Галоўная » Белыничи » Page 14

В Белыничах начало работать обновленное отделение почты

После модернизации в Белыничах начало работать современное отделение почтовой связи. Здание полностью обновили внешне, сделали ремонт внутри, информирует ТРК «Могилев»

Сегодня почта – одно из самых крупных предприятий связи. Здесь можно оформить подписку на газеты и журналы, получить пенсию, оплатить коммунальные или иные услуги. Так что в отделении почты людно всегда. Вот почему важно, чтобы удобно былои клиентам, и работникам.

Кстати, в этом году Белпочта отмечает 25-ти летний юбилей. Обновленное белыничское отделение с комфортными рабочими местами, собственной зоной для селфи и развлекательным местом для детей – хороший подарок к празднику.

В Белыничах выращивают виноград (Видео)

В Белыничах выращивают виноград. Как минимум 300 килограммов урожая ежегодно имеет от виноградника на своем приусадебном участке житель районного центра Виктор Петрушеня, сообщает ТРК «Могилев».

Глобальное потепление сместило агроклиматические зоны, и в наших широтах сейчас хорошо вызревают южные культуры. По крайней мере такие, как виноград.

Если обратиться к истории, то первые упоминания о винограде на территории современной Беларуси относятся к 11-му веку. По данным 1953 года, виноград выращивали полторы сотни колхозов и совхозов. Теперь же виноград у нас выращивается только на частных полях любопытных любителей.

Пісьменнік і музыкант Юры Несцярэнка: Дзень пісьменства ў Бялынічах. Пасляслоўе

Прайшоў ужо пэўны час пасля правядзення рэспубліканскага Свята пісменства. Жарсці ўлягліся, госці раз’ехаліся. Напэўна шмат хто хацеў пагаварыць з пісьменнікам з Бялыніч, але робім гэта мы – тут і зараз.

 

–Юры, скажыце, як Вы асабіста рыхтаваліся да мерапрыемства, напрамую звязаным з творчай дзейнасцю, якой займаецеся па жыцці паралельна з музыкай?

–На самым пачатку,  – калі толькі стала вядома, што Дзень пісьменства будзе ў Бялынічах, –адзін з арганізатараў прапанаваў паўдзельнічаць і папярэдне запрасіў на мерапрыемствы ў межах свята (калі не памыляюся, меўся на ўвазе ўдзел у так званым “круглым стале” і ў краязнаўчых чытаннях). А яшчэ планавалася выданне зборніка пісьменнікаў бялыніччыны.

Таксама не выключалася, што прыму ўдзел у літаратурна-музычнай частцы – гэта значыць, меркаваўся удзел альбо ў агульным канцэрце, альбо сольны выступ (нават абмяркоўвалася – адзін я буду выступаць, ці з музычным гуртом).

З часам нічога з гэтага не пацвердзілася. А я не з тых людзей, якія будуць выломваць “царственныя” дзверы – іншымі словамі, не рваўся пра сябе нагадваць. Праўда, адзіны зварот да райвыканкама быў – я прасіў аказаць дапамогу ў выданні кнігі для дзяцей. Напачатку 2020 года даслаў у райвыканкам сігнальны экзэмпляр кнігі і калектыўны ліст (больш за дваццаць подпісаў уплывовых людзей, звязаных з творчымі саюзамі). Але, нажаль, зараз не тыя часы, калі чыноўнікі дапамагаюць творчым людзям.

 

І што, на гэтым усё скончылася?

–Зразумела не! Вы ж пыталіся, як я асабіста рыхтаваўся да свята? Дык вось, у выніку мая кніга была выдадзена з дапамогай “Symbal.By” і Жаночага цэнтру “Пралеска”, без усялякай дапамогі мясцовай улады. Атрымаўся аўтарскі зборнік вершаў, апавяданняў, казак, баек, загадак, лічылак – больш за восемдзесят старонак. З выдатным афармленнем, вялікага фармату, у цвёрдым пераплёце, на якаснай паперы ды ўпрыгожанай на кожнай старонцы каляровымі калажамі з малюнкаў і фотаздымкаў. Кніга “Чароўныя назвы” пабачыла свет напярэдадні Міжнароднага Дня абароны дзяцей у выдавецтве “Каўчэг”.

12 жніўня павіна была быць прэзентацыя кнігі “Чароўныя назвы” у Палацы культуры вобласці, але з-за падзей у краіне пакуль перанесена. Аднак удзельнікі дзіцячай тэатральнай студыі творы з кнігі ў ключылі ў свой рэпертуар (напрыклад чыталі ў ролях “Гаварыў адзін пітон” і “Чароўныя канікулы” 1 верасня, на Дзень ведаў). Таксама дзейнічала і выстава дзіцячых малюнкаў з кнігі – у файе Палаца культуры выстаўляліся працы Ані і Сашы Несцярэнка, якія выступалі ў ролі мастакоў на старонках кнігі.

Прыкладна праз месяц пасля выхаду “Чароўных назваў” выданне “Літаратурная Беларусь” надрукавала мае пераклады вершаў двух землякоў, выхадцаў з Бялынічаў, творчасцю якіх я захапляюся і вельмі паважаю – Ігара Шклярэўскага і Вечаслава Казакевіча. Атрымалася добрая падборка на газетную паласу.

Другая частка гэтай падборкі вышла ўжо ў апошні дзень перад самым Днём пісьменства – гэтым разам у “Літаратуры і Мастацтве” – таксама на паласу. Акрамя таго, там жа было надрукавана вялікае інтэрв’ю са мной і вельмі цікавая рэцэнзія на апошнюю кнігу “Чароўныя назвы”.

За ўвагу да маёй творчасці хачу падзякаваць творчыя калектывы абоіх выданняў. Вельмі прыемна працаваць з прафесіяналамі. І яшчэ вельмі рады, што я сваёй творчасцю не падзяляю, а наадварот аб’ядноўваю добрых, крэатыўных, таленавітых беларусаў: прыкладам таму – дзве часткі перакладаў, надрукаваных у выданнях, якія не па сваёй волі апынуліся па розных баках нейкіх незразумелых, вар’яцкіх “барыкадаў”.

 

А як жа калектыўны зборнік літаратараў бялыніччыны?

 –Пра яго падрыхтоўку я даведаўся з ліста ад выдавецтва “Мастацкая літаратура”, дзе ўтрымлівалася дамова са мной, як з аўтарам. Калі ўжо прыехаў на само  свята – 6 верасня – супрацоўнікі “Літаратуры і мастацтва” перадалі мне некалькі экзэмпляраў свайго апошняга нумара. Адтуль я і даведаўся, што кніга ўсё ж вышла.

Паспрабаваў зайсці ў прэс-цэнтр, каб павіншаваць з выхадам зборніка (назва “Васільковае поле Айчыны”) і падзякаваць за ўвагу да ўласнай творчасці. Але замест добрай сустрэчы сутыкнуўся з агрэсіўным непрыхаваным калгасным хамствам – відаць, гэта зараз ідэялагічная ўстаноўка такая – ад гопнікаў ва ўладзе.

З радасцю і палёгкай пазбавіўся ад непажаданых сустрэч і… набыў кнігу на вуліцы за свае грошы.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Які станоўчы момант, звязаны са Святам пісьменства, Вас уразіў больш за ўсё?

–Я думаю, сапраўдным культурным шокам для мяне стала публічная заява Наталлі Батраковай, дзе яна выказала сваю грамадзянскую пазіцыю і адмовілася ад удзелу ў Дне пісьменства, у той няпросты час, калі ўлады старанна робяць выгляд, што ў краіне нічога не адбываецца.

У той жа вечар я звязаўся па тэлефоне са сваёй зямлячкай і выказаў сваё захапленне яе ўчынкам, а таксама чыстасардэчна падзякаваў за смеласць у выбары ўласнай пазіцыі. Яна паспрабавала коратка распавесці пра нагоду для такой заявы, і я ўпэўніўся, што гавару з чалавекам цалкам шчыра. Гэта быў неверагодны момант супадзення нейкіх шчаслівых вібрацый!

 

 

 

 

 

 –Як Вы думаеце, чаму Вас, усё ж такі, не запрасіцлі да ўдзелу  ў афіцыйных мерапрыемствах свята?

Я, напэўна, адкажу не сваімі словамі. Выпадкова прачытаў інтэрв’ю з былым загадчыкам аддзела Упраўлення справамі Прэзідэнта Анатоліем Котавым (сышоў з пасады пасля 9 жніўня ў сувязі з нязгодай з палітыкай улады ў адносінах да пратэстоўцаў):

“Ёсць людзі, да якіх адношу сябе, хто хацеў бы бачыць дзяржаву адэкватнай… Іх меркаванне азначае [для ўлады], што яны нейкія недобранадзейныя, з няўстойлівай псіхікай альбо не разумеюць “усёй важнасці гістарычнага моманта” (вакол ворагі, мы на перадавой…)”

За апошні час я пачуў і прачытаў сотні такіх меркаванняў ад людзей уплывовых, таленавітых, адукаваных, якія менавіта зараз пазбаўляюцца ад комлекса непаўнацэннасці, які ім дзесяцігоддзямі навязвала таталітарная сістэма.

Такія адносіны навязваліся ды і зараз маюць месца ў дачыненні не толькі да мяне – як мы ўсе маглі ўпэўніцца па дзеяннях улады ў сувязі з апошнім мерапрыемствам рэспубліканскага маштабу ў маіх родных Бялынічах.

 

Творчая сустрэча з Вечаславам Казакевічам, ганаровым прафесарам універсітэтаў Осака і Таяма падчас аднаго з апошніх прыездаў сусветна вядомага літаратара ў Мінск. Юры Несцярэнка чытае пераклад на беларускую мову аднаго з вершаў знакамітага земляка

 Размаўляла Вікторыя Аляксеева

«Хацелі зламіць дух супраціву». Гісторыя маці-адзіночкі з Бялыніч, якую на суткі кінулі ў ізалятар

У Бялынічах Магілёўскай вобласьці за ўдзел у акцыях пратэсту супраць вынікаў выбараў пакаралі штрафам у 54 рублі маці траіх дзяцей Вікторыю Адамовіч. Жанчыну суткі трымалі ў мясцовым ізалятары, скарыстаўшыся тым, што яе васьмігадовая дачка ў санаторыі.

11 верасьня судзьдзя Аксана Загорская пакарала Вікторыю Адамовіч за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

 

Пра Вікторыю Адамовіч. Сьцісла

  • 46 гадоў. Беспартыйная. Нарадзілася ў Магілёве. Жыве ў Бялынічах.
  • Скончыла Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт, спэцыяльнасьць «народная культура». Майстар народных рамёстваў.
  • 20 гадоў пэдагагічнага стажу. У школах выкладала працоўнае навучаньне.
  • З 2000 году займаецца прадпрымальніцтвам. Гандлюе кветкамі. Вядзе гурткі флярыстыкі.
  • Трое дзяцей. Адно дзіця непаўналетняе, другое вучыцца ва ўнівэрсытэце і знаходзіцца на ўтрыманьні бацькоў.

 

Перасьлед за мітынг і візыт да чыноўнікаў

9 верасьня Вікторыі Адамовіч патэлефанаваў участковы і паведаміў, што мусіць зь ёю пагутарыць наконт адміністрацыйнай справы супраць яе. У РАУС паказалі відэа, на якім яна стаіць побач з выступоўцам на мітынгу прыхільнікаў пераменаў перад будынкам райвыканкаму.

«Мяне зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу 18 жніўня, — апавядае Вікторыя Адамовіч. — Віны я не прызнаю, мне няма ў чым раскайвацца, бо я нічога не парушала».

Сустрэча Вікторыі Адамовіч на волі ля суду

Паводле суразмоўніцы, на мітынгу гаварылі пра вынікі наведваньня групай гараджанаў кіраўніцтва райвыканкаму і раённага савету. Чыноўнікаў прасілі «выйсьці да народу і патлумачыць, што адбываецца ў краіне і чаму чыніцца гвалт супраць грамадзян».

«На тым мітынгу я не выступала, а стаяла поруч з выступоўцам, каб пацьвердзіць, што і я таксама хадзіла ў раённую адміністрацыю. Тады я ўжо была гатовая да непрыемнасьцяў», — кажа Вікторыя Адамовіч.

 

«Гэтак улада намагаецца зламіць дух прыхільнікаў пераменаў»

З словаў Вікторыі Адамовіч, у міліцыі паведамілі, што яе затрымалі да суду, які, як казалі супрацоўнікі, меў адбыцца ў другой палове дня. Жанчына нагадала міліцыянтам, што ў яе непаўналетняя дачка, і хоць яна ў санаторыі, але рэгулярна сазвоньваецца з маці. Калі ж сувязь зьнікне, то гэта траўмуе дзіця.

«Я лічыла, што здаровы розум пераможа і мяне не затрымаюць на ноч, — згадвае суразмоўніца. — У камэры я зразумела, што чакаць абяцанага суду не выпадае. Гэта пацьвердзілі і ахоўнікі».

Сустрэча Вікторыі Адамовіч на волі ля суду

Незаконнасьць затрыманьня даводзіла і адвакатка, працягвае жанчына, але гэта не паўплывала на міліцыю. Юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна» Павал Сапелка адзначае: зыходзячы зь дзейных праўных нормаў, «нельга прызначаць адміністрацыйны арышт жанчынам — маці непаўналетніх дзяцей, інвалідам 1 і 2 групы». Аднак наконт затрыманьня на тэрмін да 72 гадзін «абмежаваньні ў законе не прапісаныя».

«Сіламі праваабарончага цэнтру мы зьвярталі ўвагу ўлады на гэтую дзіўную сытуацыю, — кажа экспэрт. — У выпадку прызнаньня віны яны атрымліваюць два пакараньні: фактычна адбыты арышт і штраф, які ім потым прызначыць суд, бо ім ня могуць прысудзіць адміністрацыйны арышт, які паглыне трохдзённае затрыманьне».

Вікторыя Адамовіч прызнаецца, што «трапіла ў ступар», бо «нармальны чалавек не чакае, што будзе сядзець у турме». Яна не магла зразумець, за што яе, «законапаслухмянага грамадзяніна, які сплачвае падаткі, гадуе дзяцей», зьняволілі. Жанчына прыгадвае, як шмат гадоў таму ейны муж трапіў пад крымінальны перасьлед і яго пакінулі на волі з падпіскай аб нявыезьдзе, хоць вінавацілі ў сур’ёзным злачынстве.

Вікторыя Адамовіч з дочкамі (фота зь сямейнага архіву)

«Паразважаўшы, я прыйшла да высновы, што гэтак улада стараецца зламіць дух супраціву прыхільнікаў пераменаў. Прынізіць іх, — кажа суразмоўніца. — У мяне не было ніводнага імгненьня, каб я пачала думаць пра раскаяньне. Адзінае — я заплакала, калі мне ў камэру прынесьлі кнігу, у якой было фота маіх дзяцей».

 

«У ізалятары суп выпіла, а пюрэ ела гурком»

Вікторыя Адамовіч кажа, што ў міліцыі яе сфатаграфавалі анфас і ў профіль, «адкачалі пальчыкі, нібы ў злоснага парушальніка закону». Сярод міліцыянтак, якія яе аглядалі, была яе вучаніца.

«Яна была дужа зьдзіўленая, пабачыўшы мяне, — згадвае суразмоўніца. — Ейныя вочы зрабіліся вялікія, адзінае, што яна здолела спытаць: «Вікторыя Леанідаўна, што вы тут робіце?».

У суд Вікторыю Адамовіч даставілі бяз рэчаў. Іх яна забірала сама зь міліцыі

Вікторыя Адамовіч кажа, што не хацела на аглядзе разьдзявацца, бо ўспрыняла гэтую працэдуру як зьневажальную для сябе. Адна зь міліцыянтак крычала ды палохала адказнасьцю за непадпарадкаваньне службовай асобе. Пад націскам ёй усё ж давялося разьдзецца.

Ізалятар месьціцца ў сутарэньнях будынку раённай міліцыі. У двухмясцовай камэры сядзела адна. Чула, як у суседніх камэрах сварыліся «суседзі». Калі зачыніліся дзьверы, то засьпела сябе на думцы, што трымаць яе будуць у няволі некалькі дзён, а суд пройдзе пасьля выхадных. Да такога маральна рыхтавалася.

Ад нявольніцкага абеду жанчына адмовілася, бо на той момант яшчэ ня звыклася са сваім новым становішчам. З прынесенай ежы ўзяла толькі гарбату — запіць лекі. Прасіла ахоўнікаў пакінуць ёй кубак, каб піць з-пад крану ваду, але яго забралі.

«Калі прынесьлі вячэру, то ў мяне не было ні лыжкі, ні відэльца. Іх мне ахоўнікі не далі. Суп я выпіла. Тэфтэлю зь яго зьела рукой, а пюрэ скрылікам гурка. Прыдаліся навыкі з турыстычнага мінулага», — апавядае пра нявольніцкія ўмовы Вікторыя Адамовіч.

Яна кажа, што пад вечар пачала мерзнуць. Прасіла ахоўнікаў, каб тыя зьвязаліся з роднымі, каб ёй прынесьлі цёплую вопратку.

У ізалятары Вікторыю Адамовіч пратрымалі суткі. У суд яе прывезьлі на міліцэйскім мікрааўтобусе. Разгляд справы нечакана адклалі на наступны дзень, а саму Адамовіч вызвалілі.

 

«Улада можа адпомсьціць, скасаваўшы дамову на арэнду зямлі, і я перастану існаваць як прадпрымальнік»

Вікторыя Адамовіч кажа, што «ўвязацца ў пратэсты змусіла жыцьцё», у якім зашмат несправядлівасьці, а будучы чалавекам з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй, мірыцца зь ёю ня можа.

«Калі была ў радзільні, то ляжала на нейкіх дошках і тады пытала сябе, куды ж ідуць нашы падаткі, — дзеліцца жыцьцёвымі назіраньнямі суразмоўніца. — Пасьля выбараў зайшла ў школу, а там настаўнікі абураюцца, што набралі пяць новых клясаў, а партаў не хапае. Затое ў нас лятаюць верталёты, правялі пампэзны парад».

Пратэставая акцыя ў Бялынічах (фота з архіву Яўгеніі Мяцеліцы)

Вікторыя Адамовіч ведала, што вынікі сёлетніх выбараў, як і папярэдніх, улада сфальсыфікуе, аднак сярод прэтэндэнтаў на прэзыдэнта ўбачыла альтэрнатыву. Сама падпісалася за Віктара Бабарыку, бо хоча пераменаў у сацыяльным і мэдычным страхаваньні. На яе думку, варта скарачаць завялікі чыноўніцкі апарат, а настаўнікаў вызваліць ад непатрэбнай бюракратычнай нагрузкі.

«Яны павінны займацца адукацыяй дзяцей, а не пераносіць паперкі з аднаго месца ў другое».

Суразмоўніца прызнаецца, што хацела б вярнуцца да настаўніцтва, бо «ў душы пачуваецца пэдагогам», аднак, у цяперашніх умовах гэта немагчыма і ёй даводзіцца заставацца прадпрымальніцай.

 

Пра мінулае ў БРСМ

У мінулым Вікторыя Адамовіч працавала начальніцай аддзелу райкаму БРСМ і лічыла, што на гэтай пасадзе прыносіць карысьць краіне, а «Лукашэнка робіць усё правільна».

«У 1997-99 гадах узначальвала аддзел працы з моладзьдзю. У нас быў актыўны калектыў, — згадвае яна. — Мы арганізоўвалі для моладзі розныя імпрэзы, баранілі яе правы, дапамагалі маладым сем’ям. Шукалі мэцэнатаў. У той час не было такога моцнага і агрэсіўнага ідэалягічнага прэсінгу…».

З дачкой (побач справа), сябрамі і паплечнікамі

З словаў суразмоўніцы, у БРСМ яна перайшла зь Беларускага саюзу моладзі, дзе была сакратаром раённай арганізацыі. Калі пачаў стварацца праўладны БРСМ, яе запрасілі у райвыканкам і сказалі, што «ў раёне ня можа быць дзьвюх моладзевых арганізацыяў».

«Тады я ня бачыла нічога кепскага ў тым, што будзе адна арганізацыя, — прызнаецца Вікторыя Адамовіч. — Асабліва тады не цікавілася палітыкай. Мяне цікавілі пытаньні, якія з маёй дапамогай маглі вырашыцца тут і цяпер».

Сышла з БРСМ напачатку 2000-х гадоў, але доўгі час заставалася ў рэзэрве кадраў райвыканкаму. Адамовіч згадвае, што яе спрабавалі ўзяць на працу ў райвыканкам начальніцай аддзелу працы з моладзьдзю і «нават зацьвердзілі былі, але потым перадумалі».

Зь яе словаў, расчараваньне палітыкай дзяржавы надышло, калі аднойчы яна прыйшла на выбары, а «насупраць ейнага прозьвішча стаяў чужы подпіс». Да таго моманту яна ня верыла, што «ў нас фальсыфікуюцца выбары».

«Калі б я працягнула кар’еру дзяржаўнага службоўца, — падсумоўвае гутарку Вікторыя Адамовіч, — то мяне ўсё роўна звольнілі б за грамадзянскую пазыцыю».

Фота: Радыё Свабода

Крыніца: Радыё Свабода

День белорусской письменности прошел в Белыничах. Видео

27-й День белорусской письменности состоялся в Белыничах. На республиканский праздник съехались тысячи гостей из разных уголков Беларуси, сообщает ТРК «Могилев».

Вручение Национальной литературной премии, открытие нового здания художественного музея, фестиваль книги и прессы, – вот лишь некоторые события праздника.  Центр города превратился в пешеходную площадь. На полтора километра развернулись торговые ряды и выставки, где предприятия, организации, ремесленники  презентовали свою продукцию. Также состоялись писательские конференции и встречи с читателями.

У Бялынічах прайшла ўрачыстасць у гонар Маці Божай Бялыніцкай

У Бялынічах 6 верасня праходзіў не толькі Дзень беларускага пісьменства. У гэты дзень у райцэнтры адбылася не менш важкая падзея – адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Бялыніцкай.

Удзел у ўрачыстасці прынялі вернікі з розных куткоў Беларусі, прычым гэта былі не толькі каталікі, але і прадстаўнікі іншых канфесій. Усяго сабралася больш за дзвесце чалавек.

Адпустовая ўрачыстасць у гонар Маці Божай Бялыніцкай адбылася з удзелам Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага, Біскупскага вікарыя для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскупа Аляксандра Яшэўскага, шматлікіх каталіцкіх святароў.

У якасці гаспадара гасцей сустракаў пробашч бялыніцкай парафіі ксёндз Юзаф Сярпейка.

Непасрэдна перад фэстам у Бялынічах прайшло Саракагадзіннае набажэнства, удзел у якім, акрамя бялыніцкіх вернікаў, прынялі духоўныя валанцёры з іншых куткоў Беларусі.

«Бялынічы — гэта старадаўняе месца марыйнага культу, дзе калісьці знаходзілася адна з самых шанаваных цудадзейных ікон на нашай зямлі — абраз Маці Божай Бялыніцкай. Малітва мае вялікую моц, асабліва тут, на гэтым месцы.

Да малітвы за нашу Радзіму, за Паўсюдны Касцёл, за пакліканні да Божай службы і асабліва за адраджэнне веры на нашай зямлі далучым просьбы за нашыя сем’і, моладзь і дзяцей, а таксама падтрымаем сваёй малітваю ўсіх, хто мае залежнасць ад розных дрэнных звычак», — адзначаў ў сваім запрашэнні на ўрачыстасць біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Распачалася адпустовая святая Імша у гонар Маці Божай Бялыніцкай а 15-й гадзіне, скончылася а 17-й. Імша праходзіла на вельмі значным для бялыніцкіх вернікаў месцы, дзе ў свой час, на працягу стагоддзяў, былі мясцовыя каталіцкія могілкі. Вернікі спадзяюцца, што мясцовыя ўлады задаволяць іх хадайніцтва, і на гэтым святым месцы ім будзе дазволена збудаваць касцёл.

Казанні святараў гучалі па-сапраўднаму ўзнёсла, яны сапраўды закраналі душу, таму дзве гадзіны імшы праляцелі надзіва хутка.

Аднак і пасля заканчэння набажэнства людзі не разыходзіліся, размаўлялі аб хвалюючых праблемах, задавалі пытанні святарам. Карэспандэнт “Магілёўскага рэгіёну” заўважыў сярод удзельнікаў святочных мерапрыемстваў шэраг знакавых асобаў, – старшыню Магілёўскага ТБМ Алега Дзьячкова з сябрамі, кiраунiка Гродзенскай гарадской суполкi Беларускай Хрысцiянскай дэмакратыi / БХД  Яўгена Дудкіна, і, нават, старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.

Па словах Рыгора Кастусёва, ён адмыслова прыехаў на адпустовую ўрачыстасць у гонар Маці Божай Бялыніцкай, каб не толькі ўшанаваць Маці Божую Бялыніцкую, але і такім чынам выказаць сваю падтрымку вернікам. Абсалютна безпадстаўна ўлада не дапускае ў Беларусь Арцыбіскупа, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча, кіраўніка каталіцкай царквы ў Беларусі.

“Я сам вернік праваслаўнай канфесіі, аднак заўсёды пры нагодзе наведваю набажэнствы і ў каталіцкіх касцёлах. У свой час давялося спрычыніцца да адраджэння касцёла ў Шклове. Таму ў гэтых складаных абставінах я не мог не выказаць маральную падтрымку каталіцкім вернікам, бо ўсе мы хрысціяне”, – адзначыў Рыгор Кастусёў.

На жаль, на афіцыйным свяце Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах, верагодна, прытрымліваліся іншай думкі. Нікога з знаных гасцей гэтага свята на ўрачыстай імшы ў гонар Маці Божай Бялыніцкай карэспандэнт “Магілёўскага рэгіёну” так і не пабачыў…

Затое на Дне беларускага пісьменства камусьці спатрэбілася раздаваць адмысловыя ўлёткі з абразамі на адрас каталіцкага касцёла. Выяву такой улеткі “МР” даслала наша чытачка.

Таму ніколькі не пашкадаваў аб тым, што вырашыў не наведваць афіцыйнае свята. Там былі патрэбны зусім іншыя людзі.

Іван Барысаў. Фота аўтара