Галоўная » милиция » Page 35

Рабочых з Горак, якія запісалі палітычны відэазварот, асудзілі і звольнілі з працы

Работнікаў Горацкіх ачышчальных збудаваньняў Валера Пасікава і Аляксандра Касуху фармальна звольнілі «паводле згоды бакоў». Самі … чытаць далей

Жыхар Магілёва абскардзіў судовы вырак: замест содняў яму далі штраф

Васіль Салтановіч і сам не чакаў, але змог «скасаваць» 13 з 33 содняў свайго адміністрацыйнага арышту. Менавіта такі тэрмін мужчына мусіў адседзець за ўдзел у трох мірных мітынгах пратэсту ў Магілёве.

29 кастрычніка Магілёўскі абласны суд вынес рашэнне замяніць 13 содняў арышту на 20 базавых велічынь штрафу. Калі б не гэта, то Васіль па праву быў бы ў лідарах па атрыманым содням у Магілёве. Больш за яго – толькі ў грамадскага актывіста Валадара Цурпанава, які на дадзены момант яшчэ не выйшаў з содняў.

«Я сам здзіўлены, шчыра кажучы, што мне адмянілі гэтыя содні. Магчыма, у суддзі прачнулася сумленне і яна зразумела, што гэта ўжо занадта жорстка», – дзеліцца думкамі Васіль. З іншага боку, зараз у Магілёве па артыкулу 23.34 КаАП амаль што перасталі даваць содні, абсалютная большасць людзей атрымлівае штрафы. Магчыма гэта таксама дапамагло.

 

Не спадабаўся Цімуру Пахоменка

Такі вялікі тэрмін – 33 содняў арышту – Васіль Салтановіч атрымаў паступова. Спачатку суд пастанавіў арыштаваць яго на 8 содняў. За пару гадзін да выхаду з ізалятара на Салтановіча склалі новы пратакол, за які далі 12 содняў. Па такой жа схеме мужчыне накінулі і трэці пратакол і 13 содняў.

Васіль Салтановіч на мірным маршы ў Магілёве. Фота прадставіў герой публікацыі

Усе тры суды праходзілі праз скайп без выезду з ізалятара. Салтановіч спрабаваў заяўляць адвод суддзі, патрабаваў адваката, але на апошняе судовае паседжанне змяніў тактыку і ўжо нічога не патрабаваў, з усім пагаджаўся. Але гэта не выратавала яго ад чарговага арышту.

«Я лічу, што нада мной проста здзекаваліся і рабіла гэта канкрэтная асоба – начальнік аддзелу аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Цімур Пахоменка. Ён яшчэ ў РАУСе паказаў мне на відэа ўсе эпізоды з маім удзелам у акцыях, то бок ён мог скласці адразу 3 пратаколы і ўсе іх прадставіць у суд. Але ён адмыслова складаў пратаколы па аднаму, каб я як мага болей прабыў пад арыштам», – упэўнены Васіль Салтановіч.

Васіль Салтановіч на адной з акцый пратэсту ў Магілёве. Фота прадставіў герой публікацыі

На гэтыя дзеянні супрацоўніка міліцыі Васіль напісаў скаргу да пракурора Магілёва. Адказ ужо прыйшоў і не задаволіў Салтановіча, маўляў, адпіска. «У Пахоменкі ў кабінеце быў абраз Божай маці. Я сказаў яму, ці не баіцца ён кары Божай. Ён адказаў, што не баіцца. Але я добра ведаю, што ён абавязкова за ўсё адкажа», – заявіў Васіль Салтановіч.

Васіль кажа, што ў РАУСе Пахоменка прапаноўваў яму прызнаць віну і супрацоўнічаць, але ён адмовіўся. І сказаў, што будзе размаўляць толькі ў прававым полі. «Тады ты ў нас надоўга», – сказаў мне Цімур Пахоменка і мяне павезлі ў ізалятар», – узгадвае Салтановіч.

 

Фізічныя і псіхалагічныя выпрабаванні ў ізалятары

«За ўвесь час я змяніў 6 камер і апошняя, куды мяне засунулі, была адзіночная. Гэта вельмі жорстка. Я лічу, што гэта была помста з боку Пахоменкі», – кажа Васіль. З фізічных складанасцяў мужчына называе клапоў, холад, адсутнасць кіпню, душ раз на тыдзень. З псіхалагічных – радыё, якое нельга было зрабіць цішэй і, канешне ж, адзіночная камера. Але ў цэлым, адзначае Салтановіч, умовы ў Магілёўскім ізалятары былі больш-менш нармальнымі і супрацоўнікі ставіліся па-чалавечы.

Ліст з волі на ізалятар да Васіля Салтановіча. Фота прадставіў герой публікацыі

Вытрымаць вялікі тэрмін Васілю дапамагалі сукамернікі – вельмі цікавыя людзі, якія таксама былі асуджаны за ўдзел у мірных мітынгах пратэсту. А таксама лісты з волі.

«Мне было важна падтрымліваць сувязь з вонкавым светам і яна была. Праз тых, хто выходзіў, і перадаваў родным мае пасланні, праз лісты, праз таксафон у ізалятары. А яшчэ мяне падтрымлівалі думкі, што Сяргей Ціханоўскі, Віктар Бабарыка і многія іншыя знаходзяцца за кратамі нашмат даўжэй за мяне. Мой тэрмін у параўнанні з іхнымі падаецца зусім маленькім», – кажа Васіль.

 

З ізалятара ў больніцу

На 16 дзень у ізалятары ў Васіля пагоршыўся стан здароўя. Ён трываў, бо думаў, што хутка выйдзе і зможа звярнуцца па медычную дапамогу. Але калі яго зноўку не выпусцілі, а накінулі яшчэ 13 содняў, Салтановіч націснуў на чырвоную кнопку ў камеры і запатрабаваў выклікаць сабе хуткую дапамогу. Мужчыну забралі ў больніцу, а адтуль перавялі на дзённы стацыянар.

Васіля забралі з ізалятара ў больніцу на 19ы дзень, атрымліваецца, ён не даседзеў 1 содні. Цяпер сям’я Салтановічаў асцерагаецца адпускаць Васіля на вуліцу аднаго. А раптам не вернецца, раптам яго там схопіць АМАП.

«У мяне 15-гадовая дачка, яна ўсё ведае, але толькі зразумець не можа – за што? Бацька нічога дрэннага не зрабіў, а яго арыштавалі. Я ёй кажу, што выходзіў на мітынгі за яе будучыню, каб ёй добра жылося. Жонка да гэтага нармальна паставілася. Баялася, канешне, але разумее мае мэты», – распавядае Васіль.

 

Тры АМАПаўцы на аднаго

Пасля абскарджання содняў на мэце Салтановіча дабіцца нармальнага адказу на свае заявы наконт збіцця. Затрымалі яго 27 верасня яшчэ па дарозе на нядзельны марш. Васіль ехаў у тралейбусе, як туды ўварваліся АМАПаўцы і выцягнулі яго.

Ліст да Васіля Салтановіча ад салідарнага жыхара Магілёва. Фота прадставіў герой публікацыі

«Тры АМАПаўцы ў поўнай амуніцыі збілі мяне ў сваім мікрааўтобусе. На рукі мне надзелі сцяжку. Залезлі ў мой тэлефон і пабачылі там фоткі з бел-чырвона-белым сцягам, на што яны сказалі: «Ах ты, змагар!» І пачалі збіваць. Я хаваў твар, як мог. Яны білі па рэбрах і нырках. Пад вокам застаўся сіняк, але крыві нідзе не было. Я бы паглядзеў на любога з іх, калі б на яго накінуліся людзі ў экіпаванні і пачалі збіваць», – узгадвае пачатак сваіх прыгод мужчына.

Васіль кажа, што адзін АМАПавец прапанаваў яму выйсці сам насам. На што Салтановіч адказаў: «А давай лепей згуляем у шахматы!» Але замест усяго гэтага яны паехалі ў Ленінскі РАУС…

Васіль сцвярджае, што напісаў заяву пра збіццё яшчэ ў Ленінскім РАУСе і пакінуў яе на стале ў Цімура Пахоменкі. Другую такую заяву ён напісаў ужо ў ізалятары і даслаў у КДБ. Адказу пакуль не было.

«Я прайшоў праз гэта і цяпер магу сказаць, што гэта ўсё фарс. Я ніколі не мог падумаць, што ў Беларусі знойдуцца тыя, хто пойдзе супраць свайго народу. Але на жаль, мы назіраем зараз менавіта гэта. Нават суддзі выносяць выракі па загаду. Яны прадаюць сваё сумленне і нашую будучыню», – кажа Салтановіч.

Васіль не шкадуе, што хадзіў на мітынгі. Наадварот, ганарыцца гэтым. Маўляў, ён проста не мог не пайсці туды. Перад выбарамі Васіль быў незалежным назіральнікам на адным з участкаў і моцна расчараваўся. Цяпер, калі нічога не рабіць, мяркуе Салтановіч, будзе толькі горш.

«Я не сумняюся, што мы пераможам. У мяне 8 год стаіць каньяк, спадзяюся, што хутка змагу яго адкрыць з самай прыемнай нагоды!» – сказаў Васіль.

  • Пратэсты ў Беларусі цягнуцца з 9 жніўня. За гэты час былі арыштаваныя не менш за 15 тыс чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 350 чалавек.
  • Праваабарончай супольнасцю 102 асобы прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

Вольга Васільева, belsat.eu

Могилевская воспитательница взяла в аренду велосипед, а после сдала его в ломбард

В оперативно-дежурную службу Ленинского РОВД г. Могилев с просьбой о помощи обратился 37-летний индивидуальный предприниматель, … чытаць далей

В Осиповичах появились протестные надписи “с политическим акцентом”

28-29 октября в Осиповичах прошла волна дорожного вандализма с политическим акцентом. Разбираемся, что это было, пишет «Асіповіцкі край».

То, что протестное движение в стране не прекращается уже более 80 дней, наводит на размышления всех, независимо от их отношения к происходящему и активности занимаемой позиции. Вопрос волнует, в общем-то, один: когда уже всё закончится.

Пока можно лишь констатировать очевидное и, увы, не оптимистичное. Для выражения протестных настроений начинают всё шире использоваться не свойственные белорусскому менталитету способы, вроде создания помех для движения автотранспорта и железнодорожных составов…

Осиповичи тоже попали под раздачу. Хотя «украшение» протестными надписями здания райполиклиники, автобусных остановок на «Баме», заборов, проезжей части на некоторых улицах города и ряда других объектов выглядит как глупая выходка юнцов пубертатного периода, на самом деле всё гораздо серьезнее.

Для объективности: наносили надписи, вероятно, разные люди. Такое предположение позволяет сделать не только визуально заметная разница в почерках (ее сейчас анализируют эксперты-криминалисты). Радикально отличается подход к делу и техника исполнения. Если некоторые «послания» реально стереть без следа, то иные нужно только закрашивать.

На остановках нанесены надписи так, чтобы каждый, кто едет на утреннюю смену в промышленную зону, их заметил, а коммунальникам потом не трудно было бы вернуть местам ожидания благопристойный вид. Но ведь рабочее время, спецтехнику, да и те же растворитель и краску можно использовать для благоустройства города с куда большей пользой. Осиповичи ведь становятся реально ухоженными, и порча уже сделанного — особенно надписями «Это наш город» — выглядит несколько противоестественно.

А слово «Забастовка!» на ремонтируемой райполиклинике? Призыв прекратить работу на социальном объекте, который в условиях эпидемии коронавируса городу крайне необходим — тут, пожалуй, обойдемся без комментариев.

Еще большее зло — коричневые фразы, вроде той, что «угрязнила собой» забор консервного завода. Использование ненормативной лексики, оскорблений в адрес правоохранительных органов и указание телефона реального человека — это уже серьезная заявка на нарушение Уголовного кодекса. К слову, приведен номер жителя города, которого при всем желании не назовешь политически активным. И это похоже на сведение личных счетов. Чувствуется разница в целях и задачах?

По поводу мотивов нанесения граффити политического содержания в частности и участия земляков в протестном движении вообще поговорили с начальником отдела охраны правопорядка и профилактики ОВД Осиповичского райисполкома Сергеем Наливайко.

По долгу службы он лично знаком с наиболее активной частью этого сообщества и может дать ее обобщеный портрет. По словам Сергея Евгеньевича, таких людей немного —  12-18, и они не представляют собой некоего идейного монолита.

Есть те, кто свою точку зрения отстаивают по внутреннему убеждению. Их политическая позиция последовательная и искренняя — что вызывает уважение. Тут уместно привести пример Нины Багинской, которую Глава государства запретил задерживать во время протестных мероприятий.

Некоторые не скрывают (даже в разговоре с офицером милиции!), что участие в нынешних протестах рассматривают как своего рода «социальный лифт». Все ведь знают, что статус «потерпевшего в борьбе с диктатурой» открывает возможности переезда в ряд европейских стран и дает доступ к другим материальным бонусам.

Но самое тревожное: тем, кто участвует в протестах по убеждению или расчету, начинают все активнее «помогать» не очень адекватные люди. Например, такие, как земляк, которому чем-то не понравился Государственный флаг, висящий на жилом доме, в котором размещается редакция «районки». Нарушитель «очень внятно» рассказывает, зачем его сорвал и уничтожил — видео есть в интернете.

Или «группа товарищей» из Бобруйска, разложившая костер между рельсами на железной дороге возле станции Ясень. Их задержали при подготовке к еще одной подобной акции. Оказалось, парням было «прикольно» так развлекаться.

Что ожидать от таких импульсивных «протестантов»? Всего, чего угодно, кроме разумного участия в решении проблем, с которыми столкнулось наше общество и государство.

Фото: «Асіповіцкі край»

Дмитрий САВРИЦКИЙ

«Не п’е ні грама»: што аднавяскоўцы з Касцюковіцкага раёна расказалі пра новага міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова

Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка нечакана прызначыў новага міністра ўнутраных спраў. Ім стаў генерал-маёр міліцыі, начальнік Галоўнага ўпраўлення … чытаць далей