Галоўная » Раніцай у чацвер сілавікі правялі два вобшукі

Раніцай у чацвер сілавікі правялі два вобшукі

Раніцай у чацвер, 17 лютага, у Дрыбіне супрацоўнікі міліцыі прыйшлі з вобшукам да сябра ліквідаванай ўладамі Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Юркова.

Пасля вобшуку праваахоўнікі забралі ў Юркова ўсю тэхніку. Сам Андрэй на волі, але ўдакладніць падрабязнасці пакуль не атрымліваецца, тэлефон не адказвае.

Адначасова сёння ў Горках сілавікі правялі вобшук у мясцовага актывіста Віктара Каралькова. Перарылі ўсю хату, самога Віктара праваахоўнікі забралі з сабой. Ключ ад хаты пакінулі яго брату.