Стрыт-арт фестываль DOMA, які праходзіў у Магілёве з 15 па 27 чэрвеня, паспяхова завяршаецца. Нягледязячы на тое, што фэст прайшоў не дужа “гучна”, ён пакінуў пасля сябе шмат новых, заўважных і адметных арт-аб’ектаў. Але як раз у гэтым і была ідэя фэста – мастацкімі сродкамі стрыт-арту стварыць нешта прыгожае ў звычайных дворыках, каля вашага DOMA, а праца мастакоў заўважная толькі ў яе выніках.
У суботу, 26 чэрвеня, арганізатары фестывалю і мастакі, якія стваралі прыгажосць, прэзентавалі вынікі сваёй працы і зладзілі для магілёўцаў аглядную экскурсію па новых аб’ектах. Правёў экскурсантаў і распавёў пра ідэю і сутнасць фестывалю Юрый Стукалаў – кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятываў, які і быў асноўным арганізатарам фэсту. Не ўсе мастакі-урабністы змаглі прысутнічаць на імпрэзе, бо працавалі творцы і з іншых гарадоў, таму Юрыю давялося тлумачыць «лакальныя сэнсы» некаторых створаных аб’ектаў за іх.
Цалкам можна сказаць, што ўсе мэты фестывалю былі дасягнутыя – у горадзе з’явіліся амаль 20 новых арт-аб’ектаў, вельмі самабытных і цікавых. Новыя працы ўпрыгожылі Магілёў і, разам з ужо існуючымі мураламі, дадалі разнастайнасці ў гарадскі пейзаж, дадалі творчага святла і цеплыні. Асноўная канцэпцыя фестывалю бачылася арганізатарамі ў раскрыцці «лакальных сэнсаў» асобных аб’ёктаў у гарадскіх дворыках, і, судзячы па ўсім, аўтарам твораў удалося пераўтварыць свае ідэі ў вельмі дакладнае матэрыяльнае ўвасабленне сваіх мараў.
Цырымонія закрыцця фестывалю пройдзе ў суботу, 27 чэрвеня ў двары па вул. Ленінская, 28а (двор у арцы за кафэ “Рэспубліка”) і завершыцца інтэрактыўнай фотавыставай c праекцыяй на сцяну, прысвечанай гораду.
Праграма:
19:50 – 20:00 ролікі пра стрыт-арт
20:00 – 20:20 Цырымонія закрыцця фестывалю.
20:20 – 20:30 beat-box перформанс (MIHALYCH)
20:30 – 20:35 танцавальны флэшмоб з гасцямі
20:35 – 21:00 DJ-сэт
21:00 – 22:00 інтэрактыўная фотавыстава “City-slide-show” пра Магілёў з праекцыяй на сцяну
Арганізатары фестывалю – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама.
Партнёры фестывалю: Caparol Center | Капарол цэнтр, крэатыўная лабараторыя MROI, кампанія “Aresa”, інфармацыйны праект Магілёў Live.
В День медика в Могилеве стартовала реализация проекта слушателей Школы городских инициатив «Теплица».
Проект «Дзякуй» призван украсить арт-объектами подъезды домов, где в большинстве своем живут медики.
«Мы хотим сказать медикам «дзякуй» за их ежедневный труд в борьбе с коронавирусом. Они заботятся и лечат нас. Мы это очень ценим. Они наши герои» – говорит Алеся Пимахова, автор проекта.
Ежедневно медики ходят на тяжелую работу по спасению наших жизней. Авторы уверены, что им будет приятно, когда они будут возвращаться домой и видеть красоту и слова благодарности.
Реализация проекта началась с одного из подъездов дома по ул. Кулешова, 3. Жильцы очень довольны и благодарны и предлагают ограничиться не только их домом.
Авторы призывают всех могилевчан быть активными, благодарить и помогать медикам в их нелегком труде.
Если у вас есть желание поучаствовать в проекте и помочь расписать подъезды, пишите: cgimogilev@gmail.com
У Магілёве пачаўся стрыт-арт фестываль DOMA. Галоўная ідэя фэсту – даць магчымасць творчым людзям мовай сучаснага мастацтва выказаць сваё бачанне і стаўленне да свайго гораду, да свайго двара і дома. Канцэпцыя фестывалю базуецца на раскрыцці «лакальных сэнсаў» асобных аб’ёктаў у гарадскіх дворыках, пераўтварэнне іх у матэрыяльнае ўвасабленне думак і мараў асобных творцаў.
Пад час фэсту плануецца стварэнне двух вялікіх муралаў па вуліцы Ціміразеўскай і Першамайскай, а таксама ўпрыгожванне больш за 10 цеплапунктаў і іншых аб’ектаў у цэнтры гораду. Акрамя гэтага ў рамках фестывалю пройдуць розныя імпрэзы – гульня «Народны тапонім», варкшоп «Ментальныя мапы горада», кіно і выстава пад адкрытым небам, dj-сэты, майстар-класы па графіці і іншыя інтэрактыўныя мерапрыемствы.
Ініцыятар фестывалю – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў у рамках праграмы развіцця моладзі «Далучайся!» сабраў заяўкі на ўдзел у фестывалю ад 29 творчых маладых людзей з Магілёва, Віцебска і Мінска. У мастакоў будзе амаль два тыдні, каб завяршыць працы да святкавання Дня горада.
Фестываль вулічнай культуры DOMA стартаваў 15 чэрвеня з «Графіці-сняданка», які прайшоў у дворыку дома №6 па Ленінскаму бульвару. Тут сабраліся арганізатары і мастакі-удзельнікі, каб абмеркаваць розныя тэхнічныя моманты, падзяліцца досведам па стварэнні арт-аб’ектаў, замацаваць свае ідэі ў канчатковым выглядзе з улікам парадаў сябраў-калегаў.
Невялічкі каментар даў актывіст і “загадчык гаспадаркай” ЦГІ Кірыл Дарашэнка: “Гэта будуць аўтарскія праекты, якія кожны з мастакоў будзе рэалізоўваць з дапамогай валанцёраў. Акрамя двух вялікіх муралаў будуць ператвораныя ў арт-аб’екты сцены ў дваравых пабудовах, невялікія кавалкі парканаў, вентыляцыйныя шахты бамбасховішчаў. Будуць не толькі графіці, але і інсталяцыі. Усе праекты – а іх каля дваццаці, цалкам узгодненыя, як лакацыі аб’ектаў, так і самі эскізы.”
А вось што пра свае ідэі распавялі некаторыя з аўтараў праектаў.
Жэня Цыганкова: “Я хачу зрабіць «Куб праўды», калі чалавек, гледзячы на мой арт-аб’ект, можа паразважаць, што ён хоча чуць, а можа ён хоча зараз размаўляць, але не хоча слухаць. Мне яшчэ вельмі хочацца, каб людзі не толькі маглі паглядзець на малюнак, але і тактыльна дакрануцца да інсталяцыі – мая ідэя ў тым, каб стварыць гіпсавыя слепкі ў выглядзе твараў людзей, вушэй, вуснаў.”
У такі арт-аб’ект запланавана пераўтварыць вентыляцыйныя шашты бомбасховішчаў у дворыку дома №6 па Ленінскаму бульвару – як раз там, дзе і адбыўся «Графіці-сняданак».
Раткіна Юля: “Ідэя майго твора – зрабіць выяву чалавека ў выглядзе пазлу, дзе рука быццам збірае самога чалавека па кавалачкам. Сутнасць ідэі ў тым, што ў пэўныя моманты, напрыклад, калі чалавек некуды з’язджае, унутраны свет чалавека быццам распадаецца, а калі вяртаешся дадому, усё вяртаецца на свае месцы.”
Мурал ад Юлі з’явіцца адной са на сценаў пабудовы ў тым жа дворыку.
Аліса Дзегцярова: “На сваім малюнку я змясціла сябе і сваіх сяброў, быццам мы ў краме гуляем у «твістэр». Мая ідэя ў тым, што ты адчуваеш сябе паўсюль дома, калі ў цябе ёсць сябры, ёсць падтрымка, і ты можаш паводзіць сябе так, як сам жадаеш, нават пагуляць у твістэр у краме. Дом там, дзе табе ўтульна і камфортна”.
Аб’ект з’явіцца ў двары па вуліцы Крыленка, непадалёку ад ГЦ Панарама.
Кацярына Красавік: “У выяве стылізаваныя два чалавекі, якія кажуць адно адному пра каханне. Малюнкі будуць змешчаныя пад вуглом на паркане – быццам выявы твараў людзей глядзяць адзін на другога”.
А гэты мурал будзе створаны ў адным з двароў па Пажарнаму завулку.
Рэалізаваць усе арт-аб’екты мяркуецца да 26 чэрвеня – на гэты дзень запланавана творчая сустрэча з мастакамі, а так сама экскурсія па аб’ектах. Старт экскурсіі адбудзецца а 20-й гадзіне ад дому №29 па вуліцы Ленінскай.
Яшчэ адна сустрэча з мастакамі, якая пройдзе ў фармаце майстар-класу з “графіці-сушкай”, пройдзе 19 чэрвеня. У двары дому №12 па вуліцы Першамайскай будзе змешчана творчая лакацыя з выставай эскізаў і фотаздымкаў ад урбан-мастакоў. Самі мастакі падзеляцца з удзельнікамі досведам, распавядуць, што такое графіці, муралы і падобнае. Кожны ўдзельнік майстар-класу зможа паспрабаваць свае сілы ў якасці гарадскога мастака.
Акрамя ўсяго, яшчэ кожны магілёвец можа і сам далучыцца да ўдзелу ў рэалізацыі арт-праектаў у якасці валанцёра, бо мастакам патрэбная дапамога. Для гэтага трэба толькі запоўніць анкету валанцёра, і з вамі звяжуцца.
Галоўны арганізатар стрыт-арт фестывалю DOMA – Цэнтр гарадскіх ініцыятыў, актыўна падтрымалі ідэю і дапамагаюць з арганізацыяй ўпраўленне культуры Магілёўскага гарвыканкама і “Магілёўскі гарадскі Цэнтр культуры і вольнага часу”.
Партнёры фестывалю: Caparol Center | Капарол цэнтр, крэатыўная лабараторыя MROI, кампанія “Aresa”, інфармацыйны праект Магілёў Live.
Праграма развіцця моладзі «Далучайся!» рэалізуецца Цэнтрам гарадскіх ініцыятыў у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Три новых ярких объекта появились на центральных улицах Горок. Стихи известных горецких поэтов украсили фасады зданий.
Данные работы появились в рамках проекта «Потомкам посвящается!», которые придумали и реализовывают участники регионального семинара Школы городских инициатив “Теплица” в Горках.
Авторы проекта вдохновились могилевским проектом Центра городских инициатив “Вершы на сценах” и решили реализовать нечто подобное в Горках.
Стихи выбрали известных горецких поэтов, таких как Нина Ковалева, Cветлана Терешко и Лидия Андреева.
Проект ставил своей целью популяризацию творчества горецких авторов, чтобы местные жители гордились своими земляками. Также, очевидно, что новые объекты привлекут внимание не только местных жителей, но и гостей города, став отличными фотозонами.
Проект реализуется при поддержке общественных организаций и «Горецкого райисполкома.
Осуществлять проект помогают художники Антон Юревич и Анна Порохонько.