7 лет за то, что попробовал наркотики. 25-летний парень только в начале этого года вышел из тюрьмы.
Максима Гринь осудили по ч.2 ст. 328, распространение наркотических веществ. Однако парень уверяет, что данное решение было несправедливо, поскольку его поймали вместе с братом за употреблением, «обещали дать лишь первую часть по данной статье». Но в последний момент часть заменили более тяжелой, сделав Максима распространителем, исходя из того фактом, что он поделился веществом с братом.
– Для меня после детского дома эта была просто территория, только колючка на заборе. Я прекрасно понимал куда приехал, где оказался, кто тут сидит (…) Там был человек, который сидел за убийство, у него срок 7 лет… Он человека убил! А за то, что я травил сам себя – мне дают столько же! – вспоминает Максим.
В интервью 6 ТВ парень рассказал, как проходят суды по наркотической статье, какие условия и порядки по сторону решетки.
«Матери 328» с 16 июля держат голодовку в деревне Остров Пуховичского района. Женщины требуют справедливых приговоров и уменьшения сроков заключения по наркотической статье №328 Уголовного кодекса Республики Беларусь. Сегодня по этой статье в Беларуси сидит каждый 3-ий заключенный. Сроки лишения свободы сродни убийству – до 20 лет. Осужденные в основном молодые ребята и даже несовершеннолетние.
Еще одним опасным капканом служит статья № 411 УК, которой наказывают за злостное неповиновение требованиям администрации исправительного учреждения. Ее применение может увеличивает срок с 5-летнего заключения до пожизненного.
В студии 6tv.by одни из «Матерей 328» могилевчанки Инна Джумова и Татьяна Славина. Дети этих женщин осуждены на сроки более 10 лет.
Магіляўчанку Ўльяну Галубцову абвінавацілі ў незаконным абарачэньні наркотыкаў, калі яна яшчэ была непаўналетняя. Сьледзтва і суд доўжыліся 6 месяцаў, і ўвесь гэты час дзяўчыну трымалі ў ізалятары. Там яна адзначыла 18-годзьдзе.
Са сьледзтвам падазраваная адмаўлялася супрацоўнічаць, бо не лічыла сябе вінаватай. Ёй прысудзілі 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, а колькі дзён таму зьмянілі меру стрыманьня на «хатнюю хімію». У няволі яна правяла амаль тры гады.
Свабода сачыла за лёсам Ульяны. Вызваліўшыся з калёніі, дзяўчына расказала пра перажытае.
Пра Ўльяну Галубцову. Сьцісла
Ёй 20 гадоў. Скончыла спартовую школу. Захаплялася футболам.
Завочна вучылася на інжынэра-тэхноляга грамадзкага харчаваньня ў Магілёўскім унівэрсытэце харчаваньня. Марыла пра свой бізнэс.
Крымінальную справу распачалі за незаконны продаж наркотыка з «асабліва небясьпечным псыхатропным рэчывам» вагою 0,217 грама.
На судзе супраць яе сьведчылі апэратыўнікі, якія ўдзельнічалі ў затрыманьні, а таксама тыя, каму яна нібыта прадала наркотык.
Пракурор прасіла пакараць яе 11 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму.
Пасьля 2,5 года калёніі меру стрыманьня зьмянілі на «хімію». На ёй дзяўчына прабыла 2 месяцы, потым меру стрыманьня зьмянілі зноў — на 6 месяцаў «хатняй хіміі».
Што такое «хімія» і «хатняя хімія»
«Хімія» — адбыцьцё пакараньня абмежаваньнем волі ў папраўчай ўстанове адкрытага тыпу. Выраз зьявіўся ў СССР у пасьляваенныя часы, калі працу асуджаных пачалі актыўна выкарыстоўваць на будоўлях і шкодных вытворчасьцях (у тым ліку на хімічных прадпрыемствах). У Беларусі 29 папраўчых установаў адкрытага тыпу, або «хіміяў».
Праз пакараньне «хіміяй» прайшоў шмат хто зь беларускіх апазыцыянэраў.
«Да мяне маглі прыяжджаць наведнікі, мы сустракаліся і размаўлялі ў дворыку спэцкамэндатуры. Карыстаўся мабільным тэлефонам, даходзілі лісты, я пісаў з „хіміі“ нататкі… Некалькі разоў дазвалялі зьезьдзіць да бацькоў», — згадваў Павал Севярынец пра сваю «хімію» ў Пружанскім раёне, дзе працаваў на складзе мясцовай гаспадаркі.
«Хіміяй» часта заканчваюцца адседкі вязьняў, якіх прысудзілі зьняволеньне на вялікія тэрміны, але праз добрыя паводзіны заслужылі палёгку.
Пакараньне «абмежаваньнем волі» магчыма адбыць і на так званай «хатняй хіміі» — калі ў прысудзе выкарыстоўваецца фармулёўка «без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу». Фактычна гэта сумесь «хіміі» зь яе абавязковай прымусовай працай і адбыцьця пакараньня з адтэрміноўкай, калі асуджаны знаходзіцца дома, але пад рэгулярным пільным кантролем міліцыі.
«Хачу стаць добрай жонкай і цудоўнай маці»
Ульяна прапанавала сустрэцца на набярэжнай Дняпра. Падчас гутаркі прызналася, што раней не зьвяртала ўвагі, як тут хораша, а цяпер часьцяком прыходзіць сюды паслухаць цішыню. Яна кажа: да волі пакуль прызвычайваецца і «адчувае сябе кінутай у адкрытае мора, зь якога мае выплысьці сама, каб вызначыцца, як жыць далей».
Дома Ўльяна з 2 ліпеня і ўжо выканала абавязковае патрабаваньне «хатняй хіміі» — уладкавалася на працу. Яе графік павінен улічваць і іншыя патрабаваньні. Штосерады яна мусіць адзначацца ў міліцыі, а ў выходныя і сьвяты ёй забаронена выходзіць з дому. У будні на 2 гадзіны выходзіць можна. Такія абмежаваньні павінны дзейнічаць 6 месяцаў.
«Цяпер я пачала нашмат сур’ёзьней ставіцца да жыцьця, — апавядае Ўльяна. — Пачала цаніць тое, да чаго ставілася раней абыякава. У бліжэйшай будучыні я бачу сябе добрай жонкай і цудоўнай мамай. У мяне ёсьць малады чалавек, які дачакаўся мяне зь няволі, і я хацела б зь ім стварыць сям’ю. Я дужа ўсьцешаная, што ён у мяне ёсьць».
«Зь мяне зрабілі наркакур’ера»
Жыцьцё 17-гадовай Ульяны перамянілася 13 лютага 2018 году, калі яе з працы забралі міліцыянты. Па словах дзяўчыны, яны паабяцалі, што «адлучымся толькі на паўтары гадзіны, бо варта дапамагчы сябрам, якія насваволілі». Яна пагадзілася, бо дапускала, што тое магло быць праўдаю.
«Выходзіць, што да сёньня я вяртаюся назад ад выдуманых апэратыўнікамі сяброў, якім спрабавала дапамагчы», — з сумнай усьмешкай заўважае яна.
Ад сьледчага Ўльяна даведалася, што зь яе робяць наркакур’ера — і ўжо ёсьць паказаньні іншых фігурантаў справы Хомчанкі і Сакаловай, якія, як пазьней высьветлілася, супрацоўнічалі зь міліцыяй. Паводле вэрсіі сьледзтва, непаўналетняя ў лістападзе 2017 году прадала ім наркотык.
Ульяна згадвае: першыя дні ў ізалятары яна шмат плакала, бо не разумела, што адбываецца навокал. А супакоіўшыся, усьвядоміла, што ёй пагражае «ня год, ня два і нават ня пяць» няволі. На літасьць суду не спадзявалася. У лістах бацькам спрабавала іх супакоіць, але схаваць свае перажываньні не ўдавалася.
«Лезуць у галаву думкі пра тое, якою я выйду з турмы, — пісала дзяўчына ў адным зь лістоў. — Вочы балюча заплюшчыць. Сёньня паўдня плакала».
«Сьледчая патрабавала ад мяне хоць якога аповеду»
Ульяна кажа, што ведала «сваіх падзельнікаў» як сямейную пару, што жыла грамадзянскім шлюбам, але ў матэрыялах справы яны праходзілі як незнаёмыя адзін аднаму. Іх дзяўчына характарызуе як «людзей, якія даўно ўжываюць наркотыкі і празь якія ў жыцьці згубілі ўсё».
Ульяна прызнаецца, што пагадзілася ім дапамагчы, не падазраючы, да чаго гэта прывядзе. На сьледзтве і судзе Хомчанкі і Сакаловай Ульяна ня бачыла, а толькі чула іхныя паказаньні. Абаіх зрабілі ў справе сьведкамі.
«Вы зразумейце, — кажа суразмоўніца, — мне тады было 17 гадоў, і я была, па сутнасьці, наіўнае дзяўчо. А яны — дарослыя людзі. Яму пад сорак, а ёй за трыццаць. У мяне і ў думках не было, што са мною яны могуць так абысьціся».
На сьледзтве Ўльяна адмаўлялася даваць паказаньні, бо лічыла, што іншыя фігуранты дастаткова нагаварылі, каб пакараць яе працяглым зьняволеньнем. На допытах прысутнічаў бацька. Ён і маці ня верылі ў вінаватасьць дачкі і спадзяваліся, што суд яе апраўдае. Па словах Ульяны, калі яе затрымалі, то родныя зразумелі, што ў краіне «жахлівыя парадкі».
«Сьледчая патрабавала ад мяне хоць якога аповеду, — працягвае Ўльяна. — Яна не дазваляла спатканьня з маці, каб націснуць на мяне. Мамы я ня бачыла 5 месяцаў, і разлука зь ёю мне далася дужа цяжка. Але я вытрымала».
«На судзе канваіры дазволілі пацалаваць маці і паціснуць руку дзеду»
Ульяна кажа: перад першым судовым пасяджэньнем у яе дужа балела галава і яна ня ведала, што надзець. Непакоілася, як адрэагуюць родныя, пабачыўшы яе ў кайданках і ў суправаджэньні канваіраў.
«Калі ж увайшла ў залю, то адчула моцны эмацыйны ўздым, і мне стала лягчэй, — згадвае яна. — З суду запомнілася, што канваіры дазволілі адзін раз пацалаваць маму і паціснуць руку дзеду ў дзень нараджэньня. Больш вольнасьцяў не дапускалі. Мяне пільнавалі, нібыта я страшэнная злачынца. Калі суд агучыў 8 гадоў, то я проста ўсьміхнулася».
Гісторыю зьняволеньня Ўльяна лічыць правакацыяй міліцыі і кажа, што такіх здарэньняў мноства. Яна перакананая, што супрацоўнікі наркакантролю «падбіваюць непаўналетнюю наіўную моладзь на злачынствы, бо тая ня бачыць у сваіх дзеяньнях небясьпекі і спадзяецца, што пашанцуе і ўдасца пазьбегнуць пакараньня».
«Я не такая ўжо і сьвятая, — адзначае суразмоўніца, — але тое, што я зрабіла, не цягнула на 8 гадоў калёніі. Мне дагэтуль не зразумела, чаму апэратыўнікі цягнулі з затрыманьнем тры месяцы. Можа, спадзяваліся падбіць мяне яшчэ на нешта, бо аднаго эпізоду было замала для гучнай справы».
У ізалятары да паўналецьця Ўльяна сядзела ў камэры з абвінавачанымі ў эканамічных злачынствах. Яна кажа, што гэта былі «прыстойныя жанчыны», пасьля размоў зь якімі ў яе пачало мяняцца стаўленьне да турмы. Калі ж споўнілася васямнаццаць, перавялі да «сур’ёзных людзей». Сярод іх былі тыя, што «чакалі прысуду за забойства».
«Зь імі трэба было ўжывацца, — кажа Ўльяна. — Некаторыя зь сядзельцаў не маглі прачытаць, таму даводзілася ім дапамагаць. Канфліктаў зь імі не было. З кожнай удавалася знайсьці паразуменьне».
Сьмерць бацькі і знаёмства з турэмным тэатрам
Адбываць пакараньне Ўльяну адправілі ў Гомельскую калёнію. Праз паўтара года асуджаная даведалася пра сьмерць бацькі. Адбылося гэта толькі праз тры месяцы пасьля яго скону. У сьмерці блізкага чалавека яна вінаваціць сябе.
«Я адчувала нядобрае, бо мне было неспакойна, — згадвае свае перажываньні суразмоўніца. — Ад таты доўга не было лістоў, а я слала свае і маліла яго адказаць. Калі ж паведамілі, што яго няма, то ледзь не звар’яцела. Паволі, аднак, знайшла сілы вярнуцца да жыцьця. Зразумела, што мяне на волі чакаюць маці і сястра».
Па словах Ульяны, ачуняць ад гора ёй дапамог і турэмны тэатар. На ягоныя пастаноўкі яна хадзіла рэгулярна, каб «адпачыла душа». Рэжысэр быў ня зь ліку зьняволеных (актор Гомельскага драматычнага тэатру Аляксей Бычкоў, працуе ў межах праекту «Тэатар у турме». — РС), а ў трупе былі занятыя асуджаныя. Яна прызнаецца, што на волі ня мела цікавасьці да тэатральнага мастацтва, а ў калёніі зразумела, наколькі яно важнае для чалавека.
«Калі ў калёніі хто і варты павагі, дык гэта рэжысэр, — кажа былая зьняволеная. — Ён ставіў сур’ёзныя п’есы, якія дазвалялі забыцца пра турэмныя будні. Напрыклад, адна з пастановак была паводле Булата Акуджавы — „І не забудзь пра мяне“. Яна прабірала да самых глыбіняў».
У калёніі Ўльяна пазнаёмілася яшчэ з адной асуджанай за наркотыкі магіляўчанкай — Юліяй Бельскай, якую цяпер лічыць блізкай сяброўкай. Яны ўжо сустракаліся на волі.
«Нам не дазвалялі ў калёніі бачыцца, — кажа Ўльяна. — Бывала, што мы дамаўляліся ўвечары памахаць адна адной з акна. Такая ў нас была забава. Я не магла тады сабе ўявіць, што мы неўзабаве за адным сталом на волі будзем піць гарбату».
Праца на турэмнай швейнай фабрыцы і каранавірус
Ульяна кажа, што ў Гомельскай калёніі за наркотыкі сядзелі ў адзін час зь ёю блізу 300 чалавек. Сярод іх шмат моладзі. У ейным атрадзе налічвалася 140 чалавек, і месца для іх у «турэмнай казарме» было замала. Асуджаныя мусілі самі ствараць сабе людзкія ўмовы. Стаўленьне адміністрацыі да асуджаных па 328 артыкуле было цярпімае.
«У калёніі кожны стварае сабе асяродзьдзе сам, — кажа яна. — Я не скажу, што там усё жахліва, але галоўнае — акружыць сябе харошымі людзьмі, якія будуць верыць табе, а ты ім. Здраджваюць там і здраджваюць тут. Такое здараецца ўсюды, асабліва ў нашай краіне».
Ульяна рабіла на турэмнай швейнай фабрыцы: прышывала да адзежы гузікі, петлі, кнопкі. Ейная брыгада лічылася найлепшай. За месяц Ульяна зарабляла да 250 рублёў і «нават адкладала». Кажа, што работа была не аднастайная, таму не надакучала.
Па яе словах, незадоўга да пераводу на «хімію» фабрыка пераключылася на шыцьцё камбінэзонаў для мэдыкаў, якія лечаць пацыентаў з каранавіруснай інфэкцыяй.
Ульяна кажа: спачатку асуджаныя, пачуўшы навіну, што каранавірус ужо ў Беларусі, успрынялі яе з гумарам, маўляў, і да нас трапіў. Паволі стаўленьне зьмянілася. Калі вызвалялася з калёніі, то заражаных на каранавірус там не было. Па ейных словах, няма і цяпер, але на выпадак заражэньня створаны карантынны атрад.
«Туды прыходзяць вольнарабочыя, і яны яго могуць занесьці, — тлумачыць яна. — А калі хоць адзін асуджаны заразіцца, то гэта перакінецца на ўсіх».
«У Беларусі няправільныя законы, і ёй патрэбныя перамены»
Ульяна цьвердзіць, што ня мае злосьці на тых, хто «вырваў амаль тры гады зь яе жыцьця», бо па характары яна ня помсьлівы чалавек. Перавод на «хімію» лічыць «падарункам», асабліва пасьля словаў «Аляксандра Рыгоравіча, што да наркаманаў літасьці ня будзе».
На думку Ўльяны, у Беларусі «няправільныя законы», бо яны скіраваныя толькі на пакараньне, а наўзамен дзяржава нічога не прапануе. Ульяна лічыць, што краіна не разьвіваецца і ёй патрэбныя перамены.
«Вось глядзіце, — кажа суразмоўніца. — У нас тыя ж спартовыя клюбы ды сэкцыі платныя, а ў бацькоў няма грошай на іх. Дзеці бадзяюцца па вуліцах. Растуць на іх. Прывучаюцца да наркотыкаў. Навучаньне ва ўнівэрсытэтах дарагое, працы няма. У нас за ўсё трэба плаціць. Таму ўсе беды ідуць ад дзяржавы, а вінавацяць ува ўсім людзей. У нас усё вырашаюць грошы».
Ульяна настойвае: наркатычны артыкул пачалі пераглядаць дзякуючы галадоўцы актывістаў руху «Маці 328». Іхны пратэст прыпаў якраз на час, калі яе судзілі. Дзяўчына кажа, што асуджаныя сачылі за галадоўкай і перажывалі за яе ўдзельніц. Навіны, атрыманыя ў лістах з волі, пераказвалі адна адной.
В ходе проведения оперативно-разыскных мероприятий по пресечению деятельности интернет-магазина, реализующего наркотические средства и психотропные вещества … чытаць далей
Кастрычніцкі суд Магілёва асудзіў на 6 гадоў калёніі 18-гадовую навучэнку мясцовага каледжа Дарʼю Н. за незаконны абарот наркатычных рэчываў. У выраку судзьдзі Жанны Пушкінай гаворыцца, што абвінавачаная набывала, перавозіла, захоўвала і збывала псыхатропныя рэчывы.
Напярэдадні, 20 лютага, пракурор прасіла пакараць дзяўчыну 9 гадамі калёніі агульнага рэжыму.
Сваёй віны Дарʼя Н. не прызнала. Паводле дзяўчыны, на супрацьпраўныя дзеяньні яе падбіла сяброўка, якая супрацоўнічала зь міліцыяй і была завэрбаванай закупшчыцай наркотыку.
Сьцісла пра абвінавачаную
18 гадоў. Сама з Воршы Віцебскай вобласьці.
Вучылася ў Магілёўскім эканамічным прафэсійна-тэхнічным каледжы.
Скончыла мастацкую школу і два гады адвучылася ў музычнай школе.
Марыць стаць майстрам тату і мець свой салён.
Дзьве таблеткі экстазі і пагроза быць пакаранай на 15 гадоў
Па словах родных, Дарʼя трапіла пад увагу супрацоўнікаў наркакантролю пасьля таго, як на 9 гадоў асудзілі яе хлопца за тое самае незаконнае абарачэньне наркотыкаў. Ён быў уладальнікам інтэрнэт-крамы, дзе прадавалі наркатычныя рэчывы. Сачылі за ёй з красавіка 2019 году.
У матэрыялах справы адзначаецца: пра тое, што Н. незаконна збывае наркотыкі, міліцыі паведаміла яе аднагрупніца Кацярына А., якая «добраахвотна» пагадзілася ўдзельнічаць у «праверачным закупе».
Паводле сьледзтва, 28 верасьня 2019 году падазраваная набыла дзьве таблеткі экстазі, адну аддала А., якая на той момант ужо была закупшчыцай у апэратыўна-вышуковым мерапрыемстве. Адну таблетку пакінула сабе. Грошы на наркотык А. выдалі апэратыўнікі.
Пазьней А. давяла сьледзтву, што Н. не аднойчы прапаноўвала ёй набыць у яе наркотыкі. Паводле дзяржаўнага абвінаваўцы, паказаньні закупшчыцы падмацаваныя сьведчаньнямі апэратыўнікаў. А. у судзе выступала ў закрытым рэжыме.
Затрымалі Дарʼю Н. 25 кастрычніка. Падчас вобшуку на найманай кватэры ў торбе дзяўчыны знайшлі яшчэ іншы наркотык.
Сьледзтва выставіла ёй абвінавачаньне ў незаконным з мэтаю збыту набыцьці, захоўваньні, перавозцы асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва, якое не выкарыстоўваецца ў мэдыцыне — так званага MDMA, а таксама ў незаконным бяз мэты збыту набыцьці і захоўваньні рэчыва, якое ўтрымлівае асабліва небясьпечны псыхатроп α-PVP (ч. 1, 3 арт. 328). Ёй пагражала да 15 гадоў калёніі.
Абвінавачаная: «Мне ня выжыць у калёніі»
У судзе Дарʼя Н. час ад часу зрывалася на плач. Казала, што ў зьняволеньні многае зразумела і гатовая адказваць, але не за тое, чаго не рабіла. Прасіла суд аб літасьці.
«Мне 18 гадоў, я маладая. Я не такім бачыла сваё жыцьцё, — казала яна. — Мне ў калёніі ня выжыць. Я ведаю, што вінаватая ў тым, што пагадзілася, паддалася эмоцыям і набыла рэчыва для сумеснага ўжываньня, але я не зьбіралася за яго мець узнагароду і ў мяне не было злачынных намераў. А цяпер на судзе я выглядаю, нібыта жахлівы нарказбытчык. Я ня думала, што мая сяброўка так усё падасьць».
Сваёй віны яна не прызнала. Пацьвердзіла, што разам з А. сапраўды набылі дзьве таблеткі экстазі, каб спажыць іх, але сказала, што набыць наркотык прапанавала сяброўка. Падсудная сама замовіла і зьезьдзіла па яго, потым адну таблетку аддала сяброўцы.
У апошнім слове дзяўчына сказала, што раней ужывала наркотыкі зь сяброўкай, але кінула задоўга да затрыманьня. Заявіла, што ня можа паверыць, каб «блізкі, родны ёй чалавек» справакаваў яе на супрацьпраўныя дзеяньні дзеля ўласнай карысьці.
«Страшна, што прага грошай можа падбіць аднаго чалавека на дзеяньні, якія зломяць жыцьцё і лёс іншаму чалавеку», — сказала суду Дарʼя.
З А. асуджаная доўгі час жыла ў адным пакоі інтэрнату каледжа. Калі Дарʼя пераехала на найманую кватэру, то Кацярына часта гасьцявала ў яе. Кацярына сірата, таму Дарʼя давала ёй насіць свае рэчы, у тым ліку торбу, у якой падчас вобшуку знайшлі псыхатропнае рэчыва «α-PVP». Абвінавачаная сьцьвярджала, што доўга не карысталася торбай і ня ведае, як у ёй апынуўся наркотык.
Маці абвінавачанай: Маё дзіця павінна несьці адказнасьць толькі за ўжываньне наркотыкаў, але не за распаўсюд
Апошняе слова абвінавачанай прысутныя ў залі сустрэлі плачам. Пачуўшы зварот пракурора, які запатрабаваў пакараць Дарʼю 9 гадамі, заля заціхла. Маці падсуднай Натальля сказала, што ня можа паверыць у пачутае, бо сябру дачкі за наркатычную інтэрнэт-краму далі гэтулькі ж.
Пасьля прысуду маці сказала, што да апошняга спадзявалася на тое, што суд перакваліфікуе абвінавачваньне на 1 частку 238 артыкула — зь мякчэйшым пакараньнем.
«Гэтая справа — вынік відавочнай правакацыі найлепшай сяброўкі дачкі, — сказала Натальля Н. — Што да прысуду, то гэта ня самае горшае, чаго я чакала, але мы будзем змагацца. Я лічу, што маё дзіця павінна несьці адказнасьць толькі за ўжываньне наркотыкаў, але не за распаўсюд».
Паводле суразмоўніцы, сьледзтва спрабавала знайсьці падставы, каб абвінаваціць Дарʼю ў тым, што яна зарабляла на наркотыках, але гэтага не ўдалося зрабіць. Жанчына прадставіла дакумэнты, якія пацьвярджалі, што бацькі ўтрымлівалі дачку. Каб аплаціць паслугі адваката, яны прадалі лецішча.
Пра Кацярыну А. Натальля Н. расказала, што маці ў яе памерла, а бацьку пазбавілі бацькоўскіх правоў. Дачку папярэджвалі пра падазроныя паводзіны Кацярыны, але Дарʼя ўсё роўна дапамагала сяброўцы. Натальля зьбіралася аформіць апякунства над А., але кіраўніцтва каледжу параіла ёй гэтага не рабіць.
Родныя абвінавачанай сьцьвярджаюць, нібыта Кацярына А. атрымала ўзнагароду за «выкрыцьцё злачыннай дзейнасьці Дарʼі».