Галоўная » политика » Page 120

“Макей подчеркнул, что от России только проблемы, а не поддержка, и Минск больше ни о чем Москву не просит

Три дня назад Макей дал, пожалуй, одно из самых резких интервью в адрес России, пишет в своем телеграм-канале политический … чытаць далей

Магілёўскі абласны суд пакінуў у сіле рашэнне аб пакаранні Рыгора Кастусёва штрафам

Суддзя Магілеўскага абласнога суда Мікалай Гладкі пакінуў у сіле рашэнне суда Шклоўскага раёна аб пакаранні … чытаць далей

Што адбываецца па абодва бакі закрытай расейскай мяжы

Расея закрыла свае межы. Напярэдадні такое даручэньне выдаў прэм’ер-міністар Міхаіл Мішуцін. Пад закрыцьцё трапіў і сухапутны ўчастак беларуска-расейскай мяжы.

Радыё Свабода пабывала на адной з самых ажыўленых транзытных трасаў Магілёўшчыны Р-43, якая вядзе зь беларускага Крычава ў расейскі Рослаў, а далей у Маскву.

На 40-кілямэтровым участку шашы да закрыцьця мяжы ў сярэднім за суткі праяжджала да 1,5 тысячы машын.

Расейскі пераход «Панятоўка» ў першыя гадзіны пасьля закрыцьця мяжы з 30 сакавіка

Беларускія кіроўцы трасу Р-43 называюць «старой варшаўкай». Шаша прывабная тым, што бясплатная. Ад расейскай мяжы да Крычава — 35 кілямэтраў. Апошняя беларуская вёска на ёй — Зьвянчатка. Празь пяць кілямэтраў расейскі памежны пераход «Панятоўка».

А 10-й гадзіне раніцы на ім не было ніводнай машыны. Адзін з памежнікаў у прыватнай гутарцы адзначыў, што ў Расею дазволена прапускаць да асаблівага распараджэньня толькі фуры. Іншаземцам на іншых відах транспарту ўезд забаронены. Забаронена выяжджаць з краіны самім расейцам. Беларусаў выпускаюць з Расеі, але назад уезд ім забаронены.

На пляцоўцы перад павільёнамі расейскіх страхаўнікоў таксама пуста. Супрацоўнік страхавой фірмы прызнаецца, што бачыць раней ажыўленую трасу цяпер бяз руху дзіка.

«Сюды прыходзім, тупа пасядзім і назад зьяжджаем, — кажа ён. — Зразумела, няма выручкі. Кішэні ўжо амаль два тыдні пустыя. Заробкі ж нашы залежаць ад машын. Начальства абяцала кампэнсаваць прастоі гэтыя, але як яно будзе, пабачым…»

Расейскае страхаваньне не запатрабавана

Суразмоўца жыве ў пасёлку Панятоўцы. Кажа, што вуліцы там бязьлюдныя, бо ўсе стараюцца без патрэбы не выходзіць на двор.

«Масква самаізалявалася. Там сытуацыя горшая. Але сталіца ж — гэта ня ўся Расея», — апісвае страхаўнік становішча ў краіне з пандэміяй каранавірусу.

Яшчэ адзін страхаўнік кажа, што часам па шашы праяжджаюць беларускія і польскія фуры, і іх «пагранцы» прапускаюць. Беларускія легкавікі заварочваюць назад, дадае ён.

«Мы баімся каранавірусу, як і вы (у Беларусі. — РС), аднолькава, — пераходзіць суразмоўца да прычыны закрыцьця мяжы. — Вам толькі здаецца, што гэтай пошасьці няма ў вас. Вам жа праўды не гавораць».

Беларускія страхаўнікі: за ноч не было ніводнай машыны

У беларускай Зьвянчатцы беларускіх памежнікаў няма. З 1990-х тут ацалелі яшчэ будынкі, у якіх зьбіраліся разьмясьціць ахоўнікаў мяжы. Цяпер у ім прыдарожны гатэль і кавярня. Пагутарыць з супрацоўнікамі не ўдалося.

Пры шашы стаяць з паўдзясятка вагончыкаў страхаўнікоў. На спробу журналіста пагутарыць жанчыны рэагуюць: «А што, ад нашай думкі нешта зьменіцца? Нічога, бо ў беларусаў такі мэнталітэт. Будзе яшчэ горш».

Беларускія страхаўніцы. Як і на расейскім баку, паслугі іх не запатрабаваныя

«Цяпер наагул выручкі няма. За ноч ніводнай машыны не было, — кажуць пра сытуацыю суразмоўцы. — Мы думаем, што рабіць далей, бо ўсіх адпускаюць у водпускі за свой кошт. Гэта таму, што нам работы няма. Хто нас будзе трымаць, калі мы прагульваемся па трасе. Дый раней тут працы асабліва не было. Страхавалі толькі беларусаў, афармляць „зялёную карту“ на Расеі. А эўрапейцы ля нас і не спыняліся».

Дальнабойнік: у Расеі «пападалі» грузаперавозкі

Кіроўцы, якія прыпыняюцца ля страхаўніц, кажуць, што «для іх сытуацыя пакуль незразумелая». Угаварыць расейскіх памежнікаў прапусьціць іх не ўдаецца.

«Мы на працу ў Расею ехалі, — апавядае адзін з іх. — Спадзяваліся праскочыць, але нас не прапусьцілі. Мы хацелі праехаць да Смаленску. Застаюцца толькі „таежныя“ дарогі».

Ад’ехаўшы ад беларуска-расейскай мяжы кілямэтраў дваццаць, амаль пад самы Крычаў, на шашы пачалі сустракаць беларускія і польскія фуры. У Расеі «загрузкі ўпалі», адзначае адзін з кіроўцаў. Ён другія суткі ня можа выехаць зь Беларусі. Кажа, што тры дні таму ўцёк з Масквы, бо яе закрываюць. 400 кілямэтраў да Крычава ехаў парожні. Сам кіроўца беларус, але працуе ў расейскай фірме. Ганяе фуры з «эўрапейскім грузам» у Расею.

«Каб назад у Маскву парожнім ня ехаць, мне шукаюць у Беларусі груз, — апісвае ён сытуацыю. — З Казловічаў (памежны пераход) абяцаць прыцягнуць прычэп зь нечым, і я яго некуды пацягну. Куды, ня ведаю. Пакуль тут стаю, свае грошы праядаю».

Ажыўляюць краявід дарожнікі

Па ягоных словах цяпер у Расеі «пападалі» грузаперавозкі. Мужчына лічыць што расейцы «перагнулі» з закрыцьцём мяжы, а «нашы беларусы» зрабілі слушна, што пакінулі адкрытай, бо «адны і другія славяне».

«Лукашэнка малайчына, — адзначае суразмоўца. — Ён правільна кажа: навошта мяжу закрываць, гэта ж столькі беспрацоўных будзе…».

Дальнабойнік упэўнены, што «Пуцін кампэнсацыі нікому ня выплаціць». Да такой думкі ён прыйшоў пагутарыўшы з расейцамі, якія кіраўніку дзяржавы ня вераць.

Для жыхароў беларускага памежжа закрыцьцё Расеяй мяжы стала непрыемнай неспадзяванкай. Шмат хто зь іх выяжджаў на заробкі ў суседнюю краіну і па тавары. Цяпер зарабіць і набыць танныя тавары няма дзе. На большасьці мясцовых прадпрыемстваў плацяць меней за 500 рублёў, а ў крамах дарагоўля, кажуць у Крычаве.

«Спадзяёмся, што карантын у Расеі пратрывае нядоўга, — кажа адна з жанчын на рынку. — Больш няма на каго спадзявацца. Лукашэнка толькі прыгожа выступае…»

Фота: Радыё Свабода

Пераслед журналістаў у Магілёве працягваецца: Міхаіл Аршынскі атрымаў штраф у 20 базавых велічынь

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 27 сакавіка разгледзеў адміністрацыйную справу магілёўскага журналіста-фрылансера Міхаіла Аршынскага. Судзя Жанна Пушкіна пакарала яго штрафам у памеры 20 базавых велічынь (540 рублёў) на падставе ч. 2 арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Разгляд справы ў судзе працягваўся каля двух з паловай гадзін. Суддзя заслухала паказанні сведкаў: двух супрацоўнікаў магілёўскага АМАПу Сяргея Мікушкіна і Юрыя Басава. Міліцыянты распавялі, што бачылі, як Аршынскі рабіў відэаздымку на вуліцы Гагарына ў Магілёве. Там каля гіпермаркета “Е-сіці” 8 лютага праходзіла акцыя супраць падвышэння коштаў на бензін. Матэрыял пад назвай “Пратэстоўцы супраць павышэння коштаў на бензін плануюць збірацца кожную суботу” з’явіўся на тэлеканале “Белсат” 9 лютага.

Мікушкін і Басаў казалі пра тое, што падчас акцыі аўтамабілістаў не было ніякіх парушэнняў грамадскага парадку. Міліцыянеры адзначылі, што Аршынскі проста здымаў на відэа, як дзяўчына-журналістка брала інтэрв’ю ў удзельнікаў акцыі.

Пасля суддзя разам з АМАПаўцамі выслухалі змястоўны выступ Міхаіла Аршынскага, у якім ён патлумачыў, што ніякіх парушэнняў не здзяйсняў і не лічыць сябе ў нечым вінаватым.

Аршынскі выказаў меркаванне, што справа ў адносінах да яго палітычна матываваная:

– Вінаватым я сябе не лічу. Я не парушаў артыкулаў прамога дзеяння заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Я ні член кіраўніцтва, ні саўладальнік, ні дырэктар тэлеканала БелСАТ. Я не магу па сваім меркаванні размяшчаць там інфармацыю. Няма нават доказаў таго, што я знаходжуся ў працоўных адносінах з гэтым СМІ. Такім чынам, я не магу незаконна вырабіць прадукцыю СМІ, – сказаў журналіст у сваім выступе ў судзе.

Нягледзячы на пераканаўчыя аргументы Аршынскага, суддзя Пушкіна вынесла рашэнне пакараць журналіста штрафам у памеры 20 базавых велічынь на падставе ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ за незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.

Нагадаем, што 24 сакавіка за асветленне гэтай жа акцыі журналістка Дар’я Чульцова атрымала штраф у 25 базавых велічынь. Суддзя суда Кастрычніцкага раёна Таццяна Міхайлава тады таксама палічыла, што Чульцова парушыла заканадаўства аб СМІ і «незаконна вырабіла інфармацыйную прадукцыю» – рэпартаж, які быў паказаны на тэлеканале БелСАТ 9 лютага.

Усяго ў гэтым годзе магілёўскіх журналістаў шэсць разоў каралі штрафамі за парушэнне ч.2 арт.22.9 КаАП РБ. Раней па два штрафы за рэпартажы на БелСАТ таксама атрымалі Аліна Скрэбунова і Аляксандр Сідарэўскі.

На жаль, ужо зараз зразумела, што гэта быў не апошні суд над журналістамі на Магілёўшчыне. Перад пачаткам разгляду справы М. Аршынскага ў Кастрычніцкім судзе сумрацоўнік міліцыі пад роспіс уручыў позвы з патрабаваннем з’явіцца ў Горацкі РАУС 9 красавіка М. Аршынскаму і Д. Чульцовай. Журналісты мяркуюць, што падставай для выкліку стаў відэасюжэт пра праблемы горацкай вёскі, які яны здымалі на пачатку сакавіка.

Відэа: Яўген Глушкоў

Іван Барысаў

 

Пустая зала, АМАПаўцы-аператары: у Магілёве ў трэці раз за месяц вынеслі штраф за журналістыку

Фрылансерка Дар’я Чульцова атрымала ад суддзі Таццяны Міхайлавай пакаранне ў 675 рублёў за рэпартаж пра … чытаць далей

24 сакавіка будуць судзіць яшчэ адну магілёўскую журналістку

Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 24 сакавіка разгледзіць адміністрацыйную справу магілёўскай журналісткі Дар’і Чульцовай. Дзяўчыну збіраюцца … чытаць далей