несвоечасовую выплату заробкаў у вобласці. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што магілёйскі губернатар самы прасунуты ў радах кіраўнікоў абласцей. Паралельна кіраўнік краіны паабяцаў віца-прэм’ера па сельскай гаспадарцы Русага Міхаіла адправіць разам з Генадзем Лаўранковым падымаць сельскую гаспадарку ў самыя нізы. Міхаіл Русы адолее любую пасаду (працаваў старшынёй калгаса), а вось што рабіць такому працаўніку, як Генадзь Лаўранкоў, які ўвесь час на падхваце ды на супраціве разумным прапановам. Прападзе дакладна…

Атрымала крытычныя заўвагі (ці не ўпершыню сур’ёзна) і кіраўнік спраў Прэзідэнта Наталля Качанава. Рыхтуйся! Бо відавочных зменаў у жыцці Магілёўскай вобласці няма і не прадбачыцца, а Наталля Іванаўна цяляпаецца, таксама як і правераныя кадры, кшталту Генадзя Лаўранкава, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога Магілёўская вобласць болей гібее, чым развіваецца.

Да прыезду Прэзідэнта ў Дабрэйку вельмі добра падрыхтаваліся – сагналі мноства гультаёў з дзяржслужбы вобласці

Прыгналі і гараджан на зачыстку фермаў

На дарогах з’явілася і “шчотка”

Мехдвару асобая ўвага

Прэідэнт адзначыў у прамове з “калгаснікамі”, што на фоне іншых прадпрыемстваў вобласці “Газавік-Сіпакова” працуе добра, але ж і жыць па-даўнешняму – гэта бяда. У кожнай гаспдарцы павінна быць свая разынка – зараз на рынку запатрабаваны брусніка і грыбы. Таму сельгаспадарнікам трэба думаць аб новых напрамках дзейнасці.

Во дзе пашкрабуць патыліцы мясцовыя кіраўнікі – як вырошчваць грыбы і ягады, бо яны, на думку Прэзідэнта, якраз і павінны выцягнуць беларускую гаспадарку. А можа бараноў і авечак? Усё астатняе элементаршчына. Тым і будзем жыць.

Гаспадарка “Сіпакова-Газавік” з’яўляецца філіялам Магілёўаблгаза і ў крытычныя моманты фінансуецца галоўным прадпрыемствам. А гэта пот і слёзы газакарыстальнікаў вобласці, за кошт якіх і забяспечваецца функцыяванне філіяла. Мазалі сельгаспрацаўнікоў не ва ўлік.

А да Дабрэйкі Прэзідэнт так і не даехаў. Мабыць, мясцоваыя ўлады і не планавалі яго візіт у вёску. Іначай, не дапусцілі б такі малюнак у цэнтры аграгарадка.

Што ж, як нібудзь перажывем!

Пётр Мігурскі, каардынатар Руха “За свабоду”, Магілёўская вобласць. Фота аўтара

Шклоў: Дзень Волі

24 сакавіка 2019 года ў Шклове адсвяткавалі Дзень Волі. Сярод прысутных былі жыхары горада, навакольных вёсак і, нават, г.Магілёва.

Спачатку была зроблена экскурсія па знакавых для Шклоўшчыны мясцінах. Правёў яе выбітна краязнаўца Алесь Грудзіна, які на мясцовасці паказаў месца знаходжання шклоўскага замка, кляштару і расказаў гісторыю іх заснавання і разбурэння.

Потым у грамадскім цэнтры “Мост” на гістарычную тэму і пра сучасныя падзеі ў жыцці дзяржавы і нашага рэгіёну выступілі грамадскія і палітычныя актывісты:

Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Каардынатар Руха “За свабоду” па Магілёўскай вобласці Петр Мігурскі

Старшыня Шклоўскай суполкі ТБМ імя Ф.Скарыны Алесь Грудзіна

Свята прайшло ў добразычлівых абставінах і спадзяванні лепшага жыця.

Петр Мігурскі, каардынатар “Руха “За свабоду” па Магілёўскай вобласці. Фота аўтара

Святкаванне Дня Волі ў Магілёве: музыка, вершы, салодкі стол і экскурсіі

Святкаванне 101 гадавіны стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Магілёве зладзілі ў нядзелю 24 сакавіка. Святочную імпрэзу правялі ў зале паседжанняў гасцініцы «Губернская». Арганізатарамі выступілі палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі, прыйсці маглі ўсе ахвотныя.

«Калі б святкавалі толькі ў Менску, то гэта б выглядала так, нібыта патрэбна толькі сталіцы. Але 25 сакавіка – свята ўсёй дзяржавы, таму мы святкуем у Магілёве. Дзень волі трэба праводзіць у кожным населеным пункце, я ведаю, што сёння сябры нашага аргкамітэту святкавалі і ў Шклове», – кажа старшыня Абʼяднанай грамадзянскай партыі ў Магілёве Уладзімір Шанцаў.

Для наведнікаў імпрэзы арганізатары падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі і тэксты песень для сумесных спеваў. Усіх гасцей прасілі прынесці свае прысмакі на салодкі стол.

«Воля – самы галоўны дар Гасподні, нехта лічыць, што жыццё, але без волі і жыцця няма. Таму гэта сапраўды вялікае свята, дзень, які яднае беларусаў. Шкада, што сёння на дзяржаўным узроўні адзначаюцца савецкія святы, а Дзень волі – не адзначаецца. Я лічу, што сваё забываць нельга, таму мы сёння тут сабраліся», – кажа абласны каардынатар БХД Алег Аксёнаў.

Пісьменніца Таццяна Барысік зачытала некалькі ўласных зацемак Музыка Максім Іўкін (гурт “Балцкі субстрат”)

«Нават афіцыйныя гісторыкі прызнаюць: не было б БНР – не было б і БССР, не было б і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Гэта адна з прыступак таго гістарычнага працэсу, паводле якога мы прыйшлі да незалежнасці Беларусі. Можна доўга спрачацца, істотная яна ці не істотная, але яна была», – кажа старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў.

25 сакавіка ў Магілёве працягнуць святкаваць. Усіх ахвочых запрашаюць на гістарычную экскурсію па мясцінах, звязаных з дзейнасцю БНР у Магілёве. Старт экскурсіі 16:30 на Замкавай гары (уваход у парк Горкага на плошчы Славы).

Вольга Васільева belsat.eu

Из белорусских регионов уплывает трудоспособное население

Власти подвели итоги 2018 года в сфере занятости. Общая тенденция выглядит угрожающей для нашей страны. Официальные … чытаць далей

На горацкім кірмашы павіншавалі з 101-годдзем БНР (фота)

24 сакавіка Андрэй Юркоў і горацкія актывісты павіншавалі наведвальнікаў мясцовага кірмашу з Днём Волі. Падаравалі стужкі з нацыянальным арнаментам і жартаўлівы комікс пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, якая нібыта з’явілася дзякуючы студэнтам з XXI стагоддзя, паведамляе horki.info.

Усе, хто жадае адзначыць 101 год БНР і ўшанаваць памяць Войцеха Дамарацкага, горацкага студэнта, які загінуў падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, запрашаем ускласці кветкі на ягоную магілу ў панядзелак 25 сакавіка а 17:30. Пахаванне знаходзіцца ў дэндрапарку БДСГА – ускладанне кветак узгоднена з адміністрацыяй акадэміі.

Фота: Галіна Будная