Галоўная » происшествия » Page 211

Пайшоў па шампіньёны – трапіў у ІЧУ. Гісторыя свавольства магілёўскай міліцыі

Жыхар Магілёва Віталь Цітоў звярнуўся да журналістаў «Белсату» з просьбай дапамагчы ў распаўсюдзе інфармацыі пра неправамерныя паводзіны мясцовых праваахоўнікаў, каб прыцягнуць іх да адказнасці.

Магілёвец Віталь Цітоў

Віталь Цітоў жыве ў Магілёве і займаецца пячным рамяством. Мужчына распавёў belsat.eu пра сітуацыю, якая здарылася з ім у магілёўскім гандлёвым цэнтры «Планета Green» 10 ліпеня. Віталь прыйшоў у краму па шампіньёны.

«Замест кіраўніка крамы прыехала міліцыя»

У чарзе ў мясным аддзеле яго абслужылі з парушэннем чаргі. Паводле суразмоўцы, прадавачкі наўмысна ігнаравалі Віталя і адпускалі тавар пакупнікам, якія стаялі за ім. Мужчына выказаў абурэнне і зрабіў заўвагу.

«Я сказаў, што чакаю ўжо каля дваццаці хвілінаў, а абслугоўваюць людзей за мной. Я папрасіў выклікаць кіраўніка крамы», – кажа магілёвец.

Мужчына кажа, што размаўляў спакойна, не лаяўся і не крычаў. Аднак замест кіраўніка з’явіўся начальнік аховы. Ён спрабаваў залагодзіць канфлікт і запрашаў мужчыну ў свой пакой, падкрэслівае Віталь.

«Я не хацеў ісці, бо грамадскага парадку не парушаў. Калі ён паспрабаваў мяне туды зацягнуць, я сказаў, што выклікаю праваахоўнікаў», – сцвярджае ён.

Магілёвец Віталь Цітоў займаецца пячным рамяством

Магілёвец адзначае, што хацеў пакінуць водгук у кнізе скаргаў, але нават е паспеў яго дапісаць. Ахоўнік націснуў на трывожны гузік, пасля чаго прыехаў нарад міліцыі, а пазней – участковы.

«Начальнік аховы Кірпічоў выклікаў праваахоўнікаў, але трэба было патлумачыць выклік. Мяне пакінулі з міліцыянтамі, а сам ахоўнік з участковым і прадавачкамі сышлі ў пакой аховы. Я стаяў і чакаў тры гадзіны», – кажа ён.

Участковы сфабрыкаваў справу

Віталь Цітоў упэўнены, што Кірпічоў падгаварыў прадавачак абылгаць яго і сведчыць, што ён брыдкасловіў.

«Гэтак хацелі пазбавіцца ад мяне, прыцягнуць паводле адміністрацыйнага артыкулу. Яны паведамілі працаўнікам дэпартаменту аховы, што я парушаў парадак і лаяўся», – дадае Віталь.

У мужчыны ёсць сведка, жыхар Магілёва Алег Клімаў, які стаяў у той жа чарзе і назіраў канфлікт. Ён распавёў belsat.eu, што Віталь паводзіў сябе карэктна, а прадавачкі схлусілі.

«Мы незнаёмцы, чаго мне хлусіць. Я распавёў, як было. Калі б Віталь лаяўся, я б зрабіў заўвагу. Непрыгожа сябе паводзіў начальнік аховы, пачаў гаварыць: я табе зараз пакажу, ты хто такі», – распавёў belsat.eu Алег Клімаў.

Віталь Цітоў на працы

Віталь Цітоў кажа, што нягледзячы на відэа з камеры назірання і заведама ілжывыя паказанні, участковы інспектар Кастрычніцкага РАУСу Руслан Анцутка праігнараваў сведчанні Алега Клімава і склаў на Віталя пратакол за дробнае хуліганства. Віталь упэўнены, што начальнік аховы і ўчастковы ведалі адно аднаго да інцыдэнту і не хавалі сяброўскіх дачыненняў.

«Участковы, мне здаецца, пакрывае гэтую краму. Ён выкарыстаў сваё службовыя паўнамоцтвы і сфабрыкаваў справу», – сцвярджае Віталь Цітоў.

«Сагніцеся і расстаўце сядалішча»

Урэшце мужчыну прывезлі ў ізалятар часовага ўтрымання каля 21:00 і пратрымалі да раніцы. Паводле Віталя, дарога з апорнага пункту да ізалятару часовага ўтрымання заняла каля трох гадзінаў, яго вазілі з аднаго РАУСу ў іншы. Цягам гэтага часу жонка Віталя не магла яго знайсці.

«У РАУСе ёй гаварылі, што я ў ІЧУ, а ў ІЧУ, што мяне няма, а таксама ў аддзеле міліцыі ёй прапанавалі аплаціць штраф у памеры двух базавых велічыняў – і тады мяне адпусцяць. Нават рэквізіты рахунку хацеў падаць. Як гэта магчыма, без суда і разбору, мяне нават да ІЧУ не давезлі», – дадае магілёвец.

Мужчына звяртае ўвагу на невыносныя ўмовы ўтрымання.

«Гэта знявага і прыніжэнне. Трэба распрануцца дагала, пасля яны просяць сагнуцца і расставіць сядалішча. Я – вялікі мужчына, а ззаду мяне стаіць дзіцё з палкай. Я не пітушчы, мяне адправілі ў камеру да прапойцаў і клапоў, смярдзела так, што немагчыма было дыхаць. А раніцай нас зноў выгналі голых на бетонную падлогу, зноў расстаўляць сядалішча», – распавядае Віталь.

Безліч скаргаў, на якія прыходзілі адпіскі

На першым судзе мужчыну прапанавалі аплаціць штраф, але ён не пагадзіўся. На другі суд выклікалі ўсіх сведкаў і прагледзелі відэа з камеры назірання. Суддзя пастанавіў апраўдаць Віталя Цітова.

Мужчына адразу на паседжанні хацеў прыцягнуць да адказнасці ахоўніка і прадавачак за ілжэсведчанні. Аднак суддзя заявіла, што не мае права распачынаць крымінальнай справы, таму трэба звяртацца ў міліцыю.

Віталь звярнуўся ў Кастрычніцкі РАУС, праверку вёў той жа ўчастковы, што затрымліваў мужчыну. Руслан Анцутка даслаў магілёўцу адказ, што парушэнняў у дзеяннях прадавачак і ахоўніка няма.

Тады мужчына пайшоў у пракуратуру, дзе напісаў заяву і на ўчастковага. Ведамства перадало справу… у Кастрычніцкі РАУС.

«Гэта парушэнне закону. Пракуратура не можа аддаць справу на разгляд у орган, на які я напісаў скаргу. Вядома, яны самі сябе не пакараюць. Я прасіў вярнуць справу і правесці новае правяранне, але мне адказалі, што яны не могуць. А пасля я даведаўся, што жонка Анцуткі працуе ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва, дзе разглядалі маю справу», – кажа Віталь.

У тым жа часе магілёўцу прапанавалі прыйсці на «размову» ў аддзел міліцыі, аднак ён не пагадзіўся. Пасля гэтага ён атрымаў ліст з пракуратуры, дзе тлумачыцца, што падчас адміністрацыйнага працэсу яго мелі права затрымаць на 72 гадзіны.


«Выходзіць, што проста чалавека з вуліцы могуць забраць ні за што, завесці справу і трымаць невядома дзе трое содняў, пакуль яны разбіраюцца, ці ты ў чымсьці вінаваты», – разважае суразмоўца.

Цяпер Віталь чакае адказу з мясцовага ГУСБ МУС. Калі нічога не вырашыцца, далей мужчына плануе звяртацца ў Менск.

Мы звярнуліся ў краму «Планета Green» і Кастрычніцкі РАУС па каментар

«Не маю чаго каментаваць, я быў у адпачынку. Усе працуюць на сваіх месцах», – пракаментаваў сітуацыю кіраўнік харчовай крамы «Планета Green» Максім Кавалёў.

«Я пра гэтую справу нічога не ведаю. Ні пра суд, ні пра прэтэнзіі да нашых працаўнікоў. У вас хіба недакладная інфармацыя», – пракаментаваў сітуацыю намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУСу ў ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Максім Сарадоеў.

ДР, belsat.eu

У Магілёве камунальнікі не ведалі, хто што робіць, і залілі людзей кіпенем

У Магілёве камунальнікі не ведалі, хто што робіць, і залілі людзей кіпенем з батарэяў. Пасля розгаласу ў інтэрнэце ратаваць жыхароў прыехала ўсё камунальнае начальства.

У 82-м доме на бульвары Непакораных у Магілёве прайшоў «дождж». Інакш Мікалай Швархалёў – гаспадар кватэры, што найбольш пацярпела, – гэтае здарэнне назваць не можа:

«Тут быць немагчыма было, тут ліло, як з праліўнога дажджу, я выбягаў на вуліцу, у пад’езд, і ўвесь час званіў у службы. У 115, у якую нерэальна дазваніцца!»

Паводле гаспадара, патоп цалкам знішчыў ягоную кватэру: тэхніка, мэбля – усё намокла. Вада ў кватэру спадара Мікалая лілася з паверху вышэй, але гаспадароў удома не было. Суседка праблемнай кватэры на пятым паверсе.

Галіна Бараненка

распавядае:

«Магчыма, батарэя прарвала, бо ў іх была сварка. Аказваецца, яны наагул заглушкі не паставілі, ні на адну батарэю. І на кухні, і ў спальні, і ў зале – усё без заглушкі. А ваду далі, напэўна і…»

Да гаспадароў кватэры, у якой былі незавараныя батарэі, дазваніцца не здолелі. Ламаць дзверы ў гэтую кватэру таксама не сталі. І ўся вада палілася далей: з 5-га да 2-га паверху. Сёння здарэнне абмяркоўвае ўвесь падʼезд: хто пацярпеў, а каму – пашанцавала:

«Усё адзенне, абутак, бялізну – усё заліло. Усё. А батарэі не грэюць, сушыць няма дзе. Што рабіць зараз?»

«Там лівень быў, там не тое, што сказаць. Я такога яшчэ не бачыла, каб так з кватэры цякло».

Суседзі з другога паверху, пенсіянеры, пакуль жывуць на лецішчы. Яны пабачылі наступствы патопу толькі сёння. Гаспадарка кватэры Аля Юрчанка кажа:

«Мы, канечне, нядаўна зрабілі рамонт і вельмі засмучаныя, вельмі засмучаныя, што такое здарылася. Бачыце самі: столь – вось дзве булкі вісяць пад столлю. Дываны мокрыя».

Ваду ў батарэі далі, бо людзі самыя прасілі ўключыць ацяпленне. Пасля розгаласу ў сеціве развязваць праблему з’ехалася кіраўніцтва ўсіх камунальных прадпрыемстваў Магілёва.

Дырэктар КУП ЖРЭУ Кастрычніцкага раёну Аляксей Цімашэнка таксама быў у залітых кватэрах:

«І ў гэтым аўральным рэжыме атрымліваецца, бо быў шэраг пытанняў з запаветрываннем сістэмы ацяплення, быў шэраг пытанняў проста з закрытымі стаякамі, быў шэраг пытанняў з заменай ацяплення. Таму была няўзгодненасць людзей, і спецыялісты аднаго прадпрыемства, не нашага, проста адкрылі ацяпленне ў тым стаяку, які яшчэ не быў да канца звараны і змантаваны».

Гаспадар кватэры на трэцім паверсе так і не з’явіўся ды яшчэ не ведае, што яго заліло. А ў тых, хто быў удома, камунальныя службы ўжо склалі акты па факце заліцця, апісалі маёмасць і абяцалі дапамагчы.

«У нас уся нашая адказнасць па раёне застрахаваная ў прадпрыемстве «Белдзяржстрах», таму, натуральна, уся шкода будзе кампенсаваная ўласніку кватэры «Белдзяржстрахам». Кватэра падсохне, натуральна, мы правядзём бягучы рамонт, і грамадзяне змогуць засяліцца праз пэўны час», – абяцае дырэктар КУП ЖРЭУ Кастрычніцкага раёну Аляксей Цімашэнка.

Сям’ю Швархалёвых часова пасялілі ў гатэлі, а ў іхную кватэру абяцалі прывезлі цеплавую пушку, каб хутчэй яе падсушыць.

Вольга Васільева, belsat.eu

 

В Бобруйске под колесами авто оказалась 8-летняя девочка

7 октября в 17 часов 15 минут в Бобруйске на дворовой территории дома 23 по улице 50 лет ВЛКСМ под колесами автомобиля «Тойота» оказалась 8-летняя девочка.

Ребенок пересекал проезжую часть слева направо по ходу движения авто. С закрытым переломом левого бедра и ссадинами она госпитализирована в больницу, информирует mogilev.mvd.gov.by.

Спасатели в Горках помогли мужчине, который висел вниз головой на железобетонном столбе

8 октября в 11-30 в ЦОУ Горецкого РОЧС поступило сообщение о том, что мужчина висит вниз головой на железобетонном столбе наружного освещения и просит помощи в г. Горки по ул. Куйбышева.

Фото: МЧС

По прибытии к месту вызова  спасатели установили, что на  железобетонном столбе наружного освещения вниз головой действительно висит мужчина, который самостоятельно спуститься не может.

Гражданин Н., 1951 г.р., пенсионер, житель Горок пояснил, что при выполнении работ на столбе, оступился и оказался в подвешенном состоянии за одну ногу вниз головой.

Работники МЧС  установили лестницу-стремянку, по которой мужчина самостоятельно спустился на землю. В медицинской помощи мужчина не нуждался, информирует mogilev.mchs.gov.by.

В Мстиславле мужчина попал под колеса «Ауди»: лежал на проезжей части

6 октября в 1 час 57 минут в Мстиславле в районе дома 33 по улице Кирова 57-летний житель деревни Старое Село Мстиславского района, управляя автомобилем «Ауди 80», совершил наезд лежащего на проезжей части дороги 43-летнего местного жителя.

В результате ДТП мужчина с многочисленными травмами госпитализирован. По предварительной информации пешеход находился в состоянии алкогольного опьянения. По факту ДТП проводится проверка, сообщает mogilev.mvd.gov.by.

В Бобруйске двухлетний мальчик выпал из окна пятого этажа и не пострадал

В Бобруйске двухлетний мальчик выпал из окна пятого этажа и чудом не пострадал.

Фото sk.gov.by

Инцидент имел место 6 октября. Мама ребенка была на кухне, в это время в другой комнате мальчик взобрался на подоконник, открыл створку окна и оперся на москитную сетку, которая не выдержала его веса.

Ребенок упал вниз и угодил прямо в кустарник, благодаря чему отделался лишь ссадиной и ушибом.

Выпавшего мальчика обнаружил прохожий. Ребенка доставили в больницу для обследования.

Следственный комитет проводит проверку, информируют naviny.by.