У Горках 25 сакавіка мясцовых актывістаў дапыталі як сведак у крымінальнай справе аб абразе суддзі Горацкага суда Аляксандра Зайцава.
Андрэй Юркоў
«Час выбраў нас». Дрыбінскі актывіст праседзеў у няволі за пратэсты 77 дзён
Пасьля чарговых 15 дзён адміністрацыйнага арышту ў Горках зь мясцовага ізалятару выпусьцілі актывіста руху «За свабоду» Андрэя Юркова. Ён кажа, што агулам за час пратэстаў правёў у няволі 77 сутак.
Андрэя Юркова пакаралі чарговымі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту
Суд Дрыбінскага раёна 4 студзеня 2021 года пакараў мясцовага грамадскага актывіста Андрэя Юркова 15 суткамі адміністрацыйнага арышту. Да гэтага са жніўня мінулага года Юркоў ужо адседзеў 62 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях пратэсту.
Андрэй Юркоў сустрэне новы год за кратамі
Грамадскага актывіста Андрэя Юркова зноў “упакавалі” на суткі. На гэты раз ужо ў Дрыбіне. Як … чытаць далей
«Не магу маўчаць, калі побач зло». Актывіст з Дрыбіна адседзеў за пратэсты ўжо 42 дні
У Горках Магілёўскай вобласьці пасьля чарговых «сутак» выйшаў на волю сябра руху «За свабоду» Андрэй Юркоў. Ён адседзеў 15 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі памяці Рамана Бандарэнкі. За тры месяцы пратэстаў актывіст правёў у горацкім ізалятары сумарна 42 дні.
У Дрыбінскім судзе 25 лютага адбудзецца паўторны разгляд справы Андрэя Юркова
У судзе Дрыбінскага раёна 25 лютага адбудзецца паўторны разгляд адміністрацыйнай справы мясцовага грамадскага актывіста Андрэя … чытаць далей
У Дрыбіне суддзя адправіў справу актывіста на дапрацоўку. Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да яго з аглядам
Суд Дрыбінскага раёна павярнуў на дапрацоўку ў міліцыю адміністрацыйную справу за дызлайк у “Одноклассниках”. Неўзабаве пасля гэтага вечарам 12 снежня супрацоўнікі міліцыі прыйшлі да дрыбінскага актывіста Андрэя Юркова, каб правесці агляд “сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі” і скласці новы пратакол.
Андрэй Юркоў13 снежня ў судзе Дрыбінскага раёна павінна была разглядацца адміністрацыйная справа А. Юркова, які абвінавачваецца ў парушэнні ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).
28 лістапада супрацоўнікі міліцыі склалі на Андрэя Юркова адміністрацыйны пратакол па ч.2 ст.17.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць». Лейтэнант міліцыі Станкевіч ў пратаколе пазначыў, што Юркоў размясціў «інфармацыйную прадукцыю уключаную ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (палатно чырвонага колеру з нацысцкай сімволікай).
Сам актывіст тлумачыць, што восенню гэтага года паставіў знак «Сумую» “Одноклассниках” на карцінку, дзе параўноўваліся савецкі і нацысцкі рэжымы. На малюнку было пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян. Ён напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дызлайк пад матэрыялам.
Дрыбінскія міліцыянеры перадалі справу Юркова ў мясцовы суд. Аднак суддзя суда Дрыбінскага раёна Барыс Пігаль азнаёміўся з яе матэрыяламі і прыняў рашэнне павярнуць іх назад у Дрыбінскі РАУС для выпраўлення недахопаў.
Паводле пастановы суддзі Барыса Пігаля, ён прыняў рашэнне павярнуць адміністрацыйную справу на дапрацоўку ў міліцыю па фармальных падставах.
У прыватнасці, ч.2 арт.17.11 КаАП РБ прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства.
У пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні гэта не было ўказана. Акрамя гэтага, апісанне абставін здзяйснення правапарушэння ў пратаколе не адпавядае дыспазіцыі ч.2 арт.17.11 КаАП РБ.
Там таксама не ўказана, “з дапамогай якіх сродкаў распаўсюджвалася інфармацыйная прадукцыя, а ў прыкладзеных да пратакола матэрыялах адсутнічае пратакол агляду сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі”.
Пасля такога рашэння суддзі дрыбінскія міліцыянеры вырашылі выпраўляць сітуацыю, каб усе роўна прыцягнуць А. Юркова да адказнасці. Вечарам 12 снежня яны завіталі на кватэру актывіста, каб правесці “агляд сродкаў распаўсюду інфармацыйнай прадукцыі” і скласці новы пратакол. Супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе карэктна, адзначае актывіст.
Праваабаронца «Магілёўскай вясны» Аляксандр Буракоў адзначае, што “адміністрацыйная справа з-за мема – гэта ўжо мем”.
“У спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў сапраўды ёсць забарона на чырвонае палатно са свастыкай. Але там маецца на ўвазе канкрэтна ануча, рэч, а не інтэрнэт-карцінка – інакш была б пазначаная хоць якая-небудзь гіперспасылка. Малюнак, які апынуўя ў стужцы Юркова, наогул адсутнічае ў спісе экстрым-матэрыялаў”, – лічыць Аляксандр Буракоў.
Андрэй Юркоў – добра вядомы ў Дрыбіне, Мсціславе і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе №82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за А.Юркова аддалі свае галасы 3 554 выбаршчыкі, што складае 7.21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.
Ірына Беганкіна
Жыхара Дрыбіна будуць судзіць за дызлайк у “Одноклассниках”
Былы кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Горацкай выбарчай акрузе №82, жыхар Дрыбіна Андрэй Юркоў атрымаў позву з суда Дрыбінскага раёна.
Андрэй ЮркоўГрамадскага актывіста выклікаюць у суд 13 снежня к 10 гадзінам раніцы ў якасці асобы, у адносінах якой вядзецца адміністрацыйны працэс па ч.2 арт. 17.11 КаАП Рэспублікі Беларусь (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).
Пра гэта сам Андрэй Юркоў паведаміў у сваім фэйсбуку.
28 лістапада супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйны пратакол на грамадскага актывіста з Дрыбіна Андрэя Юркова. Падставай для складання пратакола паслужыла тое, што ён паставіў дызлайк пад матэрыялам у сацыяльнай сетцы “Одноклассники”.
У пратаколе, у прыватнасці, пазначалася, што “Юркоў А. знаходзячыся ў Дрыбіне, у перыяд часу з 26 верасня па 19 лістапада 2019 года, з’яўляючыся карыстальнікам сацыяльнай сеткі “Однокласснікі”…. размясціў у стужцы інфармацыйную прадуцыю, унесеную у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, што дазваляе… свабодна яе распаўсюджваць”.
Сам Андрэй Юркоў з выстаўленымі міліцыянерамі абвінавачваннямі не пагадзіўся. Ён напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дызлайк пад матэрыялам.
Інкрымінуемае Юркову правапарушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
Андрэй Юркоў – добра вядомы ў Дрыбіне, Мсціславе і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе №82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за А.Юркова аддалі свае галасы 3 554 выбаршчыкі, што складае 7.21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.
Фота з фэйсбуку Андрэя Юркова
Ірына Беганкіна
На жыхара Дрыбіна склалі адміністрацыйны пратакол за дызлайк у “Одноклассниках”
Супрацоўнікі міліцыі 28 лістапада склалі адміністрацыйны пратакол на грамадскага актывіста з Дрыбіна Андрэя Юркова. Як паведаміў сам Андрэй Юркоў у сваім фэсбуку, падставай для складання пратакола паслужыла тое, што ён паставіў дызлайк пад матэрыялам у сацыяльнай сетцы “Одноклассники”.
“Во блін! Думаў, выбары скончыліся. А тут на табе пратакол! Шыюць распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі. На “Аднакласьніках” у ленце паставіў дызлайк пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысткім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян. Не сьпяць дамарошчаныя фашысты)», – піша Андрэй Юркоў у фэйсбуку.
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель у гутарцы з карэспандэнтам “Магілёўскага рэгіёна” выказаў непаразуменне, як супрацоўнікі міліцыі маглі палічыць, нібыта Юркоў прапагандаваў нацысцкую сімволіку, паставіўшы дызлайк пад матэрыялам у “Одноклассниках”.
У Магілёве раней некалькі разоў заводзілі адміністрацыйныя справы за прапаганду нацысцкай сімволікі ў сацыяльных сетках, але там дзеянні міліцыі былі абгрунтаваныя, адзначыў праваабаронца.
Сам Андрэй Юркоў з выстаўленымі міліцыянерамі абвінавачваннямі не пагадзіўся. Ён напісаў у пратаколе, што нічога не размяшчаў на сваёй старонцы, а проста паставіў дызлайк пад матэрыялам.
Андрэй Юркоў – добра вядомы ў Дрыбіне і Горках грамадскі актывіст. На парламенцкіх выбарах 2019 года ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Горацкай выбарчай акрузе №82. Згодна афіцыйнай інфармацыі ЦВК, падчас гэтых выбараў за А.Юркова аддалі свае галасы 3 554 выбаршчыкі, што складае 7.21% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў акругі.
Фота з фэйсбуку Андрэя Юркова
Ірына Беганкіна
На горацкім кірмашы павіншавалі з 101-годдзем БНР (фота)
24 сакавіка Андрэй Юркоў і горацкія актывісты павіншавалі наведвальнікаў мясцовага кірмашу з Днём Волі. Падаравалі стужкі з нацыянальным арнаментам і жартаўлівы комікс пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, якая нібыта з’явілася дзякуючы студэнтам з XXI стагоддзя, паведамляе horki.info.
Усе, хто жадае адзначыць 101 год БНР і ўшанаваць памяць Войцеха Дамарацкага, горацкага студэнта, які загінуў падчас паўстання Кастуся Каліноўскага, запрашаем ускласці кветкі на ягоную магілу ў панядзелак 25 сакавіка а 17:30. Пахаванне знаходзіцца ў дэндрапарку БДСГА – ускладанне кветак узгоднена з адміністрацыяй акадэміі.
Фота: Галіна Будная