Галоўная » Александр Лукашенко » Page 36

Лукашэнка прасочыць за пчоламі і збярэ багаты ўраджай

Лукашэнка – усяму галава. На селектарнай нарадзе кіраўнік краіны дзяржслужбоўцам даў адказныя даручэнні, калгаснікам распавёў, што сеяць і як збіраць ураджай. Адказных за збор прызначыў не кіраўнікоў гаспадарак, а прэм’ер-міністра і міністра ўнутраных справаў.

Ані чэрвеньская засуха, ані ліпеньскія залевы – не перашкода. Лукашэнка сабраў кіраўнікоў вобласцяў ды пасадоўцаў і ў загадным стылі вызначыў – сёлетні ўраджай зерня мае быць у паўтара разу большы за леташні:

«Трэба задзеяць усе наяўныя рэзервы. З палёў мы маем узяць 9,5 мільёнаў тонаў: і рапс, і кукуруза на зерне, і каласавыя, і грэчка, і проса. Ніжэй за 9 нельга!»

Аптымістычна, але ці рэалістычна? Пытаемся ў жыхароў вёскі на Магілёўшчыне:

«Не, калі казаць шчыра, то не. Засуха была, зусім дробнае зерне».

«Летась было лепш. Не будзе лепш! Надворʼе зусім не дае! Не дае нават камбайнам выходзіць у поле. Зерне ўсё палягло!»

«Павінен быць ураджай! Можа і не столькі, колькі летась, але будзе!»

«Ураджай у нас вельмі добры. Вялікі дзякуй старшыні, кіраўніцтву», – кажа спадар сталага веку, але праз хвілінку працягвае:

«Страты будуць багатыя, няма чаго гаварыць. У параўнанні з мінулым годам, страты сёлета будуць вельмі вялікія».

«Вядома, цяпер дрэннае надворʼе было, і яно трохі псуе ўраджай. Але думаю, усё адновіцца. Будзем спадзявацца на лепшае».

Спадзявацца аднак, не выпадае, мяркуе адмысловец у сельскай гаспадарцы Пётр Мігурскі: «І астатняя надзея толькі на прыпіскі». Пасля дадае: нават леташні ўраджай быў недастатковы:

«Недабор мяса і асабліва недабор малака, які цяпер адчуваецца ў Беларусі, гэта акурат вынік таго, што не нарыхтавалі адпаведнае колькасці кармоў».

На селектарнай нарадзе Лукашэнка засцярог ад залішняга засявання рапсам і несвоечасовай хімічнай апрацоўкі:

«У Расеі шалёная пагібель пчол. (…) Глядзіце, каб у нас гэтага не паўтарылася, бо размова будзе вельмі кароткая».

Не забыўся Лукашэнка і пра неабходнасць барацьбы з пʼянствам і прыпіскамі на гаспадарках. Паводле ж апазіцыйнага палітыка Анатоля Лябедзькі(«Еўрапейскі дыялог»), селектарныя нарады Лукашэнкі выклікаюць толькі сарказм і ўсмешку, але не маюць рэальнага плёну:

«Мы сёння не вытрымоўваем канкурэнцыі з палякамі, мы не будзем канкурэнтнымі праз некалькі гадоў і з украінцамі. І гэта азначае, што вялікі эксперт у сельскай гаспадарцы Аляксандр Лукашэнка ў той галіне, дзе ён насамрэч атрымаў нейкія веды і меў пэўны досвед, і тут ён аказаўся лузерам».

Селектарныя ж нарады, паводле Анатоля Лябедзькі, гэта проста стыль кіравання Лукашэнкі, які за апошнія 25 гадоў гэтак і не змяніўся. Іншая справа, што апошнімі гадамі іх стала нашмат менш. Апошняе такое паседжанне адбылося ў 2017 годзе.

Вітаўт Сіўчык, belsat.eu

Фотофакт. В Шклове асфальт кладут под дождем к приезду Лукашенко

Пролетарскую улицу срочно ремонтируют: кладут новый асфальт и делают тротуары.

Фото: svaboda.org

Президент приедет в Шклов 6 июля по пути на фестиваль «Александрия собирает друзей», сообщает svaboda.org. В родной деревне Лукашенко ежегодно проводится праздничная программа в честь Купалья.

После президентского разноса в Шкловском районе возбуждено уголовное дело

Сообщается об ущербе в особо крупном размере, причиненном должностными лицами «Амкодор-Шклов» и «Купаловское», пишет “Салідарнасць”. … чытаць далей

Шклоў: прэзідэнцкі тыдзень (фота)

Кожную вясну Прэзідэнта цягне на малую радзіму

У Дабрэйку едзе Прэзідэнт

25 сакавіка Прэзідэнт А.Лукашэнка на самай справе наведаў аграгарадок Дабрэйку – цэнтральную сялібу філіала СП“Газавік-Сіпакова” РУП «Магілёўаблгаз» Шклоўскага раёна.

Трэба сказаць, што паважаны Аляксандр Рыгоравіч ніколі не быў задаволены справамі Магілёўскай вобласці. Нядаўна, нават, абвясціў вымову старшыні аблвыканкама У.Даманеўскаму за несвоечасовую выплату заробкаў у вобласці. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што магілёйскі губернатар самы прасунуты ў радах кіраўнікоў абласцей. Паралельна кіраўнік краіны паабяцаў віца-прэм’ера па сельскай гаспадарцы Русага Міхаіла адправіць разам з Генадзем Лаўранковым падымаць сельскую гаспадарку ў самыя нізы. Міхаіл Русы адолее любую пасаду (працаваў старшынёй калгаса), а вось што рабіць такому працаўніку, як Генадзь Лаўранкоў, які ўвесь час на падхваце ды на супраціве разумным прапановам. Прападзе дакладна…

Атрымала крытычныя заўвагі (ці не ўпершыню сур’ёзна) і кіраўнік спраў Прэзідэнта Наталля Качанава. Рыхтуйся! Бо відавочных зменаў у жыцці Магілёўскай вобласці няма і не прадбачыцца, а Наталля Іванаўна цяляпаецца, таксама як і правераныя кадры, кшталту Генадзя Лаўранкава, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога Магілёўская вобласць болей гібее, чым развіваецца.

Да прыезду Прэзідэнта ў Дабрэйку вельмі добра падрыхтаваліся – сагналі мноства гультаёў з дзяржслужбы вобласці

Прыгналі і гараджан на зачыстку фермаў

На дарогах з’явілася і “шчотка”

Мехдвару асобая ўвага

Прэідэнт адзначыў у прамове з “калгаснікамі”, што на фоне іншых прадпрыемстваў вобласці “Газавік-Сіпакова” працуе добра, але ж і жыць па-даўнешняму – гэта бяда. У кожнай гаспдарцы павінна быць свая разынка – зараз на рынку запатрабаваны брусніка і грыбы. Таму сельгаспадарнікам трэба думаць аб новых напрамках дзейнасці.

Во дзе пашкрабуць патыліцы мясцовыя кіраўнікі – як вырошчваць грыбы і ягады, бо яны, на думку Прэзідэнта, якраз і павінны выцягнуць беларускую гаспадарку. А можа бараноў і авечак? Усё астатняе элементаршчына. Тым і будзем жыць.

Гаспадарка “Сіпакова-Газавік” з’яўляецца філіялам Магілёўаблгаза і ў крытычныя моманты фінансуецца галоўным прадпрыемствам. А гэта пот і слёзы газакарыстальнікаў вобласці, за кошт якіх і забяспечваецца функцыяванне філіяла. Мазалі сельгаспрацаўнікоў не ва ўлік.

А да Дабрэйкі Прэзідэнт так і не даехаў. Мабыць, мясцоваыя ўлады і не планавалі яго візіт у вёску. Іначай, не дапусцілі б такі малюнак у цэнтры аграгарадка.

Што ж, як нібудзь перажывем!

Пётр Мігурскі, каардынатар Руха “За свабоду”, Магілёўская вобласць. Фота аўтара