Галоўная » общество » Page 336

Хотимск отпраздновал 76-годовщину со дня освобождения (фото)

Время летит со скоростью пули, 27 сентября Хотимск отметил 76-ю годовщину со дня освобождения от немецко-фашистских захватчиков. Торжественное мероприятие проводились со второй половине дня, до глубокой ночи, по программе было крайне разнообразным.

Открылось мероприятие на площади Ленина у здания райисполкома построением всех трудовых коллективов и организаций района. По количеству участников митинга можно констатировать, что оно было многолюдным. На площади состоялось показательное выступление сводного духового оркестра Могилевского колледжа музыки им. Римского-Корсакова, а также плац-выступления маржореток Хотимской школы искусств.

Мероприятие продолжилось шествием к монументу освободителей Хотимска, где с речью выступил председатель райисполкома Дмитрий Рубан. Затем торжества переместились к дому белорусского писателя Аркадия Кулешова, где была открыта памятная мемориальная доска, и состоялся импровизированный митинг, выступили родственники писателя. Ученики школы искусств прочитали знаменитые стихи поэта.

Главная часть празднования перешла в парк культуры и отдыха Хотимска. На импровизированный сцене около районного центра культуры, силами участников художественной самодеятельности района, а также сводного оркестра музыкального колледжа под руководством Геннадия Богомолова, был дан праздничный концерт.  Прозвучали композиции и песни военных лет и современных авторов. На ура прошло выступление певца Олега Семенова, лауреата премии «За возрождение».

В промежутках между выступлениями награждались передовики производства, выступали почетные граждане Хотимского района Надежда Ермакова и Игорь Савостенко, которые в своих выступлениях благодари судьбу за то, что они родились и выросли в Хотимском районе. Игорь Савостенко отметил, что талантами богата Хотимская земля.

Но одно обстоятельство бросалось в глаза – малое количество присутствующих на заключительных мероприятиях. По моему большому убеждению, причина этого – безденежье сельского населения, низкий уровень заработных плат и пенсионного обеспечения.

Но праздник состоялся и история продолжается.

Фота: Данііл Каранкевіч

Валерий Коронкевич, г. п. Хотимск

Мсціслаўскі хэпі-энд: як збітыя ў РАУС рабацягі ўпяклі міліцыянера на 3 гады

Усяго праз два дні пасля таго, як Аляксандр Лукашэнка зладзіў паказальны разнос працы сілавікоў, у Горацкім судзе вынеслі прысуд малодшаму лейтэнанту міліцыі Мікалаю Раеву. За перавышэнне службовых паўнамоцтваў ён атрымаў тры гады калоніі. Міліцыянер абскардзіў прысуд.

Урачыстасці з нагоды Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў / упраўленне ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама

Што прывяло міліцыянера на лаву падсудных? Беларускія сілавыя ведамствы рэдка расказваюць СМІ пра здарэнні, звязаныя з іх супрацоўнікамі. Іншая рэч — калі пацярпелыя ад дзеянняў міліцыі прыходзяць да журналістаў самі. Так мы даведаліся, што малодшага лейтэнанта Раева судзілі за падзеі амаль гадавой даўнасці. У лістападзе 2018 года ў будынку Мсціслаўскага РАУС ён збіў двух затрыманых: Аляксея Швядкова і Мікалая Купчына. Апошняму ён так пашкодзіў нагу, што прыйшлося накласці гіпс.

Проста так пашпарт не выдаюць

16 лістапада 2018 года, Мсціслаў. Двое сяброў — Аляксей Швядкоў і Мікалай Купчын — прыйшлі ў пашпартны стол. Абодва былі нападпітку, але ісці прыйшлося, таму што Мікалаю патрэбны быў новы пашпарт:

“Я стары страціў. Наш касяк быў толькі ў тым, што мы былі нападпітку, — расказвае Купчын. — Нам пачалі тлумачыць, што так проста пашпарт не выдаюць, патрэбныя дакументы”.

На мужчын звярнулі ўвагу міліцыянеры, якія знаходзіліся ў пашпартным стале. Яны выклікалі нарад. Так Швядкоў і Купчын трапілі ў аддзяленне. А там усё і пачалося:

“Мы пачалі даказваць свае правы, пытацца, на якой падставе нас затрымалі. Ну і нас пачалі проста біць. Спярша паставілі да сцяны, потым паклалі на падлогу і пачалі збіваць. Лёшка [Швядкоў. — Еўрарадыё] тады закрычаў, што калі яны не перастануць, то ён выкліча пракуратуру. Яму прыгразілі: што, і ты хочаш?” — працягвае Купчын.

Пасля збіцця ў Купчына быў зламаны левы каленны сустаў, прыйшлося звяртацца да дактароў.

Правіннасць малодшага лейтэнанта

Як пазней установіць следства, у гэтым эпізодзе вызначыўся малодшы лейтэнант міліцыі Мікалай Раеў. Амаль праз тры месяцы пасля інцыдэнту — 6 лютага 2019 года — ён быў звольнены з органаў унутраных спраў з фармулёўкай “за здзяйсненне правіннасці, перавышэнне службовых паўнамоцтваў і прымяненне гвалту ў дачыненні да затрыманых”. А ўжо 18 лютага стала вядома, што па матэрыялах галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС па Магілёўскай вобласці распачата крымінальная справа.

Паводле інфармацыі з сайта УУС Магаблвыканкама, Мікалай Раеў усяго за два гады ад старшыны міліцыі і міліцыянера-кіроўцы аператыўна-дзяжурнай службы Мсціслаўскага РАУС даслужыўся да малодшага лейтэнанта і стаў участковым інспектарам міліцыі. Афіцэрскае званне ён атрымаў толькі за тыдзень да інцыдэнту, на ўрачыстасцях з нагоды Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

У Горацкі суд справа былога міліцыянера Раева паступіла з абвінавачаннем па частцы 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса “Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў”. 22 жніўня яго прысудзілі да трох гадоў калоніі. Хлопца пазбавілі звання малодшага лейтэнанта і забаранілі яму на пяць гадоў працаваць у органах унутраных спраў.

Касцяная нага

Швядкоў і Купчын расказваюць, што ніякай упэўненасці, што міліцыянера атрымаецца прыцягнуць да адказнасці, у іх не было.

Мікалай Раеў, на фота ён яшчэ прапаршчык / Сайт Мсціслаўскага раённага выканкама

“Калі з паліклінікі зніклі здымкі маёй нагі і амбулаторная карта, то я падумаў, што хочуць замяць справу. У судзе адвакат Раева запатрабавала паўторны здымак. Я, вядома, зрабіў. І яна такая: “На паўторным здымку пашкоджанняў няма”. Вядома, няма, колькі ж ужо часу прайшло, больш за паўгода”, — расказвае Купчын.

Пасля таго як Мікалаю Раеву далі тры гады калоніі, пацярпелыя супакоіліся.

“Я баяўся, што яму дадуць умоўнае ці хатні арышт які. Ці якая іншая замена. Але тут — крымінальны тэрмін. Прысуд абскарджваць не буду, задаволены і гэтым”, — заяўляе Аляксей Швядкоў.

Адзін біў, сямёра трымалі?

Па словах пацярпелых, у збіцці ўдзельнічаў не толькі Раеў. Напрыклад, некалькі супрацоўнікаў РАУС трымалі іх. Але астатнія сем міліцыянераў праходзілі па справе толькі як сведкі:

“Нас трымалі па двое, хоць любы з работнікаў мог спыніць гэта ўсё. Мог не даць наносіць удары. Неяк спыніць Раева. Але ніхто гэтага не зрабіў. І ніхто не панёс пакарання за гэта, — кажа Швядкоў. — Я вельмі рады і спадзяюся, што ў Мсціслаўскім РАУС будзе праверка”.

Пацярпелыя прысудам задаволеныя. Яны баяліся, што паколькі судзяць міліцыянера, то яму могуць даць умоўнае або і зусім замяць справу. Праўда, тры гады — найменшы тэрмін, якім можна пакараць за перавышэнне паўнамоцтваў, спалучанае з гвалтам.

АЛЯКСЕЙ КАРПЕКА

Крыніца: “Еўрарадыё”

В Шклове, Круглом и Белыничах новый депутат уже известен?

В Могилевской области продолжается кампания по выдвижению кандидатов в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики … чытаць далей

Лучших участковых инспекторов определили в Могилевской области

Ежегодный областной смотр-конкурс профессионального мастерства на звание «Лучший участковый инспектор милиции» и «Лучший участковый инспектор по делам несовершеннолетних» прошел 2 октября в УВД Могилевского облисполкома.

За почетное звание боролись милиционеры со всей Могилевской области.  В течение дня они стреляли из пистолета Макарова, демонстрировали боевые приемы борьбы, специальную и медицинскую подготовку, сообщает mogilev.mvd.gov.by.

По итогам состязания «Лучшим участковым инспектором милиции» области стал капитан милиции Евгений Денисенко из Октябрьского РОВД города Могилева. Второе место занял старший лейтенант милиции Александр Белоглазов из Кировского РОВД. Третьим признан участковый инспектор милиции Октябрьского РОВД г. Могилева старший лейтенант милиции Роман Грибовский.

«Лучшим участковым инспектором по делам несовершеннолетних» стала старший лейтенант милиции Ольга Шагова из Краснопольского РОВД. Вторым – капитан милиции Андрей Ендрижиевский из Ленинского РОВД Могилева. На третьем месте – участковый инспектор по делам несовершеннолетних Октябрьского РОВД г. Могилева старший лейтенант милиции Валерия Пинчук.

Победители и призеры будут защищать честь Могилевской области на XV республиканском смотре-конкурсе профессионального мастерства на звание «Лучший участковый инспектор милиции» и «Лучший участковый инспектор по делам несовершеннолетних», который пройдет в ноябре в Могилеве. Поздравляем победителей и призеров и желаем удачи на республиканском уровне.