Галоўная » общество » Page 329

Лукашенко ставит в пример работу руководства Могилевской области

Александр Лукашенко похвалил нынешнее руководство Могилевской области – губернатора Леонида Зайца и помощника президента по Могилевской области Михаила Русого.

Михаил Русый и Леонид Заяц

Выступая в пятницу в Академии управления сообщил, что ему порой тяжело даются жесткие управленческие решения, но они приносят хороший результат.

“Я человек системный. Мне надо, чтобы порядок был везде и так далее. Наказал, уволил с работы, потом начинаешь это все крутить… Страшно тяжело. Это просто так не проходит. Это все рубцуется на твоем сердце, остается. Тем более, я восприимчивый человек”, – сказал Лукашенко, передает его пресс-служба.

“Бывает и так, что иногда крутанешь и по делу, а потом подумаешь: ну, разбрасываться людьми тоже нельзя. И направляешь их туда (на другой участок работы  ) с таким заданием под особый прицел: иди и показывай. И они это понимают”, – продолжил он.

В качестве примера он привел нынешнее руководство Могилевской области – губернатора Леонида Зайца и помощника президента по Могилевской области Михаила Русого, которые ранее занимали посты в правительстве, курируя сферу АПК. “Уволил министра, вице-премьера. Потом думаю: у них же вот эта сторона сильнейшая. Недавно я к ним послал из других областей людей. Говорю: идите, посмотрите, как надо делать. И так, как они там развернулись, если так в каждой области будет, мне наполовину меньше работы”, – подчеркнул Лукашенко.

Андрей Антонов

Крыніца: “Белорусы и рынок”

В Могилевской области число претендентов на депутатство значительно уменьшилось

В Могилевской области окружными комиссиями зарегистрировано 66 кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики … чытаць далей

«И что, я буду патом, типа колхозник»? (суб’ектыўны погляд)

Аляксандр Грудзіна

На паўночным ускрайку горада Шклова знаходзіцца прадпрыемства ААТ “Аграсервіс”.  Знаёмства з прадпрыемствам пачынаецца з помніка – на невялікім пастаменце трактар ДТ-54. У 70-80-я гады ў спецыялізаванай майстэрні Шклоўскай райсельгастэхнікі рамантавалі, а больш дакладна нанава выраблялі гусенічныя трактары для патрэб усёй Магілёўскай вобласці. У тыя ж гады побач з прадпрыемствам паўстаў і жылы пасёлак. Вылучаюцца тры пяціпавярхоўкі, якія пабудавалі для працаўнікоў гэтага прадпрыемства.

Вясковая моладзь, заўсёды і пры кожнай магчымасці “цягнулася” у гарады на шматлікія сацыялістычныя  і  іншыя будоўлі. І гэта неабавязкова былі вялікія гарады, калі, напрыклад, будаваўся Мінскі трактарны завод, а і невялікія гарады-райцэнтры, дзе таксама была свая “сацыялістычная” будоўля. На ўсіх гэтых будоўлях юнакі і дзяўчаты засялялася ў маленькія пакойчыкі інтэрнатаў, дзе ўжо панавала “гарадское жыццё”. У гэтых умовах, разам з парткамамі, прафкамамі і камітэтамі камсамола дзесяцігоддзямі вясковая моладзь “перавыхоўвалася” у духу камуністычнага  светаўстрымання і сацыялістычных спапорніцтваў. Тут кожную асобу прыраўноўвалі да патрэбнай функцыі, а агулам чарговае пакаленне беларускай нацыі перамоўвалася ў звычайнае насельніцтва.

Між тым, не гледзячы на ўсе намаганні, камуністычнае светаўспрыманне ўспрымалася вельмі марудна. Жыццё развівалася сваім асабістым шляхам, па нейкіх сваіх, ні дзе непісаных законах. Сталыя працаўнікі Шклоўскай райсельгастэхнікі памятаюць, што абавязкова ў дзень “палучкі” і “авансу”, каля мясцовага магазіна збіраўся натоўп рабочага  люду, набываліся “вогненныя напоі” і некалькі кампаній, пасля напружаннага “сацыялістычнага спаборніцтва”, размяшчаліся прама на зямлі ў мясцовым невялічкім скверыку. Ужываўся вогненны напой і пачыналіся размовы “аб жыцці”, “пра работу” і іншыя разнастайныя бядоты, з якімі штодзённа сутыкаліся гэтыя людзі ў пасяддзёным жыцці. Тут абавязкова “вырашаліся пытанні” як мясцовага, так і агульнапланетарнага значэння. Але на самай справе, гаспадарамі ні на прадпрыемстве, ні ў іншых сферах свайго жыцця гэтыя людзі небылі.

Інтэрнат Шклоўскай райсельгастэхнікі

 

Паўсюдна на Беларусі прыкладна ў такіх падобных умовах нараджаўся моўны кентаўр – трасянка. Беларуская мова лічылася выключна калгаснай і кожны ўжо былы вясковы жыхар, хай сабе і невялікага горада, але ўжо сароміўся сваёй “беларускасці”. Між тым, калі рабочыя райсельгастэхнікі выбіраліся ў цэнтр, яны казалі – “едзем у горад”. Гэта адпавядала іх духоўна-сацыяльнаму стану, яны пакінулі вёску, але па-сапраўднаму “гарадскімі” так і не сталі.

Што змянілася з таго часу? Мне давялося паразмаўляць з невялікай групкай мясцовых хлапчукоў-старшакласнікаў. На мае пытанні, ці плануюць яны звязаць свой лёс з родным прадпрыемствам сваіх бацькоў, пачуў вельмі рашучы адмоўны адказ. А на пытанне, ці плануе хто вучыцца ў сельгасакадэміі, пачуў наступнае: “Поступать в сельхозакадемию? И что, я буду патом, типа колхозник»?

Калі шчыра, я быў трохі збянтэжаны. Чарговае пакаленне моладзі, выхавана бацькамі па прынцыпу “шкварка і чарка” і “абы ціха”. Іх бацькі ніколі небылі гаспадарамі, ні на прадпрыемстве, ні ў грамадскім жыцці. Таму і новае пакаленне сваю будычыню бачыць толькі ў асабістым матэрыяльным уладкавнні. А гэта, безумоўна, лепей зрабіць з’ехаўшы ў вялікі горад. Нацыянальная годнасць, годнасць за сваю Радзіму і надзея на трываласць свойго асабістага лёсу на Малой Радзіме ў большасці насельніцтва адсутнічаюць. Людзі жывуць “адным днём”, шчыра захапляючыся размовамі пры тых прайдзісветаў, якія нешта скралі  і не злавіліся.

Уладам ва ўсе часы заўсёды быльш зручна і выгадна была гаварыць з папулісцкім пафасам ад імя народу і імем народу. А на самай справе працоўны чалавек так і не стаў у нас гаспадаром. Створаныя ў калгасах і на прадпрыемствах акцыянерныя таварыствы, па сутнасці, як такавымі нез’яўляюцца. Знаёмыя працаўнікі, якія з’яўляюцца акцыянерамі ААТ “Шклоўскі Аграсервіс”, нават і не цікавяцца дзейнасцю свайго акцыянернага таврыства. Па-ранейшаму, усе пытанні штодзённага жыцця вырашаюцца ў вельмі “вузкім коле” кіраўніцтва.

Тое самае адбываецца і ў грамадскім жыцці. Людзі гэта бачаць і, як вынік, не звязваюць будучы асабісты лёс і лёс сваіх дзяцей з гаспадаркай або іншым прадпрыемствам дзе працуюць самі. Гэтыя адносіны фарміраваліся не адно дзесяцігоддзе і на сучасны момант дамінуюць у грамадстве.

Сучасныя пакаленні беларускай моладзі, па-ранейшаму, не адчуваюць духоўнай сувязі сваіх продкаў, а значыць – і адказнасці за працяг спраў ранейшых пакаленняў. Няўжо мы горшыя за іншых? Няўжо так і застанемся каля сахі і касы? А можа надышоў час ЛЮДЗЬМІ ЗВАЦЦА?

Аляксандр Грудзіна, былы працаўнік Шклоўскай райсельгастэнікі

«Конкурс» на дэпутацкае крэсла ў Палату прадстаўнікоў — 5 чалавек. У папярэднія кампаніі было менш

Паводле старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, выбарчыя камісіі зарэгістравалі 558 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага … чытаць далей

Жители частного сектора в Могилеве получат бесплатные контейнеры для мусора

В Могилеве совершенствуют систему обращения с твердыми коммунальными отходами. Собственникам домовладений, которые собирают отходы в … чытаць далей

У дэпутаты ў Магілёве ідуць выкладчыца, каратыст ды інжынер. Навошта ім гэта?

Магілёўскія акруговыя камісіі пачалі рэгістраваць кандыдатаў у дэпутаты. Сярод шчасліўчыкаў, якія ўжо атрымалі пасведчанні аб рэгістрацыі, і героі нашай публікацыі. Надзея, Сяргей і Таццяна пагадзіліся шчыра распавесці, з якімі думкамі яны ідуць на выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання.

Інжынер, каратыст і выкладчыца ідуць у дэпутаты ў Магілёве. Фота: Belsat.eu

Усе тры кандыдаты вылучаюцца па цэнтральнай магілёўскай акрузе № 85. Ёсць яшчэ адзін агульны складнік – усе яны «альтэрнатыўныя» кандыдаты, то бок за імі не стаіць ніякая дзяржаўная ўстанова.

Не дзядзі 50-60-ці гадоў павінны вырашаць, як нам жыць, а мы самі

Надзея Салаўёва – выкладчыца і заснавальніца курсаў «Ангельскі за 80 дзён». Адна з тых, хто запачаткаваў беларускамоўнае навучанне ў школах Магілёва – дачка Надзеі Ялінка доўгі час была адзінай вучаніцай у класе з беларускай мовай навучання. Спосаб вылучэння Надзеі – ад партыі БНФ.

Надзея Салаўёва займаецца выкладаннем ангельскай мовы. Фота: Belsat.eu

«Навошта іду ў дэпутаты? Па-першае, каб паказаць прыклад маладым, разумным і адукаваным людзям, што не дзядзі 50-60-ці гадоў павінны вырашаць, як нам жыць, а мы самі. Я хачу натхніць маладых людзей заняцца палітыкай і абараніць сваю чалавечую годнасць ад прыніжэнняў з боку дзеючай улады.

Раней я не высоўвала сваю кандыдатуру на выбарах, а цяпер вырашыла пайсці, бо не магу больш трываць, надакучыла жыць у «саўку». Да таго, якасць жыцця ў Беларусі заўважна ўпала, шмат людзей не з’язджае, а проста бяжыць з краіны. Мне не падабаецца, што павялічылася пагроза страты незалежнасці краіны».

Галоўныя складнікі праграмы Надзеі – нацыянальная бяспека, адукацыя і беларусізацыя.

Галоўныя складнікі праграмы Надзеі Салаўёвай: нацыянальная бяспека, адукацыя і беларусізацыя. Фота: Belsat.eu

«Нацыянальная бяспека – каб людзі адчулі, што, калі Расея возьме Беларусь у сферу свайго ўплыву юрыдычна, эканамічна і тэрытарыяльна, то кожны пазбавіцца свайго дому. Прапаганда расейскіх каналаў прамывае мозг. Уратавацца ад гэтага можна толькі прасоўваючы беларускую мову і культуру, а таксама праз адукацыю. Сучасная беларуская адукацыя не адпавядае выклікам часу. Сутнасць і спосабы павінны быць зменены. Зараз адукацыйныя ўстановы рыхтуюць рабоў і абслугоўваючы персанал сістэмы. А мы павінны гадаваць асобу ў поўным сэнсе гэтага слова. Я хачу данесці гэта да ўсіх беларусаў. Калі мае думкі прымусяць кагосьці задумацца – ужо добра».

«Трэба праз сацыяльныя сеткі распавядаць пра выбары»

Сяргей Тышкавец – дырэктар аздараўляльна-спартовай установы «Школа здароўя», кіраўнік клубу каратэ «Саторы до». Ён вылучаўся шляхам збору подпісаў.

«Я – чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Мяркую, што жаданне актыўна дзейнічаць у мяне з’явілася дзякуючы баявым мастацтвам, адна з мэтаў якіх – абарона слабых, не здольных за сябе пастаяць. Я бачу шмат праблем у нашай дзяржаве і свеце і ў мяне ўзнікае жаданне іх выправіць».

Сяргей Тышкавец ідзе на выбары ў якасці кандыдата ўпершыню. Фота: Belsat.eu

Сяргей прызнае, што за 4 гады працы дэпутатам не так ужо лёгка выправіць хібы, але абяцае пастарацца. Для яго гэта першая спроба вылучыцца ў дэпутаты. Што змусіла яго пайсці па гэтаму няпростаму шляху менавіта цяпер?

«У апошнія 5 гадоў жыцця ў мяне зʼявілася шмат энергіі. З кожным годам яе становіцца больш, як па спіралі. Я валанцёр розных арганізацыяй – напрыклад, Цэнтру гарадскіх ініцыятываў, пошукава-выратавальнага атраду «Анёл», міжнароднага грамадскага руху «АллатРа» і іншых. Я палюбіў усё тое, што робіць нашае жыццё лепш. Гэта досвед дае мне ўпэўненасць, што і з гэтым можа атрымацца».

Калі Сяргей стане дэпутатам, ён абяцае заняцца ўнясеннем зменаў у закон аб «дарожным падатку» – адвязаць падатак ад тэхагляду і ўвесці магчымасць плаціць памесячна.

Кандыдат у дэпутаты ў Магілёве Сяргей Тышкавец вылучаўся шляхам збору подпісаў. Фота: Belsat.eu

«Я сам кіроўца і выдатна разумею тых, хто ездзіць не круглы год. Далёка ісці не трэба, у мяне бацька мала ездзіць на аўто. Чаму ён павінен плаціць за ўвесь год? І такіх людзей шмат. Іншае пытанне – чаму падатак прывязаны да тэхагляду? Я разумею, што так прасцей спаганяць з людзей грошы. Неабходна ствараць у дзяржаве такія ўмовы, каб чалавек сам быў зацікаўлены плаціць падатак і праходзіць тэхагляд. Гэта магчыма ў сітуацыі, калі чалавек будзе ведаць, што яго грошы пайшлі на рамонт тых жа дарог. Важна фармаваць у людзей адказнасць за сябе і грамадства, а не прымушаць плаціць падаткі праз страх атрымаць штраф».

Кандыдатура Сяргея Тышкаўца асабліва цікавая на фоне іншых тым, што Сяргею ўдалося сабраць 1120 подпісаў за сваё вылучэнне. Пры гэтым калектыву школы ці заводу ў Сяргея ў падначаленні не было, а гэта значыць, што яму прыйшлося збіраць гэтыя подпісы доўга і карпатліва.

«Некаторыя людзі не давалі свой пашпарт з-за страху, што яны не таму могуць аддаць голас, потым іх звольняць з працы і ім няма чаго будзе есці. На жаль, прысутнічаюць і страх, і слабая інфармаванасць, што падтрымаць подпісам чалавек можа хоць усіх кандыдатаў. У большасці выпадкаў страх выкліканы прабелам у ведах. Трэба праз сацыяльныя сеткі распавядаць пра выбары, як яны праходзяць, што законна, а што – не».

«Кожны можа прасачыць, як ідзе падлік галасоў»

Таццяна Сівачэнка – інжынер па адукацыі, працуе намеснікам дырэктара па навуковай працы на прадпрыемстве «Прамысловыя тэхналогіі і комплексы». Скончыла аспірантуру Белгарадскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту імя Шухава, выдала кнігу аб энергаэфектыўнасці. Спосаб вылучэння – ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі.

Таццяна Сівачэнка: «Я хачу, каб «Беларусь – краіна для жыцця» гучала ня саркастычна, а было праўдай». Фота: Belsat.eu

«Я была ўпэўненая, што мае ідэі і веды па эфектыўнай вытворчасці будуць запатрабаваныя ў Беларусі. Але – не. Тады, каб садзейнічаць развіццю краіны, я стварыла сваю справу – канструктарскае бюро. Мае навуковыя распрацоўкі па энергабяспецы ўжо ўжываюцца ў Казахстане, але не ў Беларусі. Як высветлілася, беларускім уладам ініцыятыва не патрэбная. У нас прымаць рашэнні прызначаюць не ініцыятыўных, а паслухмяных кіраўнікоў. А яны не ўмеюць ствараць новае. Я зразумела, што сістэму трэба мяняць, і вырашыла пайсці ў палітыку».

Таццяна ўдзельнічае ў выбарах у якасці кандыдата ўжо другі раз. Першы раз яна вылучалася ў 2018 годзе ў Абласны савет дэпутатаў.

«Я, канешне, заўсёды ведала, што нашыя галасы ніхто не лічыць, але, калі ты сам апынаешся ўнутры ўсіх гэтых падзеяў, то перажываеш усё па-іншаму, настолькі тонка адчуваеш гэтую несправядлівасць. Пасля выбараў я ўсвядоміла значна ярчэй, што іду ў правільным кірунку, гэта быў нібы штуршок працягваць справу».

Кандыдат у дэпутаты Таццяна Сівачэнка займаецца тэмамі тэхналагічнага развіцця і экалагічная бяспецы рэгіёна. Фота: Belsat.eu

Як зрабіць выбары больш дэмакратычнымі? На гэтае пытанне Таццяна дакладнага адказу даць не можа. Але яна ўпэўнена, што кожны чалавек можа неяк паўплываць: галоўнае не быць абыякавым і не стаяць з краю.

«Кожны чалавек можа стаць назіральнікам на выбарах і на ўласныя вочы ўбачыць сітуацыю. Не бойцеся прыйсці на ўчастак для галасавання – у выбарчых камісіях сядзяць не іншапланецяне, там нашыя з вамі суседзі, знаёмыя, настаўнікі нашых дзяцей. Кожны можа прасачыць, як ідзе падлік галасоў і ў выпадку парушэння выбарчага працэсу нагадаць членам камісіі заканадаўства. Магчыма, калі на кожны ўчастак мы будзем прыходзіць як у кінатэатр, чалавек так па 100, то і зможам змяніць сітуацыю».

Праграма ў Таццяны датычыцца тэхналагічнага развіцця вобласці: «Я ўжо даўно займаюся распрацоўкай энергатэхналагічнага абсталявання і хачу, каб усе мае навыкі, уменні і распрацоўкі працавалі не толькі за межамі Беларусі. Таксама мяне хвалюе тэма экалагічнай бяспецы Магілёва. Гэта набалелая тэма для большасці беларусаў у сувязі з паўсямесным будаўніцтвам небяспечных вытворчасцяў».

Вольга Васільева, фота аўтара. Belsat.eu

В Кричевском избирательном округе зарегистрировали трех кандидатов в депутаты. Фаворит – Владимир Азаренко

Иллюстративное фото

Окружная избирательная комиссия Кричевского избирательного округа № 83 на своем заседании 17 октября зарегистрировала трех кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва. Выдвиженцу Либерально-демократической партии Сергею Хорсову в регистрации отказали из-за неправильно заполненной декларации о доходах.

Таким образом, за депутатский мандат в Климовичском, Кричевском, Хотимском и Чериковском районах посражаются директор ГЛХУ «Климовичский лесхоз» Владимир Азаренко, начальник локомотивного депо Кричев Александр Сивенков и активист Партии БНФ из Хотимска Валерий Коронкевич.

На заседании комиссии присутствовало 13 её членов. Путем жеребьевки было принято решение о распределении эфирного времени для выступлений кандидатов в депутаты по государственному телевидению и радиовещанию, утвержден текст бюллетеня по Кричевскому избирательному округу № 83.

Валерий Коронкевич

Как рассказал нашему корреспонденту Валерий Коронкевич, участвовать в теледебатах выразил желание только он, его оппоненты от теледискуссии отказались.

Видимо, Владимир Азаренко и Александр Сивенков считают, что их избиратели из Кричева и Климович живут настолько хорошо, что незачем говорить о каких-то проблемах. Поэтому и пришли к выводу, что “цирк устраивать не будем”… Возможно, уважаемые руководители просто не знают, как тяжело людям выживать на юго-востоке Могилевской области.  И как простые люди хотят услышать хоть какие-то конкретные предложения по улучшению существующей ситуации.

Александр Сивенков. Фото: “Кричевская жизнь”

К слову, среди знающих людей в Кричеве и Климовичах уже сейчас ходит информация о том, что будущий депутат по Кричевскому избирательному округу №83 уже определен. Во властных структурах решили, что им будет Владимир Азаренко. Александр Сивенков будто бы будет выполнять только функцию дублера.

Как говориться, поживем – увидим, возможно, это просто слухи. Далеко не факт, что жители Кричева, Черикова и Хотимска дружными рядами побегут голосовать за Азаренко, да и в самих Климовичах у Владимира Николаевича оппонентов хватает. Хотя, как сказал один известный товарищ, главное не как голосуют, а кто считает…

Владимир Азаренко. Фото: БЛГ

После регистрации кандидатов в депутаты начинается период предвыборной агитации. Избиратели сами смогут посмотреть и послушать, как и за что будут агитировать кандидаты в депутаты по Кричевскому избирательному округу №83.

Напомним, что выборы в Палату представителей назначены на 17 ноября.

Сергей Семенович