Галоўная » милиция » Page 28

Активист ОГП в очередной осужден на арест по обвинению в участии в мирной протестной акции

Судья Октябрьского райсуда Могилева Михайлова назначила 10 суток административного ареста активисту Объединенной гражданской партии Александру … чытаць далей

Музыка Леанід Паўленак выйшаў з Магілёўскага ІЧУ (Відэа)

Леанід Паўлёнак – бубнач гурта “Рэха”.

Музыкаў гурта «Рэха» уключна з іх лідарам Анндрэем Такіндангам затрымалі вечарам 7 лістапада пасля выступу на дваровым канцэрце ў Каменнай Горцы. Сілавікі спынілі таксоўку, у якой яны ехалі. Музыкам далі па 15 сутак арышту, частку з гэтага тэрміну Леанід Паўлёнак правёў у Магілёўскім ІЧУ.

Яшчэ адзін з удзелікаў “Рэха”, бас-гітарыст Кастусь Лісецкі, з Магілёўскага ІЧУ патрапіў у нашу лякарню – у яго выявілі COVID-19.

Алесь Сабалеўскі

Журналіст-фрылансер Аляксандр Сідарэўскі вызваліўся пасля арышту (Відэа)

Увечары 22 лістапада ізалятар часовага ўтрымання ў Магілёве пакінуў журналіст-фрылансер Аляксандр Сідарэўскі, прабыўшы пад арыштам агулам 15 сутак.

Нагадаем, што Сідарэўскага затрымалі 13 лістапада ў Ленінскім райсудзе Магілёва. Туды ён прыйшоў як відэааператар на працэсс над іншым журналістам – карэспандэнтам “Магілёўскага рэгіёну” Алесем Сабалеўскім.

12 кастрычніка суддзя Магілёўскага райсуда Максім Курпачэнка асудзіў Сідарэўскага на 15 сутак арышту па ч.3 арт.23.34 КаАП. Раней журналіст трое сутак правёў да суда і быў вызвалены.

Адзначым, што цягам бягучага года, Аляксандр Сідарэўскі некалькі разоў быў аштрафаваны за нібыта незаконны выраб прадукцыі СМІ (арт.22.9 КаАП).

Уладзімір Лапцэвіч

Актывіст Аляксандр Хамратаў вызваліўся пасля затрымання па крымінальнай справе (Відэа)

Падазраваны ў датычнасці да знявагі супрацоўніка праваахоўных органаў магілёўскі актывіст і праваабаронца Аляксандр Хамратаў выйшаў з Магілёўскага ІЧУ пасля затрымання па крымінальнай справе.

Першае сваё інтэрвью пасля выйсця з ІЧУ ён даў “Магілёўскаму рэгіёну”.

Зараз актывіст знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Уладзімір Лапцэвіч